Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пашыральны блок. Памiж антычнасцю і сярэднявеччам не iснавала глыбокай прорвы, як гэта лiчыцца сярод значнай часткі сучасных навукоўцаў



Памiж антычнасцю і сярэднявеччам не iснавала глыбокай прорвы, як гэта лiчыцца сярод значнай часткі сучасных навукоўцаў. У Заходняй Еўропе ў перыяд ранняга сярэднявечча былі вядомы некаторыя геаграфічныя iдэі антычнага свету. Але ў той час навукоўцы яшчэ не былі знаёмыя з сачыненнямі Арыстоцеля, Страбона і Пталемея. Тагачасныя фiлосафы карысталіся ў асноўным пераказамi сачыненняў каментатараў тэкстаў Арыстоцеля. Замест антычнага прыродазнаўчага ўспрыняцця прыроды існавала сімволіка-містычнае яе ўяўленне як ілюстрацыя "звышрозуму бога – стваральнiка".

У перыяд ранняга сярэднявечча, пачынаючы з VІІ ст., адметную ролю адыгрывалi арабскія навукоўцы. З пашырэннем арабскай экспансіі на Захад яны пазнаёміліся з сачыненнямi антычных навукоўцаў, што захавалі у Канстанцінопалі біскуп Несцер і яго паслядоўнiкі. Геаграфічны кругагляд арабаў быў шырокі, яны гандлявалi з многімі міжземнаморскімі, усходнімі і афрыканскімi краінамі. Арабскі свет быў "мастаком" паміж заходняй і ўсходняй культурамі. У канцы ХІV ст. арабы зрабiлі значны ўплыў на развіццё картаграфіі.

Некаторыя сучасныя навукоўцы лічаць Альберта фон Бальштэдта (Альберта Вялікага) першым еўрапейскiм каментатарам сачыненняў Арыстоцеля. З пазіцый геаграфічнага дэтэрмінізму ён даваў характарыстыку розных мясцовасцей. Гэта быў перыяд назапашвання новага фактычнага матэрыялу, час эмпірычных даследаванняў з выкарыстаннем аналітычнага метаду, але са значным схаластычным уплывам. Менавіта таму гэтай справай займаліся манахi, якія адрадзілі некаторыя геаграфiчныя iдэі антычнасці.

Развiццё эканамічнай геаграфіі некаторыя заходнія навукоўцы звязваюць з iмем Марка Пола, які сам пры гэтым нават не ведаў, што існуе геаграфія як навука. Яго ж кніга аб жыцці ў Кітаі ў той час лічылася адной са шматлікiх неверагодных, хаця і займальных, гiсторый.

Ужо ў ХІІ – ХІІІ ст. у Еўропе пачаў назірацца некаторы эканамiчны ўздым, што выявiлася ў развіцці рамёстваў, гандлю, таварна-грашовых адносінаў. Пасля ХV ст. геаграфічныя даследаванні спынiлiся і ў Кітаі, i ў мусульманскім свеце. Затое ў Еўропе яны пачалі пашырацца. Асноўнай рухаючай сілай гэтага было пашырэнне хрыс-ціянства і патрэба ў назапашванні каштоўных металаў і вострых прыпраў. Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў дала магутны штур-шок агульнаму развiццю грамадства і адпаведна навук грамадскага накірунку.

Позняе сярэднявечча. На перыяд позняга сярэднявечча (ХV – ХVІІ ст.) прыходзіцца пачатак фармiравання СЭГ як навукi. На-пачатку дадзенага перыяду ў развiццi геаграфiчнай навукі выявілася імкненне да "гістарычнай геаграфіі", калі даследчыкі шукалі месцазнаходжанне аб’ектаў, аб якіх гаварылi ў сваiх сачыненнях антычныя мыслiцелi.

Некаторыя навукоўцы небеспадстаўна лiчаць, што першай у гіс-торыі эканоміка-геаграфічнай працай з’яўляецца сачыненне італь-янскага географа Л. Гвiчардзiні "Апісанне Нідэрландаў", якое пабачыла свет у 1567 г. Кніга была напісана для патрэбы ўладальнiкаў фларэнтыйскіх мануфактур, якія цікавілiся станам спраў сваіх канкурэнтаў-антверпенцаў. Л. Гвічардзіні даў агульную характарыстыку Нiдэрландаў, у тым лiку аналiз геаграфічнага становішча, ацэнку ролі мора ў жыцці краiны, стан мануфактур і гандлю. У другой частцы сваей кнігi ён разгледзеў паасобку ўсе 17 тагачасных правiнцый. Шмат увагі надавалася апісанню гарадоў, з якiх больш за 1/5 аб’ёму ўсёй кнігі нададзена Антверпену. Праца была праілюстравана картамі і планамі асобных гарадоў. З-за сваёй практычнай накіраванасці кнiга Гвічардзіні перавыдавалася 35 разоў. У той час гэтае даследаванне не было тэарэтычным, бо сама эканамічная геаграфiя тады мела толькі даведачную функцыю і канстатавала пэўныя факты.

Тэарэтычнае абгрунтаванне геаграфіі як навукі ўпершыню зрабiў у 1650 г. у Нідэрландах географ Б. Варэніус (Варэній). У кнiзе "Агульная геаграфія" ён акрэсліў тэндэнцыю дыферэнцыяцыі геаграфіі, адлюстраваў сувязь паміж геаграфіяй канкрэтных мясцін і агульнай геаграфіяй. Па Варэнiусу, працы, якiя ўтрымлівалі характарыстыкі асобных мясцiн, неабходна адносiць да спецыяльнай геаграфii, а працы, што апiсвалi агульныя, унiверсальныя законы, якiя падыходзяць да ўсіх мясцiн, – агульнай геаграфіяй. Варэніус лічыў спецыяльную геаграфію найбольш важнай для практычнай дзейнасці, асабліва ў галiне гандлёва-эканамічных адносін паміж краiнамі, у сферы дзейнасці ўрада і інш. Пры гэтым навуковыя асновы геаграфіі яна не разглядае. Агульная ж геаграфія дае гэтыя асновы, i iх неабходна ўкараняць у практыку. Такім чынам, Варэніус вызначыў прадмет геаграфіі, асноўныя метады вывучэння гэтай навукі, паказаў, што спецыяльная і агульная геаграфія ўяўляюць сабою дзве ўзаемазалежныя i ўзаема-дзейныя часткi цэлага. Ім жа тэарэтычна абгрунтоўвалася неабходнасць дыферэнцыяцыі геаграфіі, развiцця яе галiн. У апісаннях, якiя тычацца чалавека, Варэніус лічыў неабходным даваць характарыстыку жыхароў, iх знешняга выгляду, рамёстваў, гандлю, культуры, мовы, спосабаў кіравання або дзяржаўнай будовы, рэлiгіі, гарадоў, выдатных мясцін і знакамітых людзей. Праца "Агульная геаграфія" значна апярэджвала свой час i на працягу больш за сто гадоў уплывала на развiццё геаграфii.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 385 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...