Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст



Аднак ужо ў 30-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т. зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх адносілі амаль усіх, хто так ці інакш быў звязаны з беларускай культурай, навукай. У выніку рэпрэсій загінулі тысячы (!) грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў асветы (толькі за адзін дзень у Мінску было расстраляна восем літаратараў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль, В.Сташэўскі, В. Маракоў, І.Харык; збіраліся матэрыялы для арышту Я.Купалы і Я.Коласа). Знішчалася беларуская творчая інтэлігенцыя. Вось як пра гэта гаворыць у сваёй публіцыстычнай кнізе «Толькі мы самі» Ніл Гілевіч: «У 1930 г. было рэпрэсіравана 35 літаратараў, у 1933 – 27, у 1935 – 50, у 1937 – 43. У выніку да 1939 г. з усяго Саюза пісьменнікаў Беларусі засталося ў жывых каля 15 душ!.. Кожныя дзевяць з дзесяці беларускіх літаратараў былі рэпрэсіраваныя, расстраляныя або сасланыя на лютую пагібель на край свету... А яшчэ мастакі, артысты, вучоныя ды проста настаўнікі, аграномы, інжынеры – толькі за тое, што карысталіся беларускай мовай. Многія тысячы таленавітых людзей (інтэлектуальны хрыбет народа) загінулі ў лагерах».

У 1938 г. выходзіць пастанова ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей».

У 2-ой палове ХХ ст. беларуская літаратурная мова існавала ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай (у савецкі перыяд было прынята гаварыць аб гарманічным развіцці беларуска-рускага двухмоўя, аб росквіце нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве).

Нацыянальна-моўная палітыка дзяржавы мела русіфікатарскі характар. На працягу 50-80 гадоў сфера выкарыстання беларускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання (усё гэта назіраем і сёння). Руская мова, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову нашай рэспублікі.

Разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем рускамоўных каналаў інфармацыі русіфікатарская палітыка прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці беларускай мовы, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці! Назіраліся такія абсурдныя з’явы, калі, скажам, бацькі (прычым нават не ваеннаслужачыя) маглі вызваліць дзіця ад вывучэння беларускай мовы па стане здароўя (не ад замежнай, а ад роднай мовы!).





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 985 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...