Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

В) княствы-дзяржавы на Панямонні 4 страница



Выдатным дасягненнем усей старажытнай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага (1629—1680) "Псалтыр рыфмаваная", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион". У сваіх вершах паэт усхваляў высокае прызначэнне чалавека, асвятляў шматлікія грамадска-палітычныя падзеі, падымаў маральна-філасофскія і сямейна-бытавыя праблемы, палемізаваў з кансерватыўнымі прадстаўнікамі царкоўнай іерархіі. С. Полацкі ачысціў паэтычную мову ад уплыву гутарковай стыхіі і наблізіў яе да рытарычна-дэкламацыйных традыцый старажытнага віційства.

У развіцці архітэктуры на беларускіх землях спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прынеслі на Беларусь гатычны, раманскі стылі і стыль барока. Творча пераасэнсоўваючы гэту спадчыну, беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.

У сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай у гэты час было пабудавана шмат крэпасцяў і замкаў. Адным з моцных абарончых збудаванняў стаў замак у Наваградку, які быў абнесены мураван-ымі сценамі і шмат’яруснымі ве-жамі. Адначасова з’явіліся замкі ў Лідзе, Крэве, Гародні, якія разам з мураванымі і драўлянымі замкавымі пабудо-вамі іншых гарадоў і мястэчак Беларусі стваралі абарон-чую сістэму агульнадзяржаўнага значэння. Абарончы характар насіла архітэктура замкаў у Сма-лянах і Койданаве. У пачатку XVI ст. магнацкім родам Ільінічаў была пабудавана жамчужына беларускага камен-нага дойлідства — Мірскі замак.

Дойліды дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню у культавай архітэктуры. Быў створаны новы стыль — беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару у Сынкавічах, Мала-Мажэйкаве (Мураванцы), Супраслі і Заслаўі. У другой палове XVI ст. на Беларусі пачалі з’яўляцца культавыя пабудовы у стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі — езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж. М. Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і ды-намічнасць кампазіцыі.

У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Наибольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты. У другой палове XVI ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з’яўля-юцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арна-ментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.

У XV ст. з’яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца больш адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, ба­тальны і іншыя жанры. У скульптуры гэтага часу назіраецца.цікавасць да рэальнага чалавека, вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці. Выразнасць пластычнай мовы вызначае кампазіцыю "Марыя з дзіцем" у Нясвіжы.

У XV — XVII стст. пры Слуцкім, Супрасльскім, Пінскім, Ляшчынскім манастырах існавалі бібліятэкі. Ствараліся яны таксама пры калегіумах у Гародні, Бярэсці, Менску, Наваградку і інш., фарміраваліся буйныя прыватнаўласніцкія зборы — наваградскага ваяводы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда, Радзівілаў, Сапегаў.

Такім чынам, менавіта XIII — XVII стст. сталі тым часам, калі культура беларускага народа, развіваючыся на ўласнай аснове, узбагацілася здабыткамі сусветнай цывілізацыі і актыўна ўключылася у агульнаеўрапейскі культурна-гістарычны працэс.


16. Народнасць – гэта гістарычная супольнасць людзей, якая заснавана на адзінстве тэрыторыі, мовы, культуры і некаторай агульнасці гаспадарчага жыцця. Яна характарызуецца таксама наяўнасцю самасвядомасці, этнічнай свядомасці, асаблівасцямі псіхалагічнага складу і характару паводзін. Трэба мець на ўвазе, што, як гістарычная катэгорыя, народнасць прыходзіць на змену роду і племені і папярэднічае нацыі. Кожная з гэтых этнасацыяльных форм з'яўляецца пэўнай ступенню фарміравання этнаса. Этнас – гэта ўстойлівая агульнасць людзей, якая складваецца на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца адзінствам мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, якія адлюстраваны ў адной назве і ўяўленнях аб адзінстве паходжання.

Неабходна вызначыць, як узнікла беларуская народнасць і якія былі прычыны для яе ўзнікнення. На гэтыя пытанні адназначна адказаць нельга, таму што на сённяшні дзень у гісторыкаў і этнографаў не існуе адзінай думкі. Пытанне аб часе, вытоках, этапах фарміравання беларускай народнасці адносіцца да складаных праблем сярэднявечнай гісторыі Беларусі. І тым не менш можна вызначыць час і галоўныя перадумовы, якія садзейнічалі фарміраванню беларускай народнасці. Многія даследчыкі лічаць, што галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу і Беларусі сыграла палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у складзе адной дзяржавы – ВКЛ. Падмацуйце гэтую думку гісторыкаў фактамі і сваімі разважаннямі. Пералічыце мерапрыемствы, якія садзейнічалі цэнтралізацыі вярхоўнай улады ў ВКЛ і кансалідавалі этнічную тэрыторыю беларускай народнасці.

Ва ўтварэнні беларускай народнасці важную ролю адыграў і сацыяльна-эканамічны фактар: развіццё ўнутранага рынку, умацаванне эканамічных сувязей, кансалідацыя гарадскога насельніцтва ў саслоўе мяшчан і інш. Дайце больш падрабязную характарыстыку гэтаму фактару.

Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварала амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў.

Станаўленне і развіццё беларускай народнасці праходзіла ў складанай міжнароднай сітуацыі. Неабходнасць сумеснага супрацьстаяння народаў Вялікага княства Літоўскага спачатку супраць агрэсіі крыжакоў і мангола-татараў, а затым – Маскоўскага княства, садзейнічала аб'яднанню беларускіх зямель і развіццю пачуццяў нацыяльнай самасвядомасці.

Трэба адзначыць важную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці і рэлігійнага фактару. У эпоху сярэднявечча, калі рэлігія займала пануючае становішча ў грамадскай свядомасці, ён меў вызначальнае значэнне ў этнічным развіцці. Да сярэдзіны XVI ст. большасць насельніцтва Беларусі складалі праваслаўныя. Нават сярод шляхты беларускага паходжання ўдзельная вага католікаў ў гэты час была нязначнай. Успомніце, у выніку якіх падзей і працэсаў беларускія феадалы аказаліся ў лоне каталіцызму.

Пералічаныя фактары садзейнічалі развіццю іншых этнаўтваральных працэсаў у фарміраванні беларускага этнасу, у першую чаргу, выпрацоўцы адзінства мовы і культуры.

Аднак былі і фактары, якія тармазілі працэс утварэння беларускай народнасці. Гэта пашырэнне прывілеяў пануючага класа, каталіцкая экспансія, паланізацыя беларускіх феадалаў. Раскрыйце адмоўны ўплыў гэтых фактараў і выкажыце свае меркаванні.

Беларуская народнасць як этнічная супольнасць мае шэраг агульных прыкмет: этнічная тэрыторыя, адзінства мовы і культуры, этнічная самасвядомасць, менталітэт.

Этнічная тэрыторыя – гэта тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой цесна звязана яго паходжанне і далейшая гісторыя. Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсходнеславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Невельшчына), гістарычнай Літвы (Віленшчына, Гарадзеншчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). У XVI – XVII стст. амаль уся тэрыторыя будучай беларускай народнасці знаходзілася ў межах ВКЛ і складала прыкладна 260 тыс. кв. км. Звярніцеся да карты і вызначце этнічную тэрыторыю беларускай народнасці. Важна ўсвядоміць, што цэласнасць этнічнай тэрыторыі спрыяла працэсам кансалідацыі насельніцтва ў адзіную супольнасць, узнікненню аднароднасці такіх прыкмет, як мова, культура, самасвядомасць.

З XIII ст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі стала вядомай самастойная мова са сваімі спецыфічнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая ўжо карэнным чынам адрознівалася ад старажытнарускай, расійскай і ўкраінскай моў. Абапіраючыся на гістарычную і лінгвістычную навукі, канкрэтызуйце адметныя асаблівасці беларускай мовы. Трэба ўлічваць, што развіццю старажытнабеларускай (ці як яе называлі тады "рускай") мовы спрыяла тое, што ў XIV–XVII стст. яна з'яўлялася дзяржаўнай мовай ВКЛ. Падумайце, калі і чаму беларуская мова пачала здаваць свае пазіцыі.

Адначасова з фарміраваннем беларускай мовы ў XIV–першай палове XVI стст. ішоў працэс нівеліроўкі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Развіваліся і замацоўваліся асноўныя асаблівасці яе гаспадарчага і грамадскага побыту: тып жылля, яго ўнутранае ўбранне і хатняе начыненне, вопратка, ежа, абрады і звычаі. З'яўляецца шэраг новых рыс у матэрыяльнай і духоўнай культуры. Найбольшая колькасць новаўтварэнняў адносіцца да XV–XVI стст. Культура ў гэты час набыла самабытны характар, нацыянальную своеасаблівасць. Неабходна праілюстраваць гэтую своеасаблівасць шляхам апісання такіх новых тыпаў пасяленняў, як мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы; беларускага нацыянальнага касцюма, беларускай народнай кухні і інш.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднаных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідацыі народа выступае этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Акрэсліце асноўныя пласты беларускай народнасці, якія праяўлялі любоў да роднага краю, зацікаўленасць у мінулым свайго народа і клопат аб развіцці нацыянальных форм духоўнай культуры. Важна ведаць, што думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Назавіце творы гэтых аўтараў і падбярыце ўрыўкі з іх, каб пацвердзіць гэты факт.

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа – этнонім. Назавіце этнонімы, якія выкарыстоўваліся для абазначэння насельніцтва Беларусі і знайдзіце на карце землі, якім яны адпавядалі.

Паступова складваўся і асобны менталітэт беларускага народа. Вызначце змест паняцця менталітэт і ахарактарызуйце лепшыя маральныя якасці беларусаў, адзначце адмоўныя бакі беларускага менталітэту. Падумайце, ці захавалі беларусы непаўторныя рысы свайго нацыянальнага характару, па якіх іх можна назваць і сёння.

Такім чынам, перыяд XIV–сярэдзіны XVII стст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яго паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 – 1667 гг., якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым і русіфікацыі.

У XIV–першай полове XVI стст. склаліся асноўныя прыкметы беларускай народнасці. Адным з важнейшых яе кампанентаў выступае этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа – этнонім. Але як і калі з'явілася назва "Беларусь", калі замацавалася за ўсёй этнічнай тэрыторыяй і што яна абазначала? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна сёння пакуль што немагчыма, таму што ў географаў, этнографаў і гісторыкаў існуюць розныя пункты погляду. Неабходна з імі азнаёміцца.

Назвы "Беларусь", "беларусы" хоць і даўнія, але не мясцовага паходжання. Тэрмін "Белая Русь" упершыню сустракаецца ў летапісах пад 1135 г. у дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства. З другой паловы XII ст. гэтым тэрмінам называліся таксама маскоўскія, смаленскія і пскоўскія землі. Пасля XV ст. гэты тэрмін ужо не выкарыстоўваўся для абазначэння Маскоўскай Русі.

Нашы землі ўпершыню выступілі пад назвай "Белая Русь" толькі ў 1305 г. на старонках Іпацьеўскага летапісу. Першапачаткова гэта назва адносілася толькі да Полацкай зямлі. Пазней яна замацоўваецца за ўсходнебеларускімі землямі: Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілёўшчынай і толькі ў другой палове XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю нашу Бацькаўшчыну, а ў XX ст. была канстытуцыйна замацавана ў назве рэспублікі.

Тлумачэнняў паходжання і назвы "Белая Русь" безліч, але ўсе яны з'яўляюцца здагадкамі. Пералічыце вядомыя погляды вучоных наконт дадзенай назвы і вызначце фактары, якія яны бралі за аснову ў тлумачэнні тэрміну "Белая Русь". Звярніце ўвагу на замежныя хронікі XIV–XVI стст., дзе ўжываецца тэрмін Белая Русь і абазначаецца яе месцазнаходжанне.

Тэрмін "Белая Русь" ніколі не ўжываўся ў афіцыйных актах ВКЛ у дачыненні да тэрыторыі сучаснай Беларусі або ўсяго княства.

У XIV–першай палове XIX стст. тапонім "Белая Русь" і этнонім "беларусы" не ахоплівалі ўсёй нашай зямлі і этнасу, а з'яўляліся толькі лакальна-тэрытарыяльным вызначэннем. Заходнія беларускія землі да XIX ст. Белай Руссю не называліся. Існавалі іншыя гістарычныя назвы: Літва, Чорная Русь, Русь Літоўская, Падляшша (Брэшчына) і інш. У XVI і асабліва ў XVII–XVIII стст. назва Літва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма "нацыянальнага" самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) ўмацоўваецца пасля аб'яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую.

Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "ліцвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адметных звычаяў", – пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л. Сапега.

Такім чынам, зыходзячы з вышэй сказанага, патрэбна ўсвядоміць наступнае: нельга аддзяляць назвы Літва і Русь. Інакш мы не знойдзем сябе ў гісторыі, заблытаемся, што ў нашай культуры нашае, а што чужое, адкуль мы і адкуль іншыя.

Названыя этнонімы – ліцвіны і беларусы – у залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна ("ліцвін рускага роду", "ліцвін – беларусец"), але ўсе яны з'яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.


17. Еўропа у Новы час. Ад Сярэдніх вякоў да Новага часу. Паняцце "Новы час" з'явілася ў эпоху Адраджэння і звязвалася з развіццём асобы, навукі і культуры. Гуманісты лічылі, што чалавецтва ўступіла ў асобны — Новы — перыяд свайго развіцця. 3 канца XVII ст. у заходнееўрапейскіх універсітэтах традыцыйным стала дзяленне сусветнай гісторыі на старажытную гісторыю, Сярэднія вякі і Новы час. Гэтай перыя-дызацыяй гістарычная навука карыстаецца да сённяшняга дня. У XX ст. з'явілася паняцце "найноўшая", або "сучасная гісторыя".

Новы час бярэ свой пачатак на рубяжы XV — XVI стст. 3 ім звязаны такія падзеі, як адкрыццё Амерыкі, Рэфарма-цыя, Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя. Новая гісторыя завяршаецца ў пачатку XX ст. Рубяжом паміж новай і найноўшай (сучаснай) гісторыяй прынята лічыць Першую сусветную вайну 1914 — 1918 гг. У сваю чаргу Новы час падзя-ляецца на два перыяды: да Вялікай французскай рэвалюцыі і пасля яе.

У начальны перыяд Новага часу адбываецца зараджэнне сучаснай навукі. Значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне прыродазнаўства, у геаграфіі і астраноміі. Далёкія марскія экспедыцыі пашыралі прасторавыя ўяўленні людзей, прымушалі вывучаць напрамкі ветру, плыні, клімат. Была засвоена тэхніка вызначэння геаграфічнай даўгаты і шыраты, складзена дакладная карта Еўропы.

У галіне астраноміі рэвалюцыйную ролю адыграў вялікі польскі вучоны М. Капернік (1473—1543). Яго кніга "Аб вярчэнні нябесных сфер" абгрунтоўвала геліяцэнтрычную ідэю, у адпаведнасці з якою Зямля не з'яўляецца цэнтрам свету, а круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца побач з іншымі планетамі. Погляды Каперніка прапагандаваў вялікі італьянскі вучоны Дж. Бруна (1548—1600). Ён таксама сцвярджаў аб існаванні ў бяскрайнім сусвеце мноства сістэм, падобных да сонечнай.

У XVII ст. у Еўропе быў зроблены шэраг новых навуковых адкрыццяў, якія прывялі да ўтварэння новай прыродазнаўчай карціны свету, канчаткова змянілі сярэднявечныя погляды. Узніклі новыя метады і прынцыпы навуковага пазнання. Так, нямецкі вучоны I. Кеплер (1571—1630) абгрунтаваў і развіў геліяцэнтрычную тэорыю Каперніка, адкрыў тры законы руху планет. Італьянец Г. Галілей (1564—1642) эксперыментальна пацвердзіў ідэі Каперніка. Ён сканструяваў тэлескоп для назірання за нябеснымі целамі, які павялічваў памеры назіраемых аб'ектаў у 32 разы. Англійскі вучоны I. Ньютан (1643—1727) адкрыў закон сусветнага прыцяжэння, які не толькі завяршыў геліяцэнтрычнае ўяўленне аб сонечнай сістэме, але і даў абгрунтаванне многім працэсам, якія адбываліся ў сусвеце, стаў асновай адзінай фізічнай карціны свету.

Зараджэнне капіталістычных адносін. Істотныя зрухі адбываліся і ў галіне эканомікі. У прамысловай вытворчасці амаль паўсюдна былі ўдасканалены прылады працы і тэхналагічныя працэсы. Найбольш значным быўпрагрэс у здабываючай і апрацоўваючай галінах. З'явілася даволі складанае длясвайго часу абсталяванне для шахт, у металургічнай пра-мысловасці замест невялікіх горнаў пачалі будаваць больш высокія, якія сталі правобразам будучых доменных печаў. У металаапрацоўцы былі ўдасканалены молаты, у тэкстыльнай прамысловасці замест прымітыўнага вертыкальнага станка з'яўляецца гарызантальны ткацкі станок. Са з'яўленнем свабоднага капіталу ўзнікаюць майстэрні або прадпрыемствы, якія атрымалі назву мануфактуры (ад лац. тапідз — рука, іасіііга — вырабляць). Характэрнымі прыкметамі мануфактуры сталі падзяленне працы і выкарыстанне наёмных рабочых.

Істотныя зрухі адбыліся і ў развіцці сродкаў перамяшчэння, асабліва ў марскім транепарце. З'яўленне ў пачатку XVII ст. агнястрэльнай зброі прывяло да сапраўднай рэвалюцыі ў ваеннай справе. 3 пачаткам кнігадрукавання з'явілася новая галіна — тыпаграфская справа; пачалі вырабляць акуляры і гадзіннікі. Далейшае развіццё тэхнікі і тэхналогіі, хоць і не такое хуткае, адбывалася і ў сельскай гаспадарцы.

На аснове прагрэсу ў матэрыяльнай вытворчасці назіраліся змены ў гаспадарчых адносінах. Калі раней значная частка насельніцтва вяла натуральную гаспадарку, то зараз павялічылася роля таварна-грашовых адносін. Адначасова пашырыўся ўнутраны рынак, дзе галоўнай дзеючай асобай становіцца купец. Ускладнілася грашовае абарачэнне, з'явіліся новыя віды гандлёвых здзелак і пагадненняў, біржа ператварылася ў месца аперацый з таварамі і каштоўнымі паперамі, развіваліся крэдыт і банкаўская справа. Усё гэта садзейнічала з'яўленню свабоднага капіталу — адной з рашаючых умоў зараджэння ў феадальным грамадстве капіталістычнага ўкладу. Фарміруюцца класы буржуазіі і наёмных рабочых.

У выніку глыбокіх зрухаў у эканамічнай і сацыяльнай структуры грамадства змянілася форма феадальнай дзяржа-вы — саслоўная манархія ў большасці еўрапейскіх краін уступіла месца абсалютызму. Кароль не толькі сканцэнтраваў у сваіх руках вышэйшую дзяржаўную ўладу, але і падпарадкаваў царкву. Феадальная знаць і дваранства ўбачылі пагрозу сваім эканамічным і палітычным прывілеям і павялі барацьбу супраць узмацнення каралеўскай улады. У гэтых умовах манархія пачала шукаць апору ў апазіцыйнай феадалам палітычнай сіле — буржуазіі. Буржуазія давала абсалютнай манархіі фінансавыя сродкі, а ўзамен атрымлівала выгады ад пратэкцыянісцкай і меркантыльнай палітыкі абсалютызму, Такі саюз цалкам задавальняў буржуазію, таму што дазваляў ёй умацаваць свае пазіцыі.

Абсалютная манархія адыграла ў еўрапейскіх краінах станоўчую ролю ў развіцці нацыянальнай прамыеловасці і гандлю, а таксама ў завяршэнні палітычнай цэнтралізацыі. Аднак гістарычна прагрэсіўнае ўздзеянне феадальна-абсалютысцкая манархія аказвала нядоўга. Калі буржуазія ператварылася ў магутную эканамічную сілу і пачала прэтэндаваць на палітычную ўладу, абсалютызм перайшоў да палітыкі падаўлення і рабавання буржуазіі. У сваю чаргу буржуазія, якая адлюстроўвала інтарэсы прагрэсіўнай часткі грамадства, падзяла адкрытую барацьбу супраць абсалютызму і сіл феадальнай рэакцыі. Гэты непрымірымы канфлікт знайшоў сваё вырашэнне ў буржуазных рэвалюцыях.

Рэвалюцыі Новага часу. Першая еўрапейская буржуазная рэвалюцыя адбылася ў Нідэрландах у 1566—1579 гг. Яе асноўнымі прычынамі былі: 1) ранняе развіццё капіталізму; 2) прыгнёт іспанскай кароны, бо Нідэрланды былі калоніяй Іспаніі. У першай палове XVI ст. склаліся глыбокія супярэчнасці паміж буржуазным развіццём Нідэрландаў і палітычным рэжымам феадальнай Іспаніі. Гэта надало буржуазнай рэвалюцыі нацыянальна-вызваленчае адценне.

Паўстанне пачалося ў 1566 г. і з перапынкамі працягвалася да 1579 г. У студзені 1579 г. была заключана Утрэхцкая унія, якая паклала пачатак існаванню сямі Злучаных правінцый Нідэрландаў. Так узнікла першая буржуазная рэспублі-ка, ядром якой стала Галандыя. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя насіла лакальны характар і адыграла вялікую ролю ў развіцці капіталізму непасрэдна ў Галандыі.

Намнога болыпае значэнне для Еўропы мела Англійская буржуазная рэвалюцыя 16401660 гг. Тут яшчэ ў пачатку XVII ст. абвастрыліся палітычныя, сацыяльныя і рэлігійныя супярэчнасці, што і з'явілася асноўнай прычынай рэвалюцыі. У выніку першай (1642 —1646) і другой (1648) грамадзянскіх войнаў значна змянілася палітычная сістэма краіны. У Англіі была абвешчана канстытуцыйная манархія. У адпаведнасці з выбарчай рэформай (1654) большасць месц у парламенце атрымалі дваране, буйная і сярэдняя буржуазія. Закон 1689 г. зацвердзіў уладу парламента, які з гэтага часу стаў вышэйшым заканадаўчым органам у краіне.

Англійская буржуазная рэвалюцыя з'явілася першай рэвалюцыяй "еўрапейскага маштабу", якая нанесла сакрушальны ўдар па феадалізму. Англійская буржуазія атрымала доступ да ўлады і свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці. Былі адкрыта аб'яўлены буржуазныя парадкі, якія ў далейшым прыйшлі на змену і ў іншых краінах Заходняй Еўропы.

Утварэнне каланіяльнай сістэмы. 3 развіццём капіталізму цесна звязаны пачатак каланіяльных захопаў. Таварна-грашовыя адносіны, якія ў гэты час хутка распаўсюджваліся, зрабілі золата галоўным крытэрыем багацця. Нязначныя запасы каштоўных металаў у Еўропе падштурхоўвалі еўрапейцаў да пошуку новых зямель, багатых золатам.

Паняцце "каланізацыя" і "каланіялізм" маюць два значэнні. У шырокім сэнсе слова "каланізацыя" абазначае стварэнне на чужой тэрыторыі пасяленняў жыхароў якой-небудзь іншай краіны. У вузкім сэнсе яно абазначае захоп чужой тэрыторыі з мэтай эксплуатацыі мясцовага насельніцтва. Першымі з еўрапейскіх краін на шлях каланіяльных захопаў сталі Іспанія і Партугалія. Найбольшую зацікаўленасць у іх выклікалі багатыя краіны Усходу. Аднак шырокае пранікненне еўрапейцаў на Усход стала магчымым толькі пасля экспедыцыі Васка да Гамы, які адкрыў марскі шлях у Індыю ў абход Афрыкі. Да канца XVI ст. у сувязях з Усходам дамінавалі партугальцы. У XVII ст. пранікненне на Усход пачалі галандцы, французы і англічане.

Найбольшага поспеху каланізатары дасягнулі ў тых рэгіёнах, дзе не існавала моцных дзяржаў. Там жа, дзе склаліся магутныя цэнтралізаваныя краіны, еўрапейцам доўгі час не ўдавалася ўстанавіць сваё панаванне. Спачатку яны змаглі стварыць свае апорныя пункты ў шэрагу краін — Японіі, Кітаі, Бірме, аднак да канца XVIII ст. адтуль былі выгнаны.

Першапачаткова эксплуатацыя калоній вялася шляхам рабавання, які асабліва эфектыўна выкарыстоўвалі партугальцы і іспанцы. Галандцы, французы і англічане, замацаваўшыся на Усходзе, сталі на шлях развіцця гандлю. 3 усходніх краін яны вывозілі тавары, якія карысталіся попытам у Еўропе. Паступова гандаль ператварыўся ў галоўны від адносін паміж Захадам і Усходам; рабаванні адышлі на другое месца. Таму невыпадкова перыяд XVI — XVII стст. атрымаў назву перыяду гандлёвай экспансіі еўрапейцаў на Усход.

Неабходна адзначыць, што еўрапейскае пранікненне ў гэты час мала хвалявала правіцеляў усходніх краін. Усход па сваёй эканамічнай і ваеннай магутнасці перасягаў Захад. Акрамя таго, мясцовыя валадары былі зацікаўлены ў гандлі з Захадам, які прыносіў ім значныя даходы. Напрыклад, султаны Асманскай імперыі нават заахвочвалі гандлёвыя кантакты з еўрапейцамі і ўводзілі для еўрапейскіх купцоў значныя льготы.

Усходніх правіцеляў хвалявала не столькі магчымасць вайны з еўрапейцамі, колькі іх культурны ўплыў, у якім бачылася пагроза існуючым парадкам. Папершае, хрысціянства, якое распаўсюджвалася на Усходзе, магло быць выкарыстана апазіцыяй. Падругое, еўрапейцы прыносілі з сабою новыя каштоўнасці і маральныя нормы: індывідуалізм, свабоду асобы, імкненне да актыўнай дзейнасці і г.д. Менавіта таму правіцелі Японіі, Кітая, Карэі ў XVI — XVII стст. сталі на шлях самаізаляцыі ад знешняга свету. Аднак гэта самаізаляцыя не была абсалютнай. Абмежаваны гандаль з еўрапейцамі захоўваўся, аднак быў пастаўлены пад жорсткі дзяржаўны кантроль.

У цэлым пранікненне еўрапейцаў на Усход аб'ектыўна мела прагрэсіўнае значэнне, таму што вяло да пераадольвання ізаляванасці двух цэнтраў сусветнай цывілізацыі. У той жа час гэты працэс набыў від каланіяльных захопаў, рабавання падпарадкаваных народаў. У XVI — XVII стст. гэтыя негатыўныя вынікі каланізацыі толькі пачыналі праяўляцца. Усход у гэты час быў дастаткова моцным, каб даць у выпадку неабходнасці адпор каланізатарам. Тым не менш еўрапейцы пастаянна пашыралі зону свайго ўплыву ва ўсходніх краінах. Далейшае развіццё каланіялізму залежала ад таго, як адкажа Усход на еўрапейскае пранікненне.

У 1492 г. з Іспаніі адправілася экспедыцыя пад кіраўніцтвам X. Калумба, якая мела за мэту адкрыць марскі шлях у Індыю. Праз 70 дзён экспедыцыя дасягнула ўзбярэжжа Амерыкі. 3 пачатку XVI ст. пачынаецца заваяванне Іспаніяй Паўднёва-Амерыканскага кантынента, якое фактычна завяршылася да сярэдзіны стагоддзя. Выключэннем стала толькі Бразілія, якую захапіла Партугалія.

Каланізацыя Амерыкі ўяўляла сабою варварскае знішчэнне індзейскіх плямёнаў, іх культуры і прыродных рэсурсаў кантынента. Індзейскае насельніцтва значна скарацілася, таму ў хуткім часе ў Амерыку сталі ўводзіць з Афрыкі неграў — рабоў для работы на плантацыях.

3 канца XVI ст. пачынаецца пранікненне ў Новы Свет англічан, якія пачалі захопліваць марскія шляхі і калоніі іспанцаў. Яны заснавалі ў Паўночнай Амерыцы шэраг калоній, дзе на плантацыях таксама працавалі вывезеныя з Афрыкі рабы. У пачатку XVII ст. у барацьбу за калоніі ўступіла Галандыя. На ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкі галандцам удалося заснаваць шэраг сваіх пасяленняў. Аднак у выніку трох англа-галандскіх войнаў XVII ст. яны перайшлі да Англіі.

Каланіяльная палітыка была цесна звязана з развіццём капіталізму ў Еўропе. Розны ўзровень развіцця краін Еўропы і народаў Амерыкі прадвызначыў адставанне і залежныя формы іх інтэграцыі ў сусветны капіталістычны рынак.

Такім чынам, у XVIXVII стст. у краінах Заходняй Еўропы адбываліся важнейшыя падзеі, якія вызначылі асноўныя кірункі развіцця сусветнай цывілізацыі. Зараджаўся капіталізм, адбываліся буржуазныя рэвалюцыі, пачыналася ўтварэнне каланіяльнай сістэмы. У сферу міжнародных ад-носін уцягваліся краіны Усходу.

Рзфармацыя і Контррэфармацыя. Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў новыя невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства, у якім наспявала імкненне выйсці з-пад татальнага кантролю Ватыкана.

Распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі (пратэстанцкі) рух быў выкліканы, па-першае, жаданнем шырокіх колаў насельніцтва зрабіць царкоўныя падаткі меншымі, абрады — больш таннымі, пропаведзі — болын зразумелымі (латынь замянялася на родную мову); па-другое, мацнеючыя нацыянальныя дзяржавы адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэалагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя сабе царкоўныя інстытуты; па-трэцяе, дваранства і буржуазія прэтэндавалі на вялізныя зямельныя ўладанні каталіцкіх кляштараў (у Англіі ім належала да 40 % усіх асвоеных тэрыторый); па-чацвёртае, пратэстанцкі рух дазваляў кансалідаваць грамадства для пра-вядзення радыкальных буржуазных пераўтварэнняў.

Вынікам Рэфармацыі стала стварэнне з пачатку XVI ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала распаўсюджанне лютэранства (назва паходзіць ад імя заснавальніка М. Лютэра. У Швейцарыі і Нідэрландах — кальвінізм (назва паходзіць ад імя заснавальніка Ж. Кальвіна, адметная сваім сурова-аскетычным духам), у Англіі — англіканская царква (кампрамісны кірунак з уласнай царкоўнай іерархіяй і неўжываннем свечак, ладану, сутаны і споведзі).

Агульнымі для ўсіх іх былі спадзяванне на выратаванне праз асабістую веру і без дапамогі царквы, адмова ад асобнага стану святара ў грамадстве, прызнання Бібліі адзінай крыніцай веравучэння, прыняцце толькі некаторых з таінстваў (хрышчэнне і прычасце). Іх стварэнне адбывалася пры актыўнай падтрымцы правячых колаў і буржуазіі азначаных краін. Лепшым прыкладам гэтага з'яўляецца Аўгсбургскі рэлігійны мір, які быў заключаны ў 1555 г. Згодна яму германскія князі-лютэране дамагліся ад імператара Карла V прызнання права на свабоду веравызнання длясваіх падданых. Агучаны тут лозунг «чыя краіна, таго і вера» можна лічыць адным з галоўных пастулатаў Рэфармацыі.

Хуткае распаўсюджанне пратэстантызму прымусіла Ватыкан прыняць шэраг захадаў, якія ў далейшым атрымалі назву Контррэфармацыі. У першую чаргу яны былі накіраваны на ўмацаванне пазіцый каталіцызму ў свеце. Асноўныя палажэнні Контррэфармацыі былі выпрацаваны на знакамітым Трыдэнцкім Усяленскім саборы, які з перапынкамі працягваўся з 1545 па 1563 г. У яго пастановах была ўмацавана ўлада Рымскага Папы і біскупаў, пацверджаны асноўныя рэлігійныя дагматы каталіцкага вучэння (выдадзена спецыяльнае "Трыдэнцкае спавяданне", якому павінны былі прысягнуць ўсе святары і прафесары каталіцкіх універсітэтаў). Акрамя таго, Усяленскі сабор зацвердзіў дзейнасць створа-нага ў 1542 г. Вярхоўнага інквізітарскага трыбуналу, мэта якога заключалася ў выкараненні тэорый і ідэй, якія супярэчылі Св. Пісанню, што прывяло ў далейшым да пакарання дзесяткаў тысяч людзей (Дж. Бруна, Дж. Ваніні, Г. Галілей). Таксама тут атрымаў афіцыйнае прызнанне манаскі ордэн езуітаў, які быў заснаваны I. Лайёлай у 1534—1540 гг. і ставіў перад сабой мэту праз стварэнне шырокай сеткі наву-чальных устаноў усталяваць кантроль над грамадска-палітычным і культурным жыццём вядучых краін свету. Менавіта ў Трыдэнце быў складзены і сумнавядомы "Індэкс забароненых кніг", што прывёў да значнага пашырэння царкоўнай цэнзуры і замарудзіў развіццё навукі і адукацыі (у 1616—1828 гг. у гэтым спісе фігуравалі, напрыклад, творы М. Каперніка).





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 468 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.014 с)...