Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Даданыя члены сказа



1. Падкрэсліце азначэнні. Высветліце, якія з іх з’яўляюцца дапасаванымі, а якія недапасаванымі.

1. Потым у яе памяці паўстае вобраз маці (І.Мележ).

2. Па дарозе дадому сябры любавалiся мясцовымi краявiдамi (Я.Колас).

3. Лазавенка – чалавек шырокай натуры (I.Шамякiн).

4. Усмешка лязом кранула твар незнаёмца (Т.Бондар).

5. У цяньку, пад павеццю, ля дрывотнi, яшчэ не растаў халадок лiпнёвага рання (М.Гарэцкi).

6. Суседам справа аказаўся дзед Мiкiта (А.Якiмовiч).

7. Памiж ракой i кустоўем ляжаў прасторны, засыпаны снегам лугавы прастор (В.Быкаў).

2. Падкрэсліце прыдаткi.

1. Смачныя цукеркi выпускае фабрыка "Камунарка".

2. Прыйшла чараўнiца-вясна.

3. Куды вядуць мяне шляхi-дарогi?

4. Часопiс "Беларусь" пачаў друкаваць аповесць В.Быкава.

5. Дед Максiм сядзеў на печы.

6. Цячэ ля Гродна Нёман-рака.

3. Падкрэсліце дапаўненні. Вызначце іх структуру і тыпы.

1. Старыя хаты нiзка прыпадалi к шэрай зямлi (К.Чорны)

2. Успамiны мiнулае будзяць (М.Лынькоў).

3. Зорка й каганец цямрэчы плечы прапякуць, згарэўшы да канца (Р.Барадулiн)

4. Яшчэ нiколi дзядзька зроду не бачыў гэтулькi народу (Я.Колас).

5. Кожны быў заняты сваёй справай (Я.Маўр).

6. Смутак не даваў спакою (К.Чорны).

7. Голас дзяўчынкi з косамi дрыжыць (П.Броўка).

8. Нечакана ўдарылi аднекуль шротам снегавым наўзмаш вятры (С.Законнiкаў).

9. О, шмат прыгожанькіх дзяўчат старонцы нашай бог прыдбаў!

4. У прыведзеных сказах падкрэсліце толькі акалiчнасцi ўмовы.

1. Без кавалка хлеба кепская бяседа (Прыказка).

2. Жанкi падыходзiлi гамонячы (I.Мележ).

3. Нягледзячы на познi час спаць не хацелася (М.Лынькоў).

4. У Сцяпана ад сораму ўспыхнулi вушы (I.Шамякiн).

5. Пры жаданнi можна шмат чаго дабiцца (У.Краўчанка).

5. У прыведзеных сказах падкрэсліце толькі акалiчнасцi мэты.

1. Нястрымна тчэцца часу нiць. Няўжо раптоўна абарвецца? (А.Канапелька).

2. Дзеля дружбы i цыган павесiўся (Прыказка).

3. Нечакана мяне прыпынiла даляцеўшая знепадалёку песня (К.Кiрыенка).

4. Лабановiчу чамусьцi не спалася (Я.Колас).

5. Мiжвольна Пятро Iванавiч прыслухоўваўся да размоў, што часам узнiкалi тут (М.Данiленка).

6. Падкрэсліце галоўныя і даданыя члены ў прыведзеных сказах.

1. Пяць у пяць – дваццаць пяць.

2. Блiжнi друг лепей дальнiх двух (Прыказка).

3. Дзе двое б'юцца, там трэцi не мяшайся (Прыказка).

4. Адна бяда iдзе, другую за ручку вядзе (Прыказка).

5. Адной рукой i вузла не завяжаш (Прыказка).

6. Паводле пiсьмовых крынiц Ашмяны вядомы з 1340-х г. як населены пункт Вiленскага княства (А.Каранеўскi).

7. А той трэцi – як у полi вецер (Народная песня).

8. У атэлье зрабiлi фотаздымак дзесяць на трынаццаць.

9. Ранiца выдалася хмарная, з дажджом-грыбасеем (Я.Пархута).

10. Спёка адпачнуць пайшла ў далiну (В.Жуковiч).

1. Якія бываюць сказы паводле структуры?

1. сцвярджальныя 4. адмоўныя 7. клiчныя
2. апавядальныя 5. простыя 8. пытальныя
3. ускладненыя 6. няклічныя 9. складаныя

Аднасастаўныя і няпоўныя сказы

1. Аднасастаўныя сказы (1), няпоўныя сказы (2)? Пастаўце адпаведную лічбу.

1. Вагон – хата Мiколкава (М.Лынькоў).  
2. На трэцi дзень работы пленума нечакана аб'явiлi перапынак ажно на гадзiну (I.Шамякiн).  
3. Навокал цёмны лес i хмызняк ды злыя сабакi на дварэ (Я.Колас).  
4. Вось апошнi паварот (I.Мележ).  
5. На полi не было вiдаць нi душы (I .Новiкаў).  
6. За тым гаем жытнёвае поле.  
7. Дарозе, здавалася, не будзе канца (В.Гардзей).  
8. Новая чатырохпавярховая школа.  
9. На гонях родных рунь рунейшая (Р.Барадулiн).  
10. За вокнамі яшчэ як след не развіднела (А.Федарэнка).  
11. Пад поняю – вiшнёвы белы сад! (В.Жуковiч)  
12. З ёй няма нягод у хаце (В.Жуковiч).  
13. Мне ўсё дорага тут, люба, родна, прыгожа (П.Броўка).  
14. Няма ўжо такiх дактароў... (П.Панчанка).  
15. Усхвалёваны душою, стану на даўно пакiнуты парог (М.Сяднёў).  
16. (Жыццё нас наперад вяло). Вучыла, пякло, шкуматала на хвалях суровых прыгод (П.Панч.).  

2. Укажыце віды аднасастаўных сказаў.

1. Народ не загнеш, не пакорыш нiчым.  
2. Камароўскі рынак.  
3. Пасядзець бы ля ракі цёплай раніцай.  
4. Толькi трэба спачатку добрых сяброў адведаць.  
5. Долi падуладжаны жабрачай, на зямлi жыву i не жыву.  
6. Няма i няма ад цябе пiсьма.  
7. Вечарам едзем спакойна дадому.  
8. Вось вялікае прыгожае возера.  
9. На вуліцах прадаюць бананы.  
10. Наш рух уперад нікому не спыніць.  

3.Укажыце аднасастаўныя iнфiнiтыўныя сказы.

1.У нашай Айчыне, магутнай, вялiкай, i рэк i паселiшч багата, без лiку (У.Дубоўка).

2. Не зламаць народнай волi дзiкiм ордам у баi! (Я.Колас).

3. Затрымацца хочацца щ жыццi (Р.Барадулiн).

4. Нянек не было ў мяне, вядома (А.Куляшоў).

5. Будзем сеяць, беларусы, на ўсход сонца чыстым зернем (П.Броўка).

6. Хiба на вечар той можна забыцца? (П.Броўка)

7. Магчыма, вам якраз i здзейснiць дзядоў вялiкi запавет (Н.Гiлевiч).





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 2581 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...