Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Словазлучэнне



1. Дапасаванне (1), кіраванне (2), прымыканне (3). Укажыце адпаведны спосаб падпарадкавальнай сувязi ў прыведзеных словазлучэннях.

двойчы два   глядзець праз акно  
сонечны Баку   недзе далёка  
iсцi не спяшаючыся   высока ў небе  
гуляць каля ракi   ехаць полем  
шырокi прастор   справядлiвае журы  
здольны да навукi   добра знаёмы  
нейкая з дзяўчат   машына перад магазінам  
гаворка па-беларуску   праспаць суткi  
рака Нёман   жаданне вучыцца  
кожныя суткi   песня салаўя  
дзве кнiгi   роўны мiж намi  

2. Падкрэсліце галоўныя словы ў словазлучэннях.

Белы ад iнею, пачаць вучыцца, недалёка ад школы, спрытны з дзяцiнства, трэцi ад канца, нехта свой, просьба брата, удзень пасля заняткаў, кожны з нас.

3. Падкрэсліце спалучэннi слоў, якiя не з'яўляюцца словазлучэннямi.

Прайсцiся па вулiцы, вучыцца спяваць, на працягу дня, чацвёрты права, табаку важыць, смачны торт, змагацца i шукаць, каля самай дарогі, вясна прыйшла, самы прыгожы.

4. Укажыце няправільна ўтвораныя словазлучэннi. Выпраўце памылкі.

1. ісці па дровы  
2. адправiцца ў грыбы  
3. ехаць на млын  
4. трое лодак  
5. хварэць грыпам  
6. здзекавацца з чалавека  
7. пiсаць на адрас  
8. сумаваць па дзецям  
9. ажанiцца на Наталлi  
10. прабачыць сястру  
11. аддзячыць дзядзьку  
12. абодвум вучанiцам  
13. два прыгожых матацыкла  
14. паўтара рубля  
15. паўтара тоны  
16. чацвёра параненых  




Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1133 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...