Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вывучэнне літаратуры



Чытацкая публіка з яе ўстаноўкамі, густамі, інтарэсамі і круга­гля­дам вы­вучаецца не столькі літаратуразнаўцамі, колькі сацыё­ла­га­мі, скла­да­ю­чы, такім чынам, прадмет сацыялогіі літаратуры. Ра­зам з тым уздзеянне лі­таратуры на жыццё грамадства, яе разуменне і асэн­саванне чытачамі (інакш кажучы — літаратура ў зменлівых са­цыяль­на-культурных кан­тэк­стах яе ўспрымання) з’яўляецца прад­ме­там адной з літаратуразнаўчых дыс­цыплін — гісторыка-функ­цыя­­нальнага вывучэння літаратуры (тэр­мін прапа­наваны М. Храп­чан­кам у канцы 1960-х гг.).

Га­лоўная галіна гісторыка-функцыянальнага вывучэння лі­та­ра­­­ту­ры — бытаванне твораў на працягу значнага гістарычнага ад­рэз­ку часу, іх жыццё ў стагоддзях. Разам з тым надзвычай важным з’яў­ля­ецца так­са­ма разгляд таго, як засвойваецца творчасць пісь­мен­ніка людзьмі яго ча­су. Вывучэнне водгукаў на твор, які толькі што ўбачыў свет, складае не­аб­ходную ўмову яго асэнсавання. Па­коль­кі аўтары звяртаюцца, як пра­ві­ла, перш за ўсё да чытачоў свай­го часу, эпохі, дык і ўспрыманне лі­та­ра­ту­ры яе сучаснікамі даволі час­та пазначана надзвычайнай вастрынёй чы­тац­кіх рэакцый, няхай гэ­та рэзкае непрыманне альбо, наадварот, гарачае, узнёс­лае, па­фас­нае адабрэнне.

Вывучэнне лёсаў літаратурных твораў пасля іх напісання за­сноў­ва­ец­ца на крыніцах і матэрыялах самага рознага кшталту. Гэта коль­касць і ха­рактар выданняў, тыражы кніг, наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэ­та, далей, пісьмова зафіксаваныя водгукі на пра­чы­танае (перапіска, ме­му­ары, заўвагі на палях кніг). Але найбольш іс­тот­нымі пры вызначэнні асаб­лівасцей гістарычнага функцыянавання лі­та­ра­ту­ры з’яўляюцца вы­каз­ванні аб ёй, якія «выходзяць на публіку»: рэ­мі­ніс­цэнцыі і цытаты ў тво­рах, якія толькі што напісаны; графічныя ілюст­рацыі і рэжысёрскія па­станоўкі; водгукі на літаратурныя фак­ты публіцыстаў, філосафаў, мас­тац­твазнаўцаў, крытыкаў. Асабліва важ­нымі з’яўляюцца рэакцыі апош­ніх, да разгляду асноўных мо­ман­таў дзейнасці якіх мы і звяртаемся ў нас­туп­ным пытанні.





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 407 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...