Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Масавая літаратура



Словазлучэнне «масавая літаратура» мае розныя значэнні. У шы­­ро­кім сэнсе — гэта ўсё тое ў літаратуры, што не атрымала вы­со­­кай ацэнкі мас­тацкі адукаванай публікі: альбо вызвала яе нега­тыў­­ныя адносіны, альбо засталося ёю незаўважаным.

Аднак больш распаўсюджаным і ўплывовым з’яўляецца ўяў­лен­­не аб масавай літаратуры як аб літаратурным «нізе». Яно ўзы­хо­дзіць да кла­сі­цысцкі арыентаваных тэорый: да нарматыўных паэ­тык, якія рэзка су­праць­пастаўлялі жанры высокія, сур’ёзныя, ка­на­ніч­ныя і нізкія, сме­ха­выя, некананічныя. «Масавая літаратура — гэ­та сукуп­насць папулярных тво­раў, разлічаных на чытача, не да­лу­ча­на­га (альбо мала далучанага) да мас­тацкай культуры, які не валодае раз­вітым густам, не жадае альбо ня­здоль­ны самастойна думаць і па вар­тасці ацэньваць творы, які шукае ў дру­каваным слове галоўным чы­нам забаву» [58].

Масавая літаратура «прызвана ўлагоджваць (але не стыму­ля­ваць!) уяў­ленне чытача і забяспечваць яго ідэйна-псіхічны «кам­форт», пе­ра­ся­ля­ючы яго з рэальнага свету ў ілюзорны, дзе пад­ка­за­ныя жаданні і мары на­таляюцца сродкамі стандартызаванага ўяў­лен­ня, а ўласная «годнасць» сцвяр­джаецца шляхам атаясам­лівання з ге­роем ці знаходзіць грунт у воб­раз­ным афармленні сваёй унут­ра­най спрошчанай карціны рэчаіснасці. Ме­тад масавай літаратуры мо­жа быць названы ілюзіянізмам» [59].

Масавая літаратура — словазлучэнне, якое менавіта ў такім маў­лен­чым выглядзе ўжываецца на ўсходнеславянскай куль­турнай прасторы,— у другіх культурах гучыць па-іншаму. Так, у анг­ламоўнай літаратурна-кры­тычнай традыцыі масавая літаратура імя­нуецца папулярнай (popular) лі­таратурай. У нямецкай культуры ана­лагічную ролю адыгрывае сло­ва­злу­чэнне трывіяльная лі­та­ра­ту­ра. Французскія спецыялісты вы­зна­чаюць гэтую з’яву як па­ра­лі­та­ратуру. Менавіта французскі маўленчы ва­рыянт наймення ма­са­вай літаратуры стаў інтэрнацыянальным.

Паралітаратура абслугоўвае чытача, чые паняцці аб жыццёвых каш­тоў­насцях, аб добрым і дрэнным вычэрпваюцца прымітыўнымі стэ­рэ­а­ты­памі і не выходзяць за межы агульнапрызнаных стан­дар­таў. У сувязі з гэ­тым героі твораў паралітаратуры пазбаўлены, як пра­віла, інды­ві­ду­аль­ных рыс, псіхалогіі, нейкіх асаблівых прыкмет. А ча­сам персанажы гэ­тых твораў наогул ператвораны ў фікцыю асо­бы, у нейкі «знак». Як піша В. Ха­лізеў, «крайні схематызм па­ра­лі­тара­турных персанажаў адрознівае іх ад герояў высокай лі­та­ра­ту­ры і добрай белетрыстыкі» [60].

Адсутнасць характараў у творах паралітаратуры кампенсуецца ды­на­мічным дзеяннем, вялікай колькасцю неверагодных, амаль што ка­зач­ных здарэнняў. Тым не менш аўтары стараюцца ўпэўніць чы­та­ча ў дак­лад­насці і верагоднасці таго, што адлюстроўваецца.

Паралітаратура — гэта ў прынцыпе падабенства літаратуры, якое па­разітуе на ёй, дзецішча рынку, прадукт індустрыі духоўнага спа­жы­ван­ня. Дадзены момант накладвае велізарны адбітак на аў­тар­скі пачатак, які ў многіх творах практычна выпусташаны, таму што яны пішуцца пад за­каз, з абавязковай арыентацыяй на пэўную схе­му ці формулу (нездарма тво­ры паралітаратуры імянуюць часта фор­мульнымі), клішэ дзеля інт­ры­гі і займальнасці.

Асноўным жанрам паралітаратуры з’яўляецца раман з такімі яго раз­навіднасцямі, як «дэтэктыў, шпіёнскі раман, баявік (пры жа­дан­ні гэ­тыя тры тыпы можна аб’яднаць пад рубрыкай крымінальны ра­ман), фэн­тэ­зі (у якасці адпраўной мадэлі мае трылогію анг­лій­ска­га пісьменніка Дж. Толкіена «Уладар кольцаў»), трылеры (ра­­маны жахаў, якія ты­па­ла­гіч­на ўзыходзяць да «гатычных» ра­ма­наў А. Радкліф), любоўны, дамскі, сен­тыментальны ці ружовы ра­ман (romance), касцюмна-гістарычны ра­ман з дамешкай ме­ла­дра­мы ці нават парнаграфічнага рамана (сёння гэ­та «паміраючая» раз­на­від­насць масавай літаратуры, выцесненая адпа­вед­нага роду кіна- і ві­дэапрадукцыяй)» [61]. Масавая літаратура спарадзіла тэр­мін бест­се­лер (упершыню быў прыменены ў 1895 г. у амерыканскім ча­сопісе «Бук­мэн»). У структуры масавай літаратуры ЗША ўзніклі так­са­ма ў 30-я гг. ХХ ст. фотараманы і коміксы, «дзе літаратурны тэкст — упі­­саныя ў «бурбалкі» рэплікі персанажаў — іграюць другарадную ро­лю, у параўнанні з візуальным радам: размешчанымі ў лагічнай пас­ля­доў­насці карцінкамі (фатаграфіямі), якія ў сваёй сукупнасці пе­радаюць ней­кае драматычнае дзеянне» [62].

Выкладзеная намі вышэй характарыстыка масавай літаратуры па­да­дзе­на з традыцыйных пазіцый. Разам з тым «у апошні час мно­гія лі­та­ра­ту­разнаўцы схіляюцца да думкі, што масавая літаратура — гэ­та феномен ХХ ст., які склаўся як вынік агульнай культурнай тэн­дэн­цыі навейшага ча­су, калі вялікі аб’ём інфармацыі імкнецца да схе­матызацыі (згорт­ван­ня). Любы тэкст масавай культуры ўяўляе са­бой высокаарганізаваную ма­дэль, элементы якой былі апра­ба­ва­ны ў тэкстах класічнай літаратуры. На­прыклад, калі тэкст трагедыі У. Шэкспіра «Гамлет», раманаў Ф.М. Да­стаеўскага «Злачынства і па­каранне», «Браты Карамазавы» і інш. звесці да ўзроўню мадэлі, яны нічым не будуць адрознівацца ад апо­вес­цей Ф. Нязнанскага ці А. Ма­рынінай. Для кожнага жанру масавай куль­туры ствараецца пэў­ны звод законаў і правіл — мадэль, якая за­бяс­печ­вае іх па­зна­валь­­насць, таму чытач ніколі не адчувае расчаравання ад ча­канняў, што не збыліся: у дэтэктыве злачынца будзе заўсёды выкрыты, ге­­раі­ня жаночага рамана знойдзе сваё шчасце і г. д. У адрозненне ад элі­тар­най культуры, масавая культура гаворыць са сваім чытачом на зра­зу­ме­лай яму мове» [63].





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 803 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...