Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Структурна табліца навуковага стылю мовы



Стыль Навуковы  
Сфера выкарыстання Сфера навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых прац, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах)  
 
Функцыя стылю Доказны выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне наву- ковай інфармацыі; актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача)  
 
 
Жанры пісьмовоя форма 1. Уласна навуковы падстыль (акадэмічны) - манаграфіі, дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты, навуковыя даклады. 2. Навукова-папулярны падстыль - навукова-папулярны нарыс, публікацыі ў газстах і часопісах на навуковыя тэмы. 3. Навукова-вучэбны падстыль - падручнікі, навучальныя, дапаможнікі, даведнікі  
вусная форма Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя па-ведамленні)  
Стылёвыя адзнакі на сэнсавакаунікатыў ным узроўні Вызначальныя рысы - абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць, аб'ектыўнасць  
на лексікафразеалагічным узроўні     Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў; аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і слоў з пераносным значэннем  
на марфа- лагічным узроўні Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў; частае нанізванне формаў роднага склону; абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме першай асобы адзіночнага ліку  
на сінтаксіч ным узроўні Ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі); ужыванне прыслоўяў тыпу спачатку, затым, пасля, потым, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў (таму што, у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што) шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў  




Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1340 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...