![]() |
Главная Случайная страница Контакты | Мы поможем в написании вашей работы! | |
|
1 У чым заключаецца спецыфіка паняццяў “мова” і “маўленне”?
2 Што абазначае тэрмін “культура прафесійнага маўлення”? Назавіце кампаненты, што складаюць сутнасць гэтага паняцця. Раскрыйце іх значэнні.
3 Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю культуры маўлення? У чым яно выражаецца і як дасягаецца?
4 Як вы разумееце значэнне паняцця “камунікатыўны”? Якія аднародныя словы можна падабраць да яго? Якая сувязь паміж камунікатыўнымі якасцямі маўлення і камунікатыўнай функцыяй мовы?
5 Якія нормы правільнасці можна назваць асноўнымі?
6 Ці павінен быць правільным гутарковы стыль мовы? Якія стылі з’яўляюцца правільнымі?
7 Што такое маўленчыя памылкі? У якіх тыпах маўлення дапускаецца найбольшая колькасць памылак і чаму? Як пазбегнуць памылак у звязным маўленні?
8 Што называецца дакладнасцю маўлення? Ці ўласціва дакладнасць навуковаму тэксту?
9 Як узаемазвязаны паміж сабой дакладнасць і лагічнасць? Якія сінонімы можна падабраць да гэтых паняццяў? Якія яшчэ камунікатыўныя якасці залежаць адна ад другой?
10 Ці ўласціва лагічнасць маўлення афіцыйна-справавому стылю? Як яна праяўляецца ў наступных дакументах: а) заяве, б) даручэнні, в) дакладной запісцы?
11 Што ўяўляе сабой дакладнасць вуснага і пісьмовага публіцыстычнага тэксту (напрыклад, артыкула, выступлення, тэлеперадачы)?
12 Якія функцыянальныя стылі з’яўляюцца дарэчнымі? У чым адрозненне паміж дакладнасцю і дарэчнасцю маўлення? У якой ступені дарэчнасць уласціва гутарковаму стылю?
13 Ці павінен быць чыстым гутарковы стыль? Ці парушае чысціню маўлення маладзёжны (студэнцкі) жаргон?
14 Якое адрозненне паміж багаццем і разнастайнасцю маўлення? Якім стылям уласцівы дадзеныя якасці маўлення?
15 Што такое выразнасць маўлення? Якое маўленне больш выразнае: вуснае ці пісьмовае?
Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1387 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!