Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Супрацоўніцтва РБ з краінамі СНД (1990-я гады – да ц.ч.)



Развіццё двухбаковых адносін з краінамі СНД з'яўляецца адным з асноўных знешнепалітычных і знешнеэканамічных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь. Гэта прыярытэтнасць абумоўлена сукупнасцю гістарычных, эканамічных, палітычных і культурных фактараў.

Беларусь імкнецца да пабудовы ўзаемавыгадных адносін з дзяржавамі-ўдзельнікамі СНД. Пры гэтым найважнейшай сферай супрацоўніцтва з'яўляецца гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Ключавымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Украіна, Казахстан, Азербайджан, Туркменістан і Малдова, на долю якіх выпадае больш за 92 % беларускага экспарту ў рэгіёне СНД (без уліку Расіі).

Украіна. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 27 снежня 1991 г. Паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай падпісана больш 160 двухбаковых міжнародных дагавораў. Асноўнымі дакументамі, якія рэгулююць двухбаковае палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва, з'яўляюцца Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве, Дагавор аб свабодным гандлі.

Актыўны дыялог вядзецца паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 16 верасня 1992 г. Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва на сёння складаецца з больш чым 60 міжнародных дагавораў і дакументаў.

Ужо стала традыцыяй, што Казахстан займае трэцяе месца па аб'ёме знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД, пасля краін-суседзяў і ключавых гандлёвых партнёраў Расіі і Украіны.

Нароўні з развіццём гандлёва-эканамічных адносін у апошнія гады актыўна развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін, ствараюцца сумесныя вытворчасцi і прадпрыемствы.

У апошнія гады істотна актывізавана супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па ўсіх напрамках, у якіх зацікаўлены абодва бакі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 11 чэрвеня 1993 г.

З 2007 года пачалася рэалізацыя шэрагу сумесных праектаў у вобласці вытворчай кааперацыі: у Азербайджане створаны зборачныя вытворчасці трактароў, грузавых аўтамабіляў, аўтакранаў і ліфтаў.

У апошнія гады на якасна новы ўзровень выйшла двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 г. На сённяшні дзень дагаворна-прававую базу двухбаковага супрацоўніцтва складаюць 31 міжнародных пагадненняў. Тавараабаарот паміж Беларуссю і Туркменістанам за апошнія гады вырас у 1,6 разоў. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы: у наш час у беларускіх вышэйшых навучальных установах ужо навучаецца каля 5 тыс. туркменскіх студэнтаў.

Паступальна развіваецца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдовай. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 19 лістапада 1992 г. З тых часоў паміж дзяржавамі складзена каля 60 дагавораў і пагадненняў, якія рэгулююць пытанні прававых адносін. У 2009 г. рэалізаваны першы праект у вобласці вытворчай кааперацыі: Мінскім трактарным заводам арганізавана зборка ў Малдове сумесна з кампаніяй “Аграферматэх” садова-вінаградарскай мадыфікацыі трактара на базе трактаракамлектаў Смаргонскага агрэгатнага завода.

Мае месца і ўстойлівая тэндэнцыя ўмацавання адносін нашай краіны з Арменіяй, Кыргызтанам, Таджыкістанам і Узбекістанам. З краінамі вядзецца актыўны палітычны дыялог. Створаны паўнавартасныя дагаворна-прававыя базы двухбаковага супрацоўніцтва. Развіваецца гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Падтрымліваюцца цесныя кантакты на міжведамасным і міжрэгіянальным узроўнях.





Дата публикования: 2015-02-20; Прочитано: 378 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...