Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Ажыццяўленне курса на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця



Грамадская думка рэспублікі не падтрымлівала ідэалогію, “скачка ў рынак”. З 1990 г. па 1998 г. (з 30% да 15%) знізілася колькасць прыхільнікаў радыкальнага і хуткага пераходу да рынку. Больш за 40% рэспандэнтаў выступаюць за працяглы, але сацыяльна кантраляваны пераход да рынку. У масавым усведамленні грамадзян Беларусі дамінуючае становішча па-ранейшаму займаюць каштоўнасці і арыентацыі мінулай эпохі. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што пераважнай формай грамадскага ладу ў Беларусі ў 1996 – 41%, а ў 1998 г. – 42% грамадзян назвалі сацыялізм. За капіталізм пры гэтым выказалася, адпаведна 17% і 23% рэспандэнтаў. Такім чынам, для многіх грамадзян рэспублікі так і не зразумелы сапраўдныя мэты ажыццёўленых пераўтварэнняў. Усё гэта сведчыць і аб нежаданні насельніцтва адмовіцца ад сацыяльных гарантый ранейшага грамадскага ладу, сацыяльных каштоўнасцей.

Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця сфарміравалася ў час правядзення рыначных рэформ новым кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 1994 г. Яна мае наступныя асаблівасці:

1) ва ўмовах глабалізацыі, жорсткай канкурэнтнай барацьбы за рынкі збыту і сыравінныя рэсурсы, пабудовы новага постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства важнейшым рэсурсам эканамічнага развіцця становіцца высокаадукаваны, фізічна здаровы і ўсебакова развіты чалавек, здольны працаваць на карысць краіны, генерыраваць новыя ідэі і паспяхова іх ажыццяўляць.

2) новае кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі.

3) улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне «праядання» крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.

4) прыпынена раскраданне дзялкамі агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальнае паходжанне. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы.

5) народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

6) Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў.

Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994—2005 гг. стала тое, што ў краіне створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў. Краіна захавала багацце, створанае працай усяго народа, не прадала за бясцэнак зямлю, заводы і фабрыкі, не мае даўгавых абавязацельстваў перад замежнымі крэдыторамі, прыпыніла галапіруючую інфляцыю і без дапамогі з-за граніцы скараціла дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту. Захаваны і паглыблены сацыяльныя гарантыі для людзей: жыллё, пенсіі, бясплатныя за кошт бюджэту адукацыя і лячэнне.

43 Са снежня 1991 г. пачаўся працэс міжнароднага прыхнання незалежнасці Беларусі. Першымі з Б. між. Нар. Адносіны устанавілі Україна(27 снеж) і ЗША (28 снеж). У 1992г. дыпламатычныя адносіны былі ўснаноўлены з Расіяй, Казахастанам, з больш. Краін Еўропы і Лац. Амерыкі, Кітаем, Япрніяй і г.д. Па сану на 1999 РБ прызналі 137 дзярж свету.,з іх 124 дып адносін. У сакавіку 1992 тут дзейнічалі толькі 4 дыпламатычных прадстаўніцтвы замежным дзяржаў, то ў чэрвені 1999г. -44.

Знешняя палітыка. Вядучым органам які ажыцяўляў гэты механізм стаў Мін.замеж.спраў.галоўныя задачы кардынацыя знеўнепаліт.і знеш.эканам дзейнасці краіны і развіццё тарговых сувязей.

1995- знешнеплаліт парыятэты(умацавання суверанітэту у свеце, супрацоўнічаць з краінамі снд, умацаванне сувезей з расіяй.

Супрацоўніцтва ж між.нар арг.

У Студзені 1992 падпісала новую парыскую хартыю для Еўропы першая з краін снд, стала членам НБСЕ. РБ мела членства ў 37 універсальных,11 рэгіянальных міжнародных арганізацый.

У 1992 атрымала статут спецыяльна запрошанага члена савета Еўропы., 1995 падпісана пагадненне з ес

У 1992 створана прадстаўніцтва ААН.

У 1998 Беларусь была ў першыню выбрана ад усх.дзярж сябрам праграммы развіцця ААН





Дата публикования: 2015-02-20; Прочитано: 610 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...