Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.). Калектывізацыя ў заходніх абласцях БССР



Сельская гаспадарка Бел, у пасляваенныя гады перажывала глыбокі крызіс. Маёмасць калгасаў і саўгасаў была разрабавана ў час вайны. С/г тэхніка была поўнасцю знішчана. Прадукцыйнасць адноўленых пасля вызвалення калгасаў і саўгасаў ва ўсх. абл. Бел. заставалася надзвычай нізкай. Для ўздыму с/г неабходны былі значныя сродкі, выдзеліць якія дзяржава аказалася не ў стане. Адначасова з аднаўленнем ва ўсходніх абласцях калгасна-саўгаснай вытворчасці адбывалася калектывізацыя с/г зах. абл, уз’яднаных з БССР у 1939 г. Калектывізацыя праводзілася ў сціслыя тэрміны, вельмі часта з выкарыстаннем прымусовых метадаў. Кулацкія гаспадаркі былі ліквідаваны. Звыш 10 тыс. кулацкіх сямей высланы ў Сібір і Казахстан. Да канца 1950 г. калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі амаль што завяршылася. Становішча ў с/г рэспублікі было складаным. У параўнанні з даваенным перыядам у 1950 г. пасяўныя плошчы складалі 94 %. Па шэрагу паказчыкаў не ўдалося выканаць заданні пяцігодкі. Адбылося так бо заставалася недастатковай матэрыяльна-тэхнічная падтрымка калгасаў з боку дзяржавы. Не існавала і эканамічнага стымулу ў калгаснікаў, якія працавалі за працадні (1930—1966 г.). Абмяжоўваўся гандаль прадуктамі,вырашчанымі на прысядзібных участках. Даводзілася жыць за кошт таго, што мелі з агародаў. Аднак працавітасць народа ды імкненне пераадолець усе цяжкасці паспрыялі выкананню планаў першай пасляваеннай пасяўной. Сеяць калгаснікам, пераважна жанчынам і падлеткам, даводзілася ўручную. Цяглавай сілай былі толькі коні, але іх не хапала, таму вельмі часта і самі людзі запрагаліся ў плугі. Аднаўленне с/г ішло даўжэй, чым прамысловасці. Момантам яго завяршэння ўмоўна можна лічыць сярэдзіну 1950-х гг. Пераломным стаў верасень 1953 г., калі па рашэнні Пленума ЦК КПСС разам з каманднымі сталі выкарыстоўвацца эканамічныя метады кіравання с/г. Павышаліся нарыхтоўча-закупачныя цэны на с/г, адмяняліся абавязковыя пастаўкі з уласнай дапаможнай гаспадаркі і інш. У выніку гэтага з сярэдзіны 1950-х гг. с/г ўступіла ў перыяд адносна стабільнага развіцця.





Дата публикования: 2015-02-20; Прочитано: 504 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...