Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў



У адрозненне ад азер у кар'ерных вадаемах лімналагічныя працэсы толькі пачынаюць складацца, яны няўстойлівыя да навакольнага асяроддзя. Гэта няўстойлівасць паглыбляецца слабымі інэрцыйнымі ўласцівасцямі і невялікім, але кампактным аб'емам водных масаў.

Акрамя гэтага, прыроднае развіцце кар'ерных вадаемаў характарызуецца тэхнагеннымі фактарамі, якія павінны забяспечыць нармальнае функцыянаванне водных экасістэма, зрабіць больш мяккім пераход ад тэхнічных да прыродна-тэхнічных аб'ектаў і зменшыць антрапагеннае ўздзеянне на іх.

У лік такіх фактараў могуць быць уключаны наступныя мерапрыемствы:

1. Актыўны ўдзел чалавека ў фарміраванні адпаведнага тыпу катлавіны: ад здабычы карысных выкапняў і ўтварэння адмоўнай формы рэльефа да выраўноўвання іх дна, штучнае ўтварэнне водмелеў,, павелічэнне аб'ему пры захаванні малой плошчы акваторыі.

2. Забяспечанне ўмоў для адпаведнага водаабмену (утварэнне прытокаў, штучная падача (наліў) вады, дадатковыя плаціны, спуск вады і г.д.).

3. Арганізацыя вадазбораў адпаведнага памеру, іх дрэніраванне (сцек з прадпрыемстваў).

Марфаметрычныя паказчыкі катлавін кар'ерных вадаемаў значна адрозніваюцца і залежаць ад тыпу сыравіны, якая здабывалася, геалагічных умоў радовішча, тэхналогіі здабычы і прыемаў рэкультывацыі.

Для кар'ерных вадаемаў на месцы гліністых распрацовак характэрна невялікая плошча і глыбіня, няроўнае дно, высокая ступень звілістасці берагоў, даволі абшырная зона мелкаводдзяў. Напрыклад, кар'ерны вадаем «Зялены» мае плошчу 1 – 5 га, аб'ем воднай масы каля 1 млн. м3, а плошча мелкаводдзяў складае 30 %.

Кар'ерныя вадаемы на месцы распрацовак карбанатнай сыравіны адрозніваюцца больш значнымі плошчай (5 – 40 га) і глыбіней (да 20 м), маюць кампактную карытападобную форму з малой зрэзаннасцю берагавой лініі. У іх роўнае ці тэрасаванае дно, большы аб'ем воднай масы (0,5 – 4,5 млн. м3), але невялікая плошчамелкаводдзяў (2 – 5 %). Да гэтага тыпу адносяцца вадасховішчы Крычаў, Блакітны, Вярхоўе.

Кар'ерныя вадаемы на месцы пясчана-гравійных распрацовак (Смаргонь, Ліозна Паўночны і Ліозна Паўдневы) знаходзяцца на пойме. Іх плошча вагаецца ад 4 да 125 га. Для іх характэрна невялікая глыбіня, параўнальна роўнае дно і значная звілістасць берагавой лініі. Зона мелкаводдзяў складае ад 5 да 60 % агульнай плошчы.

У асноўным марфаметрычныя паказчыкі кар'ерных вадаемаў нязначна адрозніваюцца ад прыродных вадаемаў. Аднак для іх характэрны некаторыя і нетыпічныя для прыродных вадаемаў рысы: невыпрацаваныя дно і берагі, адсутнасць літаралі. Узрост вадаемаў меньш за 30 гадоў, таму працэсы абразіі і акумуляцыі не прывялі дно ў стабільны і ўстойлівы стан, які мы назіраем у прыродных вадаемах. Гэтаму не спрыяе таксама невялікая плошча, складаная берагавая лінія і малы разгон ветравых хваляў.





Дата публикования: 2015-01-23; Прочитано: 259 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...