Главная Случайная страница Контакты | Мы поможем в написании вашей работы! | ||
|
Кар’ерныя вадаемы
Асобную групу вадасховішчаў утвараюць кар’еры, альбо кар’ерныя (вадаёмы) вадасховішчы. Іх утварэнне звязана са здабычай нярудных карысных выкапняў. На сенняшні дзень плошча зямель, якая занята горнымі распрацоўкамі ў выглядзе кар’ераў, на Беларусі складае больш чым 2 млн. га. Гэта адзін з вядучых метадаў здабычы карысных вакапняў (ад 50 да 80 % здабываючай прамысловасці ў СНД). Пры гэтым парушаюцца не толькі асобныя кампаненты прыроды, але і ўвесь прыродны комплекс. Таму ставіцца пытанне аб рэкультывацыі, аднаўленні гэтых тэррыторый.
Адрозніваюць горнатэхнічны і біялагічны этапы рэкультывацыі. У сучаснай сусветнай практыцы найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя напрамкі рэкультывацыі:
сельскагаспадарчая;
лесагаспадарчая;
санітарна-гігіенічнае;
жыллевае і капітальнае будаўніцтва;
водагаспадарчае.
Апошняе ўяўляе сабой утварэнне на месцы кар’ераў вадаемаў рознага прызначэння.
Прыпаверхневыя ваданосныя гарызонты звычайна залягаюць неглыбока ад паверхні зямлі і знаходзяцца непасрэдна ў зоне залягання карысных выкапняў. Іх воды могуць служыць крыніцай для запаўнення кар’ерных выпрацовак і ўтварэння новага ландшафта – субаквальнага замест элювіяльнага. Пры гэтым часцей утвараюцца адмоўныя формы рэльефу (кар’еры, катлавіны, правалы, выемкі, каналы, траншэі, канавы і г.д.), якія могуць служыць чашамі для штучных кар’ерных вадаемаў.
Плошча кар’ераў вагаецца ў межах 2 – 20 га, рэдка 100 га. Глыбіня не перавышае 20 – 30 м. параўнальна невялікія аб’емы і плошчы вадасховішчаў абумоўлены генезісам радовішчаў, стракатасцю літалогіі чацверцічных адкладаў і рэльефам. Часцей за ўсе гэта гліны, суглінкі, супесі, пяскі.
Сярод радовішчаў адрозніваюць радовішча гліністыя, карбанатнай сыравіны, пяскоў і пяшчана-гравійнага матэрыялу. Значная частка іх знаходзіцца аля буйных гарадоў і прамысловых цэнтраў.
Гліністыя радовішчы звязаны з адкладамі ледавіковага і азерна-ледавіковага комплексу, якія знаходзяцца ў выраўненых мясцінах з неглыбокім заляганнем грунтовых вод (1 – 5, рэдка 10 м). магутнасць ускрышных пародаў 1 – 5 м, залежыад 0,5 да 8 м, часам да 25 – 40 м. Форма залежы – лінзападобная або ў выглядзе пласта.
Пасля здабычы глін распрацоўка ўяўляе сабой невялікія па плошчы і неглыбокія (2 – 10 м) выемкі з канусамі і грэбнямі ўскрышных парод. Асобныя ўчасткі ў радовішчы незакранутыя ().
Радовішчы пяской і пясчана-гравійнага матэрыялу знаходзяцца галоўным чынам у межах Беларускай грады і Паазер’я. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілеўскай вобласцях такія радовішчы адзінкавыя. Аднак на Палессі знаходзяцца вядомыя радовішчы пяскоў для вырабу шкла і фармовачных пяскоў («Лоеўскія», «Любанскі-І»).
Радовішчы гэтага тыпу звязаны з флювіягляцыяльнымі і канечнамарэннымі ўтварэннмі і знаходзяцца ў асноўным на ўзвышанай мясцовасці з глыбіней залягання грунтовых вод 10 – 30 м і больш. Магутнасць радовішчаў складае 0,5 – 35 м. Залягае сыравіна, як правіла, блізка ад паверхні і рэдка на глыбіні 10 м. Адпрацаваныя радовішчы прадстаўлены кампактнымі выемкамі глыбіней 5 – 30 м. Ложа кар’ераў мае плоскабугрыстае дно і стромкія, часам адвесныя барты. Тыпічны аб’ект – кар’ер кар’ер пясчана-гравійнага матэрыялу «» Стаўбцоўскага раену.
Другі тып радовічшаў – узгоркі, грады, озы, камы і г.д. (і г.д.). Яны значна спрасцілі здабычу сыравіны і пасля іх распрацоўкі ўтвараюцца неглыбокія кар’еры з глыбокім заляганнем грунтовых вод.
Большая частка радовішчаў, дзе вядзецца здабыча карбанатнай сыравіны (мел, мергель, даламіт), размешчана ў Гродзенскай і ўсходняй частцы Магілеўскай вобласці. Акрамя таго, недалека ад Віцебска вядзецца здабыча даламітаў (радовішчы «Руба», участкі «Руба», «Гралева»).
Радовічшы гэтага тыпу маюць выгляд карэнных залежаў або адторжанцаў. Карэнныя залежы магутнасцю 50 – 80 м, часам да 150 м, залягаюць на глыбіні ад некалькіх да 10 м. Адторжанцы маюць выцягнутую форму і стромкае падзенне (5 – 10, да 50 – 90 º). Магутнасць мелавых парод ад 0,3 – 1 да 60 м, у асобных выпадках 100 – 140 м. Гэта павышаныя ўчасткі рэльефа з глыбокім заляганнем грунтовых вод (больш 10 м). Магутнасць ускрышных пародаў ад 0,2 – 0,8 м да 15 – 23 м. Пры здабычы сыравіны ўтвараюцца кампактныя, рознай формы выемкі глыбіней ад 15 – 20 м да 50 м.
Каля г.п. Мікашэвічы у Лельчыцкім раене Гомельскай вобласці здабываецца прыродны камень – граніт («Мікашэвічы»).
Найбольш падыходзяць для ўтварэння кар'ерных вадаемаў месцы здабычы глін і карбанатнай сыравіны.
Дата публикования: 2015-01-23; Прочитано: 324 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!