Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос. Вывучэнне сацыяльна-эканамічных праблем заўсёды з'яўлялася адным з вядучых напрамкаў гicтapыягрaфii



Вывучэнне сацыяльна-эканамічных праблем заўсёды з'яўлялася адным з вядучых напрамкаў гicтapыягрaфii.

Але разгляд эканамічнага мінулага Белаpyci як асобнай тэрыторыі пачаўся толькі у савецкі час.

Нягледзячы на ідэалагічныя абмежаванні, што перашкаджалі шматбаковаму погляду на гістары-чную рэчаіснасць, беларуская савецкая гістарыяграфія налічвае некалькі даволі грунтоўных прац.

Першым значным даследаваннем абагульняючага характару стала манаграфія М. Доўнар-Запо-льскага «Народное хозяйство Белоруссии в 1861-1914 гг.»

У ёй вучоны зрабіў спробу навукова абгрунтаваць свой ранейшы тэзіс, аб эканамічнай своеаса-блівасці беларускіх губерняў Беларусі ў пачатку XX ст.

Прынцыпова важнай з'яўляецца выснова аўтара адносна характарыстыкі другой паловы XIX - пачатку XX ст. як аб часе індустрыялізацыі беларускіх зямель.

Аднак гэтыя погляды вучонага стaлi ў 20-я - пачатку 30-х гг. аб'ектам знішчальнай крытыкі i на доўгі час засталіся па-за ўвагай афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.

Яшчэ ў працах дасавецкіх гісторыкаў, эканамістаў, статыстыкаў нарадзілася традыцыя разглядаць Беларусь як поле барацьбы паміж расійскім i польскім кaпiталам.

З некаторымі карэкціроўкамі гэта сцвярджэнне перайшло i ў гістарыяграфію савецкага часу.

Такога тэзісу, напрыклад, прытрымліваўся А. Цвікевіч, які лічыў, што развіццё грамадзка-культурнага жыцьця на Беларусі ўвесь час знаходзілася ў беспасрэднай залежнасьці ад барацьбы польскага i расійскага капіталу за беларускі рынак.

Аднак гэта сцвярджэнне не мае дастатковых гістарычных асноў.

Наадварот, эканоміка Беларусі дамінавала на сваім рынку, займала адметную нішу на ўсе-расійскім рынку i магла самастойна ўдзельнічаць у міжнародным падзеле працы.

Агульным для работ, у якіх закранаюцца пытанні эканамічнай гісторыі Беларусі, з'яўляецца ўстанаўленне непарыўнай сувязі паміж развіццём рыначных, капіталістычных адносін i эвалюцыяй грамадства.

Прамысловае развіццё Беларусі асвятляецца ў працах Д. Дудкова, Н. Раманоўскага,

Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии в 1861-1914 гг. Мн., 1926.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі Мн., 1994. С.386-389.

Киштымов А. Вопросы экономического развития Беларуси и белорусская национальная идея в начале XX в. // Bialoruskie Zeszyty Historyczne - (Беларуси гістарычны зборнік). Nr. 17. Bialystok, 2002. С. 88-118.

Дудкоў Д.А. Аб paзвiццi капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Мн., 1932.

Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII - первая половина XIX века). Мн., 1966.

М. Болбаса. Гэта тэма закранута таксама ў манаграфіях, прысвечаных гісторыі пралетарыяту Бела-русі.

Савецкая гістарыяграфія шмат дзесяцігоддзяў зыходзіла з тэзісу аб каланіяльным становішчы Бела-русі ў складзе Расійскай імперыі.

Цалкам у рэчышчы такіх поглядаў напісана кніга I. Саладкова і калектыўная манаграфія "Эконо-мика Белоруссии в эпоху империализма".

І толькі ў 1965 г. В. Цімашэнка змагла даць прынцыпова іншы адказ на гэта складанае пытанне.

У апошняе дзесяцігоддзе з'явіліся новыя абгрунтаваныя доказы эканамічнай самада-статковасці Беларусі.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 264 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...