Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Современная нормативно-правовая база



ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 чэрвеня 1991 г. № 832-XІІ

Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Изменения и дополнения:

Закон Республики Беларусь от 14 мая 2001 г. № 16-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759) <H10100016>;

Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. № 282-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) – новая редакция <H10400282>;

Закон Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 78, 2/1202) <H10600105>;

Закон Республики Беларусь от 8 ноября 2006 г. № 177-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 186, 2/1274) <H10600177>;

Закон Республики Беларусь от 18 июля 2007 г. № 265-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 173, 2/1362) <H10700265>;

Закон Республики Беларусь от 7 мая 2009 г. № 15-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 119, 2/1567) <H10900015>;

Закон Республики Беларусь от 9 ноября 2009 г. № 51-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 276, 2/1603) <H10900051>;

Закон Республики Беларусь от 28 декабря 2009 г. № 93-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 6, 2/1645) <H10900093> - Закон Республики Беларусь вступает в силу 25 января 2010 г.;

Закон Республики Беларусь от 31 декабря 2009 г. № 114-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 15, 2/1666) <H10900114>;

Закон Республики Беларусь от 4 мая 2012 г. № 356-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 55, 2/1908) <H11200356>

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Асноўныя паняцці, якія прымяняюцца ў гэтым Законе

1. У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняцці і іх азначэнні:

1.1. культура – сукупнасць культурных каштоўнасцей, арыентаваных на задавальненне духоўных патрэбнасцей людзей і створаных (пераўтвораных) у выніку дзейнасці чалавека або цесна звязаных з такой дзейнасцю;

1.2. культурная дзейнасць – дзейнасць па стварэнню, аднаўленню (адраджэнню), захаванню, ахове, вывучэнню, папулярызацыі, выкарыстанню і распаўсюджванню культурных каштоўнасцей, эстэтычнаму выхаванню, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва;

1.3. культурныя каштоўнасці – створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія маюць мастацкае, гістарычнае, навуковае або іншае значэнне;

1.4. дзяржаўная палітыка ў галіне культуры – комплекс мер, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры, арганізацыйнаму, прававому, фінансаваму, матэрыяльна-тэхнічнаму, кадраваму, інфармацыйнаму і іншаму забеспячэнню культурнай дзейнасці;

1.5. аб’екты культурнай інфраструктуры – будынкі, збудаванні, памяшканні і іншая нерухомая маёмасць, якія прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці;

1.6. арганізацыя культуры – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасці асноўнай дзейнасці культурную дзейнасць;

1.7. дзеячы культуры і мастацтва – работнікі культуры, творчыя работнікі, якія маюць ганаровыя званні ў галіне культуры;

1.8. калектыў мастацкай творчасці – аб’яднанне фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю;

1.9. манапалізм у культуры – дзеянні (бяздзеянне) суб’ектаў культурнай дзейнасці (за выключэннем фізічных асоб), якія супярэчаць гэтаму Закону, накіраваны на недапушчэнне, абмежаванне або ўстараненне канкурэнцыі і таксама наносяць шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян у галіне культуры;

1.10. мастацкая творчасць – стварэнне і (або) выкананне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

1.11. работнік культуры – фізічная асоба, якая знаходзіцца ў працоўных адносінах з арганізацыяй культуры на падставе заключанага працоўнага дагавора (кантракта) і займаецца культурнай дзейнасцю;

1.12. творчая дзейнасць – від культурнай дзейнасці, які ўключае мастацкую творчасць і іншую інтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з’яўленнем новага, не існаваўшага раней самастойнага выніку інтэлектуальнай дзейнасці ў галіне культуры;

1.13. культурна-відовішчнае мерапрыемства – тэатральная пастаноўка, канцэртная праграма, іншы вынік творчай дзейнасці выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасці, якія разлічаны на публічнае выкананне;

1.14. культурнае мерапрыемства – культурна-відовішчнае мерапрыемства, а таксама фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семінар і іншае мерапрыемства, накіраваныя на паказ, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю вынікаў творчай дзейнасці, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;

1.15. культурны праект – сукупнасць дзеянняў, накіраваных на дасягненне вынікаў культурнай дзейнасці, зыходзячы з вызначаных рэсурсаў, тэрмінаў, патрабаванняў да якасці, уліку дапушчальнага ўзроўню рызыкі.

2. Змест асобных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Закона.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры і адносіны, якія ім рэгулююцца

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць грамадскія адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці.

2. Калі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца нормы міжнароднага дагавора.

3. Гэты Закон і іншыя акты заканадаўства аб культуры рэгулююць грамадскія адносіны ў наступных напрамках:

3.1. ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

3.2. бібліятэчная справа;

3.3. дзейнасць творчых саюзаў і творчых работнікаў;

3.4. кінематаграфія;

3.5. музейная справа;

3.6. народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы);

3.7. правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

3.8. выдавецкая справа ў частцы, звязанай з выданнем твораў літаратуры, якія маюць значэнне для захавання, развіцця і распаўсюджвання культуры, дзейнасць па распаўсюджванню і папулярызацыі ўказаных выданняў;

3.9. дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва;

3.10. дзейнасць па стварэнню аб’ектаў культурнай інфраструктуры, вытворчасці (вырабу) інструментаў, абсталявання і іншай маёмасці, прызначаных для ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці;

3.11. дзейнасць па эстэтычнаму выхаванню;

3.12. дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі ў частцы, звязанай са стварэннем, выкарыстаннем, распаўсюджваннем і папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;

3.13. мастацкая творчасць;

3.14. міжнароднае культурнае супрацоўніцтва;

3.15. навукова-даследчая і метадычная дзейнасць у галіне культуры;

3.16. прафесійная дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры;

3.17. прафесійная дзейнасць у галіне мастацтва;

3.18. іншыя напрамкі, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці, калі іншае не вызначана гэтым Законам.

Артыкул 3. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры

Заканадаўствам устанаўліваецца крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная, матэрыяльная і іншая адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры.

Артыкул 4. Суб’екты культурнай дзейнасці

1. Суб’ектамі культурнай дзейнасці з’яўляюцца:

1.1. работнікі культуры, іншыя фізічныя асобы;

1.2. арганізацыі культуры;

1.3. суб’екты творчай дзейнасці:

творчыя работнікі і іншыя фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць;

калектывы мастацкай творчасці;

1.4. дзяржаўныя органы;

1.5. органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.6. навукова-даследчыя ўстановы і ўстановы адукацыі ў галіне культуры;

1.7. іншыя юрыдычныя асобы.

2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі аб культуры, суб’ектамі культурнай дзейнасці могуць выступаць падраздзяленні юрыдычных асоб, у тым ліку адасобленыя.

Артыкул 5. Ажыццяўленне і забеспячэнне культурнай дзейнасці

1. Суб’екты культурнай дзейнасці маюць права ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства ажыццяўляць і (або) забяспечваць культурную дзейнасць.

2. Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці з’яўляюцца:

2.1. свабода мастацкай творчасці і іншай творчай дзейнасці, іх самаразвіццё;

2.2. разнастайнасць напрамкаў, форм, жанраў і стыляў у творчай дзейнасці, недапушчальнасць манапалізму ў культуры і манапалізацыі культурнай дзейнасці;

2.3. прыярытэт развіцця беларускай нацыянальнай культуры;

2.4. агульнадаступнасць культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах;

2.5. роўнасць суб’ектаў культурнай дзейнасці перад законам, недапушчальнасць устанаўлення пераваг і прывілей у галіне культуры, якія супярэчаць закону;

2.6. арыентацыя на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці, культурныя каштоўнасці, якія носяць высокамастацкі і высокамаральны характар;

2.7. гуманістычная накіраванасць і ўзмацненне асобаснага пачатку ў культурнай дзейнасці;

2.8. усямерная ахова, захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і памнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны і інтэлектуальнай уласнасці ў галіне культуры;

2.9. свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

2.10. узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамі іншых народаў і яе інтэграцыя ў сусветную культуру;

2.11. спалучэнне дзяржаўных і грамадскіх пачаткаў у арганізацыі культурнай дзейнасці і кіраванні ёю.

Артыкул 6. Свабода творчай дзейнасці

1. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў і метадаў творчай дзейнасці, самастойнага вызначэння формы і зместу, жанру, мовы, стылю, годнасці і прызначэння ствараемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, рэпертуару выконваемых твораў, мовы, стылю і манеры выканання.

2. Умяшанне дзяржаўных органаў (арганізацый), іх службовых асоб, юрыдычных і фізічных асоб у працэс стварэння і (або) выканання суб’ектамі творчай дзейнасці твораў мастацкай літаратуры і мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасці і (або) уздзейнічаць на яе вынікі не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі вынікі творчай дзейнасці:

2.1. могуць быць накіраваны супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, заклікаюць да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

2.2. змяшчаюць і распаўсюджваюць паведамленні, што знеслаўляюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

2.3. прапагандуюць вайну, гвалт і жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную, расавую выключнасць, нецярпімасць або варожасць, парнаграфію, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў;

2.4. змяшчаюць інфармацыю аб спосабах забойства чалавека, вырабу прылад і сродкаў забойства;

2.5. могуць прычыніць шкоду здароўю і маральнасці чалавека;

2.6. у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

3. Не з’яўляюцца ўмяшаннем у творчую дзейнасць дзеянні, заснаваныя на дагаворы з суб’ектам творчай дзейнасці аб стварэнні і выкарыстанні вынікаў творчай дзейнасці.

4. Любое ўмяшанне ў творчую дзейнасць суб’екта творчай дзейнасці можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 7. Ажыццяўленне творчай дзейнасці

1. Творчая дзейнасць, уключаючы аўтэнтычна-фальклорную дзейнасць, ажыццяўляецца як на прафесійнай, так і на непрафесійнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як індывідуальна, так і на калектыўнай аснове.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 617 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.01 с)...