Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пісьменнікі свету ў барацьбе супраць фашызму



Зараджэнне антыфашысцкай літаратуры. Т.зв. вераснёўская літаратура ў Балгарыі. Грамадзянская вайна ў Іспаніі і літаратура: забойства Ф. Гарсія Лоркі, выгнанне лепшых паэтаў, барацьба супраць фашызму ў Іспаніі як чалавечы абавязак /Э. Хемінгуэй і яго апавяданні, нарысы, сцэнарый кінастужкі “Іспанская зямля”, раман “Па кім звоніць звон” і інш./. “Чорныя 30-я” ў літаратуры Германіі: фашысцкая прапаганда – і супраціўленне дыктатуры ў фашысцкіх засценках, літаратура ў эміграцыі. Навела Т. Мана “Марыо і штукар”. Раман Г. Зегерс “Сёмы крыж”. З турмы Маабіт “Рэпартаж з пятлёй на шыі” Ю. Фучыка. П’еса “Маці” К. Чапэка і вобраз маці-радзімы.

Другая сусветная вайна ў літаратуры пасляваеннага свету. Першы з’езд нямецкіх пісьменнікаў /кастрычнік 1947/. Літаратура “пакалення тых, хто вярнуўся” /драма В. Борхерта “За дзвярыма”/. Вывучэнне фашызму праз прызму сучаснасці /раманы Г. Бёля, В. Кёпена і іншых заходнегерманскіх пісьменнікаў/. Г.Бёль: “Дом без гаспадара”, “Більярд а палове дзесятай”: цікавасць да творчасці пісьменніка на Беларусі. Тэма барацьбы з фашызмам у літаратуры ГДР: жанр рамана выхавання /“Прыгоды Вернера Хольта” Дз. Ноля, “Мы не пыл на паветры” М.В. Шульца, “Актавая зала” і “Прыпынак у дарозе” Г. Канта/. “Нямецкая споведзь” І. Бехера, тэма “звычайнага фашызму” /проза Ф. Фюмана, К. Вольф/. “Пераадоленае мінулае” і “непераадоленае мінулае” ў нямецкамоўнай літаратуры. Францыя: раман Р. Мерля “Смерць – маё рамяство”. Вяртанне ў мінулае і абвінавачванне фашызму ў прозе Я.Отчанашака “Рамэо, Джульета і цемра”, “Храмы Арфей”/. Дакументальная літаратура на славянскіх землях /польскія зборнікі “Мы былі ў Асвенцыме”, кніга З. Налкоўскай “Медальёны”; літаратура пра Лідзіцэ, Хатынь і іншыя “вогненныя вёскі”/.





Дата публикования: 2014-12-10; Прочитано: 386 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...