Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Адраджэнне



Асноўныя паняцці Адраджэння, паходжанне назвы. Перыядызацыя. Паўночнае Адраджэнне. Канцэпцыя чалавека і свету. Абагаўленне чалавека. Гармонія чалавека і свету. Рэабілітацыя зямнога, цялеснага. Паняцці “свабода”, “рэнасансны індывідуалізм”, “рэнесансны рэалізм”. Утапічная літаратура. Тытаны Адраджэння.

Новыя жанры ў літаратуры. Санет: адкрыццё чалавека і свету. Санет як цвёрдая страфічная форма. Філасофія санета /паводле І.Бехера/. Артыкул М.Багдановіча “Санет”. Санеты Ф. Петраркі – першапачынальніка лірычнай паэзіі. Санеты Шэкспіра. Беларускія пераклады, ілюстрацыі беларускіх мастакоў (Г.Паплаўскі, В.Мікіта).

Навела: паходжанне назвы, традыцыі іншых жанраў. Стваральнік навелы Адраджэння Дж. Бакача – раман у навелах “Дэкамерон”. М. Сервантэс – “Павучальныя навелы”: “Ліцэнцыят Відрыера”.

Тыпалагічная паралель жанра – авантурна-навелістычныя казкі ў беларускім фальклоры /“За што мужык папу бараду агаліў”, “Сцізорык зламаўся, або Асцярожны пасланец”, “Мужык, пан і ксёндз”, “Несцерка” і інш./.

Народныя кнігі: асаблівасці стварэння і распаўсюджвання. Нямецкія – “Займальная кніжка пра Ціля Эйленшпігеля”, “Гісторыя пра д-ра Ёгана Фаўста, знакамітага чараўніка і чарнакніжніка”, “Шыльдбюргеры”: кантэкст “літаратуры пра дурняў” (у т.л. вобразы “дурных людзей” у беларускіх казках, напр. у казцы “Дурныя людзі”/.

Тытаны Адраджэння

Шэкспір. “Шэкспіраўскае пытанне”: стрэдфардыянская і нестрэдфардыян-ская версіі. Асаблівасці мастацкага метаду. Санеты, камедыі, трагедыі, трагікамедыі, хронікі. Структура мастакага свету твораў Шэкспіра: вобразы чалавека, сям’і, грамадства, дзяржавы, вышэйшай асобы-ўладара, часу-эпохі, Сусвету. Шэкспір і беларуская культура.

М. Сервантэс. Л егендарная біяграфія пісьменніка. “Дон Кіхот”: кампазіцыя рамана. Тры іпастасі і сутнасць вобраза загалоўнага героя. Дон Кіхот і Санча Панса: паасобку і разам. Вечны вобраз Дон Кіхота ў сусветнай, у т.л. беларускай, літаратуры і мастацтве.





Дата публикования: 2014-12-10; Прочитано: 716 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...