Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае



Класічныя ўзоры эпасу перыяду разлажэння першабытна-грамадскага ладу (індыйскія эпасы “Махабхарата” і “Рамаяна”, Эпас пра Гільгамеша). Акадскаялітаратура – Эпас пра Гільгамеша. Гістарычны прататып. Міфалагізацыя вобраза. Гільгамеш – культурны герой, першапродак.

Эпас Гамера. Міфы траянскага цыклу і дзеянне “Іліяды”. Асноўная тэма – “гнеў... Ахілеса, Пелейвага сына”. Увасабленне ў яго вобразе гераічнага ідэалу старажытных грэкаў. Гамераўскае пытанне. “Адысея”: падобнае і адрознае з “Іліядай”. Вобраз Адысея як архетып вандроўніка. Вобраз Пенелопы: сусветная традыцыя ў стварэнні жаночага вобраза.

“Энеіда” старажытнарымскага паэта Вергілія. Традыцыі Гамера. Услаўленне Рымскай імперыі ў асобе траянскага героя Энея. Італійская зямля як пераемніца славы траянцаў, славы адроджанай наноў Троі. Неаднастайнасць тлумачэнняў “Энеіды”. Пераасэнсаванне сюжэта ў бок зніжэння вобразаў, яго травесціравання: беларуская паэма “Энеіда навыварат” В. Равінскага.

Пераклады класічных узораў эпасу на беларускую мову: з “Іліяды” – Б. Тарашкевіча, Ю. Дрэйзіна, з “Адысеі” – А. Клышкі і інш. Думка Я. Коласа пра стварэнне нацыянальнага беларускага эпасу на аснове народных казак і паданняў. Адлюстраванне вобразаў эпасу Гамера ў музыцы: стварэнне оперы “Тэлемах” прыпісваецца М. Агінскаму (ставілася ў 1770-я гг. на сцэне тэатра ў Слоніме).

Эпас перыяду разлажэння першабытнаграмадскага ладу ў іншых еўрапейскіх краінах. Тыпалогія эпасу. Кельцкі эпас: ірландскія сагі. Дзве групы саг. Легендарны герой гераічных саг гуладскага цыклу Кухулін. Легендарная біяграфія Кухуліна – ад гістарычнага да міфалагічнага.

Гераічны эпас эпохі феадалізму. Трансфармацыя сюжэта пра Сігурда – Зігфрыда. Сігурд – герой “Старэйшай Эды” (помніка скандынаўскай эпічнай паэзіі). Легендарная біяграфія Сігурда. Зігфрыд – герой “Песні пра нібелунгаў” (помніка нямецкага эпасу 2-га перыду): легендарная біяграфія героя. Агульнае і асаблівае ў сістэме вобразаў, у развіцці сюжэта. Героі як увасабленне сацыяльна-гістарычных прыкмет свайго часу. Французскі эпас – “Песня пра Раланда”: параўнальна-тыпалагічная характарыстыка са “Словам пра паход Ігаравы”.

Вобразы “Песні” і “Слова” ў творах мастацтва – вобраз Карла Вялікага ў ілюстрацыях Г. Дарэ, бронзавая статуэтка ІХ ст., опера О. Мермэ “Раланд у Рансевальскай цясніне”, опера “Князь Ігар” А.П. Барадзіна /скончана Н.А. Рымскім-Корсакавым і А.К. Глазуновым/. Вобразы гераічнага эпасу ў музыцы /тэтралогія Р. Вагнера “Пярсцёнак нібелунгаў” і інш./.

Эпас паўднёвых славян: цыкл пра Косавае поле /песні “Цар Лазар і царыца Міліца”, “Смерць маці Югавічаў” – вобраз маці Югавічаў/ і цыкл пра Марка Каралевіча: легендарная біяграфія героя. Вобразы Ефрасімы /як увасабленне народнай мудрасці, вернасці і дабра/ і Вукашына /увасаблення хіжай сілы турэцкага нашэсця, ворагаў славянскіх народаў/.





Дата публикования: 2014-12-10; Прочитано: 734 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...