Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці



Перыяд феадальнай раздробленасці – перыяд распаду дзяржаў ў сярэднія вякі на больш дробныя дзяржаўныя ўтварэнні.

1097 – Любецкі з’езд – распад Кіеўскай Русі.

Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войска ў феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. На самой справе, развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 гадоў татара-мангольскага іга на рускіх землях. І, нарэшце, трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. А безгранічны сепаратызм заўсёды і непазбежна вядзе да гібелі адзінай дзяржавы. Так здарылася і з Кіеўскай Руссю.

Прычыны раздробленасці ўсходнеславянскіх зямель:

- развіцце феадальных адносін і ўмацаванне многіх гарадоў на перыферыі – паслабленне цэнтру.

- адсутнасць трывалых эканамічных сувязей паміж землямі

- парушэнне перадачы княжацкага прыстолу ў спадчыну

“Воласці” – падзяленне Полацкай зямлі на дробныя тэратарыяльныя ўтварэнні.

Узніклі ў п.п. 12 ст. новыя княствы: Полацкае, Менскае, Ізяслаўскае, пазней – Віцебскае, Друцкае, Лагойскае.

12. ст. – у Менску княжыў Глеб Усяслававіч.

1105 – на Менск напала аб’яднанае войска паўдневарускіх князеў.

1116 – Глею захапіў частку дрыгавічоў і спаліў Слуцк.

1117 – барацьба Глеба і Мсціслава – асада Менска – Глеб узяты ў палон у Кіеў – ен памер

1129 – Мсціслаў захапіў у палон амаль усіх полацкіх князеў з сем’ямі

Тураўскае княства: распалася на Тураўскае, Пінскае, Дубровіцкае, Клецкае, Слуцкае.

Сярэдняе Пабужжа: Берасце (першы ўспамін 1019), Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск.

Беларускае Панямонне: (“Чорная Русь”) Наваградак, Ваўкавыск, Слонім, гародня (1127).

Беларускае Пасожжа: уваходзіла ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Гарады: Мсціслаў, Крычаў, Копысь, Орша, Гомель (1142), Чачэрск, Рэчыца.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 640 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...