Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях ў 9-12 ст



У 9-13 стст на нашай тэрыторыі склаліся ўмовы для зараджэння дзяржаўнасці:

-унутраныя (падзел працы, узнікненне гарадоў, маёмаснае расслаенне, існаванне класаў, неабходнасць падтрымання парадку ўсярэдзіне краін),

-знешнія (неабходнасць абароны тэрыторыі ад знешняга ворага).

Першай дзяржаўнай адзінкай з'яўляецца Полацкае княства. Полацкая зямля знаходзілася на тэрыторыі паўночнай Беларусі ў землях крывічаў, уключала ў сябе сучасную Віцебскую вобласць., поўнач Менскай. На сев.-зап. валодання полацкіх князёў даходзілі да Рыжскага заліва. Зручнае размяшчэнне на водных шляхах спрыяла культ. і экономич. развіццю княства. Упершыню сталіца княства - горад Полацак згадваецца ў 862г у "Аповесці часавых гадоў".У гэты час Кіеў і Ноўгарад супернічалі адзін з аднім за аб'яднанне вост -слав. земляў. У гэтым суперніцтве Полацку адводзілася важная роля. У канцы 10 у. у Полацку правіл князь Рагвалод. Сын Рагнеды і Ўладзіміра - Ізяслаў успадкаваў пасад. Яго сын Брачыслаў Ізяслававіч працягнуў пашырэнне тэрыторыі княства. Наступны князь - Усяслаў Чарадзей. Пры яго кіраванні княства дасягнула піка развіцця. Пасля смерці Чарадзея Полацкае княства было падзелена паміж 6- ю яго сынамі(раздробненасць).У XII у з'яўляюцца Мін,Віц.,Друцкае княства і інш.У 1119 г Манамах захапіў Менск,паланіў князя Глеба,дзе ён памёр.

Турава-Пінскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічэй, у басейне ракі Прыпяць. Сталіца-Тураў. Мясцовая дынастыя знікла ў часы князя Ўладзіміра. У 988г. Уладзімір вылучыў Тураў сыну Святаполку, які пачаў барацьбу за яго незалежнасць. Ён ажаніўся на дачцы польскага караля Баліслава Адважнага, разам з ёй у Тураў прывозіць каталіцкага біскупа, чым выклікае гнеў бацькі. Перадумовы, па якіх Тураўскае княства магло існаваць самастойна:1)размяшчэнне на гандлёвым шляху з Кіева ў Польшчу 2)праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў шляху з вараг у грэкі 3)вельмі ўраджайныя ворныя землі. Пасля смерці князя Ўладзіміра Святаполк становіцца кіеўскім князем, але Тураў пакідае за сабой. Пасля міжусобнай войны Яраслаў Мудры захапіў пасад і аддае Тураў свайму сыну-Ізяславу. Пазней той становіцца Кіеўскім князем але Тураў пакідае сабе. Па дзейсным праве атрымання спадчыны тураўскія князі ўспадкоўвалі кіеўскі пасад. У 1113-1125г горад з зямлёй перайшоў да роду князёў Манамахавічэй. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных валадарстваў. З летапісу вядома што ў сярэдзіне 12 ст на Тураўскім пасадзе ўжо знаходзіўся князь Юрый Яраслававіч. Дзякуючы яму Тураў выйшаў з падначалення Кіева і ў ім абгрунтавалася самастойная княжая дынастыя. У другой палове 12 ст. Тураўская зямля дзеліцца на ўдзельныя княствы (Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш.) у кожным з якіх кіравалі сыны Юрыя Яраслававіча. У канцы 13- пач.14 стагоддзяў Тураўская зямля была ўключаная ў склад ВКЛ.

У гэты час на тэрыторыі Беларусі існавалі Гарадзенская, Брэсцкая, Наваградская і інш. землі(княствы). У сваім развіцці яны не дасягнулі такіх вышынь але згулялі значную ролю.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 673 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...