Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Уступнае тлумачэнне. Рост – павелічэнне аб’ёму і вагі расліны незалежна ад таго, за кошт якіх частак расліны гэта павелічэнне адбылося



Рост – павелічэнне аб’ёму і вагі расліны незалежна ад таго, за кошт якіх частак расліны гэта павелічэнне адбылося. Рост лёгка назіраць, можна вымераць, адбываецца ён пастаянна, але з рознай інтэнсіўнасцю.

Развіццё – якасныя змяненні, якія адбываюцца ўнутры раслін за перыяд часу ад прарастання да з’яўлення на дадзенай расліне свайго насення. Развіццё – схаваны працэс.

Рост і развіццё праходзяць адначасова пад уплывам адных і тых жа фактараў. Сукупнасць прыродных фактараў, прыдатных для праходжання развіцця дрэў, часта не адпавядае ўмовам, неабходным для іх росту. Гэта несумяшчальнасць можа быць як у колькасным выражэнні асобных фактараў, так і ў іх суадносінах.

У ходзе фармавання лясных насаджэнняў выдзяляюць наступныя ўзроставыя перыяды ў жыцці лесу: маладнякі, сярэднеўзроставыя, прыспелыя, спелыя і перастойныя дрэвастоі, а таксама ўзроставыя этапы: этап узнаўлення, або індывідуальнага жыцця дрэвавых раслін, юнацкі этап, этап сталасці і этап старэння [7].

Этап узнаўлення, або індывідуальнага жыцця дрэвавых раслін, уключае перыяд ад з’яўлення ўсходаў да змыкання крон маладых дрэў. Юнацкі этап працягваецца да пачатку ўстойлівага і багатага плоданашэння дрэвавых раслін. Этап сталасці характарызуецца стабільнасцю біялагічнага кругавароту рэчываў і энергіі. Этап старэння дрэвастою характарызуецца заканчэннем яго росту ў вышыню.

Кожны ўзроставы этап (або перыяд) у жыцці лесу характарызуецца колькаснымі і якаснымі параметрамі, якія залежаць ад кліматычных змяненняў, воднага рэжыму, глебавага харчавання, а таксама дзейнасці чалавека. Узроставыя змяненні дрэвастояў звязаны не толькі з павелічэннем памераў парасткаў, галін і сучча, ствала і каранёў дрэў. Разам з тым змяняюцца біяэкалагічныя якасці дрэў, ствараюцца канкрэтныя ўмовы асяроддзя, якія садзейнічаюць фармаванню новых пакаленняў лесу.

Пры вызначэнні групы ўзросту дрэвастою трэба ўлічваць узросты галоўнай высечкі дрэвастою. У Рэспубліцы Беларусь прыняты наступныя ўзросты галоўнай высечкі:

II група лясоў: сасна 81–100 гадоў;

елка 81–100 гадоў;

дуб, ясень 101–120 гадоў;

ліпа, граб 71–80 гадоў;

бяроза 61–70 гадоў;

вольха чорная 51–60 гадоў;

асіна 41–50 гадоў.

У I групе лясоў узрост галоўнай высечкі на адзін клас узросту вышэй, акрамя асіны.

Узроставая структура і асаблівасці ўзроставай будовы маюць вялікае практычнае значэнне, паколькі вызначаюць спосаб і ўзрост высечкі, шляхі выкарыстання натуральнага ўзнаўлення лесу і павышэння прадукцыйнасці дрэвастояў.





Дата публикования: 2014-11-29; Прочитано: 306 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...