Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Агульнанавуковыя падыходы і метады



Падыход i метад у СЭГ. Словы "падыход" i "метад" у дачыненні да навуковых даследаванняў у літаратуры нярэдка ўжываюцца ў аднолькавым значэнні. Нават у паняцiйна-тэрміналагiчным слоўніку Э. Алаева "Сацыяльна-эканамічная геаграфія" памiж iмі пастаўлены знак роўнасці: метад вызначаецца як падыходы да даследавання, як метадалогія.

Аднак ёсць і работы са спробай размежаваць названыя катэгорыі, больш дакладна паказаць iх сутнасць. Можна пагадзiцца з тым, што падыход – больш агульная, больш аб’ёмная катэгорыя. Па З. Дзенiсу (Латвія), падыход – гэта філасофская метадалагічная пазiцыя даследчыка, яго стратэгiя. Метад жа ўяўляе сабою канкрэтны сродак, інструмент даследавання, які ўключае канкрэтныя прыёмы і спосабы збору, сістэматызацыi, апрацоўкi, прадстаўлення iнфармацыі. У перакладзе з грэчаскай мовы метад – гэта шлях даследавання, пазнання, тэорыя, вучэнне.

Аўтары артыкула "Падыход i метад у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі"[3] А. Анохін i А. Касцяеў прапануюць лiчыць падыход стратэгіяй, а метад – тактычным сродкам даследавання. Падыход і метад узаемазвязаныя i ўзаемазалежныя.

Зыходзячы з таго, што тэрытарыяльнасць – адметная рыса геаграфіі, агульным i абавязковым падыходам для ўсіх геаграфічных даследаванняў з’яўляецца тэрытарыяльны падыход. Агульнанавуковымі па сваёй сутнасцi з’яўляюцца сістэмны, гістарычны, праблемны, комплексны, мэтавы, канструктыўны, экалагічны падыходы. Усе яны ў той ці iншай ступені выкарыстоўваюцца і ў даследаваннях у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфii.

Многiя навукі выкарыстоўваюць аднолькавыя або блізкія метады даследаванняў, але спалучэнне метадаў, накірункi і асаблівасці іx прымянення часцей за ўсё iндывідуальныя, уласцівыя канкрэтнай навуцы. Паглыбленне ўзаемасувязяў навук да таго, што вынiкi, мадэлі і метады адных навук выкарыстоўваюцца ў іншых навуках, вядзе да ўзнiкнення праблемы метаду міждысцыплінарных даследаванняў. Абстрактызацыя сучаснай СЭГ патрабуе шукаць метады iнтэр-прэтацыі навуковых дадзеных, якiя выкананы з дапамогаю сродкаў фармалізацыі.

Асноўны змест навуковых метадаў утвараюць навуковыя тэорыi. Любая такая тэорыя ёсць функцыя метаду пры пабудове iншых тэорый, таму розніца памiж метадам i тэорыяй мае функцыянальны характар.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 784 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...