Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

4 страница. Вызваленне Беларусi. Пасля перамогі ў Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорнага мора



Вызваленне Беларусi. Пасля перамогі ў Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна ўступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г. Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнаў i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне ў гэтым мела фарсiраванне Дняпра ў раёне Львова. 183 воiны за гэту аперацыю былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У наступальных баях удзельнiчалi войскi 1-й польскай дывiзii iмя Тадэўша Касцюшкi, якiя пачалi свой гераiчны шлях 12-13 кастрычнiка 1943г. пад Ленiна (Магiлёуская вобл., недалёка ад Горак). Камандаваў дывiзiяй палкоўнiк Э. Берлiнг. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне ворагаў з савецкай зямлi, вызваленне народаў Еўропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва"Баграцiён"). Гiтлераўскае камандаванне надавала вялiкае значэнне ўтрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрываў усходне-прусскi i варшаўска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоў аб'яўлены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.), якiя не належалi здачы. У Беларусi была моцная групiроўка нямецкiх войск, якая ўключала 63 дывiзii i 3 брыгады (1млн. 200 тыс. чалавек), 9500 гармат i мiнамётаў, 900 танкаў, САЎ, каля 1350 самалётаў. У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацаваў план аперацыi "Баграцiён". Яго ажыццяўлялi войскi наступных франтоў: 1-ы Беларускi (камандуючы генерал армii К. К. Ракасоўскi), 2-i Беларускi (генерал-палкоўнiк Г. Ф. Захараў), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I. Д. Чарняхоўскi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал армii I. Х. Баграмян) пры падтрымцы Дняпроўскай флатылii, авiяцыi далёкага дзеяння i ПВА. Удзельнiчалі ў аперацыi партызанскiя злучэннi. Савецкiя войскi пераўзышлi ворага ў 2 разы па жывой сiле, у 2, 2 разы - па гарматах i мiнамётах, у 4 разы - па танках i САЎ, у 3 разы - па самалётах. Задума Вярхоўнага Глаўнакамандавання была наступнай - франты адначасова пераходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэўскiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках, разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоўкі ў раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноўных сiл групы армiй "Цэнтр" на ўсходзе Мiнска. Вясной праводзіўся рад мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да наступлення: канцэнтравалiся сiлы, праводзiлася баявая вучоба, у баявую гатоўнасць прыводзiлiся партызаны i падпольшчыкi. Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944 г. Спачатку быў нанесены бомбавы ўдар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоўка. У бой уступiлi войскi 1-га Прыбалтыйскага i 3-га Беларускага франтоў. Ужо на 3-цi дзень была акружана Вiцебская групiроўка праціўнiка i вызвалены Вiцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлераўцы добра ўмацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драўляная сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла савецкiх воiнаў. Танкавы корпус генерала А. С. Бурдзейнага завязаў баi на ўсходняй акраiне горада. З паўднёвага боку вялi баi гвардзейцы 1 танкавага корпуса генерала М. Ф. Панова. З поўначы наступалi танкiсты маршала П. А. Ротмiстрава. У баях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварваўся ў горад танк Д. Г. Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыўся камандзiр танкавага ўзвода М. Колычаў. Iм, а таксама А. С. Бурдзейнаму, было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянiн г. Мiнска". Мiнск быў вызвалены 3 лiпеня. У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоўка ворага. 7 дзен спрабавалi вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлераўцаў было забiта, 35 тыс. узята ў палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 16 лiпеня вызвалiлi г. Гродна, а 28 лiпеня – г. Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi.

Гаспадарчае і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя страты. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Загінула больш за 3 млн. чалавек. Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію альбо знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некатарых галінах - да 1913 г. З вялікім аптымізмам грамадзяне Беларусі ва ўмовах нястачы пачалі аднаўленне сваёй рэспублікі. У забеспячэнні аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі фінансавымі і крэдытнамі рэсурсамі рашаючую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды. З саюзных рэспублік ішлі эшалоны з абсталяваннем, інструментамі, машынамі, будаўнічамі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, жывёлай, прадметамі хатняга ўжытку і г. д. За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабудаваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат. Аднак адставала энергетыка, марудна развівалася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Пасяўныя плошчы да пачатку пяцігодкі ў калгасах складалі толькі 59% даваеннага ўзроўню. У аднаўленні сельскай гаспадаркі дамінавалі метады адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Калгасам было вернута звыш 200 тыс. га зямлі, а таксама жывёла, якія з часоў вайны знаходзіліся ў карыстанні грамадзян. У пасляваенныя гады карэнныя сацыяльна-эканамічныя перамены адбыліся ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей БССР. Масавая калектывізацыя і тут не абышлася без "ліквідацыі кулацтва як класа". У 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову "Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР", у выніку чаго за межы рэспублікі былі высланы тысячы "кулацкіх" сям'яў. Толькі пасля смерці Сталіна большасць з іх была рэабілітавана і вярнулася на Бацькаўшчыну. У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і ажыццёўлены пераход да продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа. Разам з тым узровень рэальнай заработнай платы так і не дасягнуў даваеннага перыяду, цэны на тавары шырокага спажывання па-ранейшаму былі значна вышэй даваенных. Да таго ж адбыўся рост падаткаў, якія збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Яшчэ ў гады вайны былі ўведзены падаткі на адзінокіх і маласямейных грамадзян. Цяжарам на плечы грамадзян клаліся штогадовыя дзяржаўныя пазыкі, якія праводзіліся пад ціскам партыйных і адміністрацыйных органаў. Так званая падпіска на аблігацыі вызначалася на суму не менш месячнага акладу ў год. Пасля смерці Сталіна ўзнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю эканомікі на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова былі спробы ўключыцца ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. У Беларусі аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. За 1955-1958 гг. на прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання. Савецкая навука ў 50-я гг. атрымала важныя вынікі, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастатковага навуковага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г. д. Аднак навукова-тэхнічны прагрэс служыў перш за ўсё ваенным мэтам. Сістэма адміністрацыйнага кіравання да таго ж не давала развівацца ініцыятыве, прадпрымальнасці, станавілася перашкодай на шляху інтэграцыі навукі і вытворчасці. Палепшыць узровень жыцця людзей немагчыма было без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі, толькі за 1954 г. на Беларусі яны ўзраслі на 52%. У выніку - за некалькі год сялянства пераадолела галечу, выйшла з прыгнечанага стану, аднак заможным не стала. Не стала багатай і ўся краіна, у ёй не хапала нават хлеба для гараджан. Камуністычнае кіраўніцтва СССР не бачыла іншага выйсця з сітуацыі, як толькі далей узмацняць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. На гэты раз было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему. На працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. На цаліну была накіравана вялікая колькасць тэхнікі, сотні тысяч навасельцаў. БССР пастаўляла цаліне машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы. Усяго за 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель, што склала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР таго часу. Гэта дазволіла краіне хутка атрымаць дадаткова сотні мільёнаў пудоў хлеба. У рэкордным ураджаі 1956 г. - 12 млн. тон - доля хлеба з цаліны склала 50%. Між тым, па некаторых сучасных ацэнках, прырост вытворчасці збожжа, аналагічны атрыманаму на цаліне, можна было б забяспечыць на даўно асвоеных землях і меншым коштам. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў.

Удзел Беларусі ў заснаваннi i дзейнасцi ААН. Выхад Беларусi на мiжнародную арэну пасля II сусветнай вайны быў звязаны з утварэннем ААН. Урады заходнiх дзяржаў далi згоду на тое, каб, побач з СССР, раўнапраўнымi членамi ААН сталi Беларусь і Украiна. Гэтым прызнаваўся iх вялiкі ўклад у разгром фашызму i панесеныя iмі ў ходзе вайны каласальныя людскiя ахвяры i матэрыяльныя страты. 27 красавiка 1945г. мiжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, склiканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэннi БССР, УССР у лiк краiн-заснавальнiц гэтай арганiзацыi. Так наша рэспублiка ўпершыню ў гiсторыi стала членам самай прэстыжнай арганiзацыi, якая была створана ў мэтах падтрымкi мiжнароднага мiру i бяспекi, развiцця дзяржаўных адносiн памiж народамi. Членства БССР у ААН не прывяло да прынцыповых змен у становiшчы рэспублiкi як унутры краiны, так i на мiжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый i паўнамоцтваў. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма, якая iснавала ў рэспублiцы i краiне, душыла ўсякую самастойнасць рэспублiк, нацый i народнасцей. Таму і ўдзел дэлегацыi БССР у рабоце ААН з самага пачатку насіў фармальны характар. Яна фактычна была часткай дэлегацыi СССР i галасавала сумесна з ёй па ўсiх пытаннях, якiя абмяркоўвалiся ў ААН. Беларусь, будучы членам ААН, развiвала сувязi з iншымi краiнамi, вывучала i абагульняла вопыт замежных краiн на аснове назiранняў за працэсамi, якiя адбывалiся ў свеце. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамi i праектамi рэзалюцый. Па яе прапанове ў 1946г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы i пакараннi ваенных злачынцаў". Беларусь дабiвалася справядлiвага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без дыскрымiнацыi i прынiжэння годнасцi дзяржаў i народаў. З такiх пазiцый былi падпiсаны дагаворы з былымi саюзнiкамi Германii - Балгарыяй, Румынiяй, Венгрыяй i Фiнляндыяй 10 лютага 1947г. БССР атрымала дапамогу ад Адмiнiстрацыi дапамогi i адраджэння Аб'яднаных нацый таварамi, машынамi, абсталяваннем. Сваю лепту ўнесла дэлегацыя БССР і ў барацьбу супраць "халоднай вайны". Яна падтрымлiвала масавы рух за мiр, якi разгарнуўся ў свеце, адстойвала лiнiю на ўмацаванне мiжнароднага мiру i бяспекi, поўную лiквiдацыю каланiялiзму i iнш. Яна выступала з асуджэннем вайны, якую вялi ЗША ў В'етнаме, асудзiла агрэсiю Iзраiля ў 1967г. супраць арабскiх дзяржаў, аказвала падтрымку народу Паўднёвай Афрыкі ў iх барацьбе супраць расiзму. Беларуская дэлегацыя ў 1963г. падпiсала Маскоўскi дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (атмасферы, космасе i пад вадой). Яна таксама падпiсала шэраг мiжнародных актаў па палiтычных пытаннях, правах чалавека. Такiм чынам, Беларусь у пасляваенны перыяд выйшла на мiжнародную арэну дзякуючы ўступленню у ААН. Пастаянныя прадстаўнiцтвы БССР пачалi дзейнiчаць пры ААН, ЮНЕСКА (арганiзацыя займаецца пытаннямi адукацыi, навукi, культуры), МАП (Мiжнародная арганiзацыя працы) i iнш. Устанаўлiваюцца цесныя сувязi з дэлегацыямi iншых краiн па пытаннях эканамiчнага, палiтычнага i культурнага развiцця. Аднак усё гэта адбывалася ў фарватары палiтыкi СССР, таму i адносiны iншых краiн з БССР насiлi абмежаваны i несамастойны характар.

Эканамiчнае i сацыяльнае развiццё рэспублiкi (сярэдзiна 40-х - сярэдзiна 60-х гадоў). Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуў кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi і ўжо да 1950г. яна перавысiла даваенны ўзровень. Быў асвоены выпуск аўтамабiляў, трактараў, лiцейнага абсалявання i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводаў, абутковых прадпрыемстваў. Пачатак 50-х гадоў характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоў Беларусь дасягнула новых поспехаў. Пабудавана 150 прадпрыемстваў: Аршанскi завод швейных машын, Вiцебская шоўка-ткацкая фабрыка, малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папаўняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем; укараняюцца паточныя метады вытворчасцi. У вынiку павышэння тэхнiчнага ўзроўню, павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоў пашыраецца капiтальнае будаўнiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца ўдзельнiкам механiзаванай i аўтаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65 гг. было пабудавана 450 фабрык i заводаў (Беларускi аўтазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i iнш.). Але ў 40-60-ыя гады ў прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраўнiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрстваў уведзены саўнаргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкі ўрон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоў iдзе аднаўленне. Але ўжо ў гэты час сяляне пазбаўляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкаў вытворчасцi, пераўтвараюцца ў механiчную рабочую сiлу. Калгаснiкi аказалiся ў залежнасцi ад кiраўнiкоў калгасаў, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi. У пачатку 50-х гадоў пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыўся ў павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш. Аб гэтым iшла гаворка на вераснёускiм (1953 г.) Пленуме ЦК КПСС, а потым яго рашэнні былi прадублiраваны ў рэспублiках. Умацоўвалася МТБ сяла, у 1958г. тэхнiка з МТС была перададзена калгасам. Калгасы атрымалi каля 10 тыс. спецыялiстаў. Гэта прывяло да станоўчых вынiкаў. Павысіўся валавы збор зерня, на 70% - вытворчасць мяса, малака i г.д. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркi перавысiла ўзровень 1950г. на 70%. Аднак дасягнуты рост сельскагаспадарчай вытворчасці ў пачатку 60-х гадоў быў знiжаны ў сувязi з правядзеннем палiтыкi нацiску на ўласную гаспадарку сялян, насаджэння кукурузы i лiквiдацыi травапольнай сiстэмы, знiшчэння коней, "узбуйнення калгасаў", што прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркі ў сярэдзiне 60-х гадоў. Пасля вайны матэрыяльнае становiшча на Беларусi было цяжкiм. Паляпшэнне ўмоў жыцця адбывалася паступова, па меры адраджэння эканомiкi. Асноўную частку даходаў рабочыя i служачыя атрымлiвалі ў якасцi зарплаты. Яна павысiлася за 50-60 гады на 20%. Павысiлася аплата працы калгаснiкаў. З 1965г. iм сталi назначацца пенсii па старасцi. Праводзiлася знiжэнне рознiчных цэн на тавары. Аднаўляўся жыллёвы фонд рэспублiкi. За 20 год (1946-65г. г.) было пабудавана 51 млн. кв. м жылля. Якасна новым стала прадуктовае забеспячэнне. З другой паловы 50-х гадоў насельнiцтва рэспублiкi было забяспечана асноўнымi вiдамi харчовых прадуктаў. Палепшылася арганiзацыя грамадскага харчавання, бытавое абслугоўванне насельнiцтва. Палепшылася жыццё вёскi, але адсутнасць нармальных жыццёвых умоў прывяла да адтоку моладзі ў горад. 50-60ыя гады былi адносна спрыяльнымі ў сацыяльным развiццi. Гэта было звязана со скарачэннем узброеных сiл. Пашыралася жыллёвае будаўнiцтва, стваралася сiстэма сферы паслуг, iснавалі адноснае адзiнства i згода ў грамадстве.

Эканамiчная рэформа ў БССР у 60-ыя гады. Тэхнiчны ўзровень (у 60-ыя гады) прамысловасцi не адпавядаў дасягненням навукi i тэхнiкi. Большасць выпускаемай прадукцыi якасна ўступала замежнай. Да сярэдзiны 60-х гадоў пагоршылiся эканамiчныя паказчыкi работы прамысловасцi. Гэта праявiлася ў росце затрат на адзiнку выпускаемай прадукцыi, замарудзiлiся тэмпы росту выпускаемай прадукцыi, дрэнна ўкаранялiся ў вытворчасць дасягненнi навукi i тэхнiкi. У сувязi з гэтым была зроблена спроба радыкальных змен эканомiкi на аснове рэформы 1965г. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя механiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемстваў. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi, аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстрацыйныя пачаткі ў эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджанана няўдачу. Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны. Рэформа праводзiлася зверху, таму яна не ўлiчвала мясцовых асаблiвасцей. Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкi. Напрыклад, адбылося паляпшэнне работы прамысловасцi і ўсёй гаспадарчай дзейнасцi. Аб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоў павялiчыўся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася будаўнiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняў "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемстваў. Павышаўся тэхнiчны ўзровень прамысловасцi. З'яўляюцца аўтаматычныя лiнi, ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г. д. Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягваўся і ў першай палове 70-х гадоў i склаў 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемстваў. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод, Баранавiчскi завод аўтаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi. Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасці ў пачатку 70-ых гадоў узмацняюцца негатыўныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкаў. Гэта праяўляецца ў адставаннi тэмпаў паскарэння НТП і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукi i тэхнiкi. Гэта стрымлiвала пераход на iнтэнсіўнае развiццё прамысловасцi, падаў якасны ўзровень многiх вырабаў, павялiчвалася адставанне ад сусветных стандартаў.

Грамадска-палiтычнае жыццё у рэспублiцы (сярэдзiна 60-ых - сярэдiна 80-ых гадоў). У гэты час узмацняецца таталiтарны рэжым, але эканомiка знаходзiлася яшчэ на ўздыме i многiя яго супярэчнасцi згладжвалiся. Насельнiцтва звязвала сваю будучыню з будаўнiцтвам камунiзма. Палiтыка ўлад знаходзiла падтрымку ў народа. Складалася ўражанне, што таталiтарная ўлада i народ жывуць у згодзе i нiякiх пагроз рэжыму няма. Для падтрымкi такога ўражання не шкадавалi сiл кiраўнiкi краiны. У сувязi з гэтым асаблiвае значэнне надавалася арганiзацыi святкаванняў 1 Мая, Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Праводзiлiся шматлiкiя сходы, мiтынгi, дэманстрацыi. Знешная велiчнасць i размах дасягалiся, але не ведалi таго, што на гэтыя мерапрыемствы трацiлiся народныя грошы, таго, што гэта была iмiтацыя палiтычных свабод. Iснавалi i iншыя формы "удзелу" народа ў грамадска-палiтычным жыццi. Гэта i выбары ў Саветы, i работа ў партыйных, прафсаюзных арганiзацыях. Сацыёлагi давалi звесткi аб удзеле ў грамадска-палiтычным жыццi 60-80% насельнiцтва. Народ пакорна ўспрымаў усе эксперыменты i не задумваўся над iх вынiкамi. Нягледзячы на бязвоблачнае жыццё, кiруючыя колы не малі ўпэўненасці ў непахiснасцi рэжыму. Пагроза зыходзiла знутры. У пачатку 80-ых гадоў "элiта" дзяржавы дасягнула 18 млн. чалавек. Утрымаць яе ўсю у маральных рамках было цяжка. Адзiным сродкам у гэтым заставвалася камунiстычная iдэалогiя. Таму барацьба за яе чысцiню была першапачатковай задачай партыi. Узмацніўся партыйны дыктат ва ўсiх сферах жыцця. Iснаваў кантроль за сродкамi iнфармацыi, радыё, кiно i г. д. На радыё, на сцэну, на тэлебачанне не магло прасачыцца нiчога такога, што мела хоць бы намёк на крытыку iснуючых парадкаў. На дапамогу партыйным органам у барацьбе супраць самавыдавецкай лiтаратуры падключылiся органы КДБ. Яны мелi магчымасць арганiзаваць скрытую сочку, выкарыстоўваць паслугi сакрэтных служачых, шантаж i прамы тэрор супраць непажаданых асоб. Асаблiвасцю iх дзейнасцi было строгае выкананне канонаў марксiзму-ленiнiзму. Партыйныя органы ахвотна карысталiся паслугамi КДБ. Фiналам гэтага стала выбранне ў 1982г. Генсекам старшынi КДБ Ю. Андропава. Пасля гэтага павысіўся кантроль КДБ за грамадска-палiтычным жыццём, узмацнiлiся русiфiкатарскiя тэндэнцыi. Напрыклад, справай В. Быкава i А. Карпюка займаўся сам Ю. Андропаў. Пiсьменнiкi былi прызнаны дысiдэнтамi. А. Карпюк быў выключаны з партыi, а В. Быкава абвiнавацiлі ў паклёпе на Савецкую уладу. Такiм чынам, адсутнасць дэмакратычных свабод у краiне, таталiтарны кантроль прывялi да апатыi i абыякавасцi грамадзян у адносiнах да грамадска-палiтычнага жыцця, а само жыццё служыла прыкрыццём таталiтарнага рэжыма.

Развiццё культуры ў рэспублiцы (сярэдзiна 50-х - сярэдзiна 60-х гадоў). Пасля смерцi I. В. Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Асаблiвае месца ў вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця ў БССР у 50-60ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты. Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц. Гартнага, М. Чарота, А. Дудара, П. Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П. Броўкi, М. Танка, А. Куляшова, В. Быкава, Я. Брыля i iнш. Многiя творы беларускiх аўтараў ("Апошняя сустрэча" Я. Брыля, "Нявестка" А. Кулакоўскага) баранiлi высокае званне чалавека. У 60-ыя гады з'яўляюцца такiя значныя творы, як "Людзi на балоце" I. Мележа, "Сасна пры дарозе" I. Навуменкi, "Засценак Малiнаўка" А. Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стаў раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм". Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi, паказваюць жыццё беларускай вёскi, гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехаў лiтаратура дасягнула ў асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны. Многа зрабіў, каб сказаць праўду пра вайну, В. Быкаў у творах "Жураўлiны крык", "Сотнiкаў", "Здрада", "Пастка". Новае асэнсаванне вайны знайшло месца ў творах I. Навуменкi, I. Чыгрынава i iнш. Ва ўсiх творах пра вайну звычайны чалавек стаў героем у вайне, змагаўся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I. Навуменкi "Сасна пры дарозе", I. Пташнiкава "Тартак", А. Адамовiча "Сыны iдуць у бой". У перыяд 50-60 гадоў якасна абноўлена загаварылi беларускiя паэты: П. Броўка, М. Танк, А. Звонак, А. Лойка, Г. Бураўкiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы ў драматургii. Сярод iх "Брама неўмiручасцi" К. Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А. Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатраў з'яўляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю. Семенякi, опера А. Туранкова "Яснае свiтанне", К. Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш. Вялiкую увагу ўдзялялi ваеннай тэматыцы. На сцэне iшлi спектаклi па п'есах К. Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзіў з афiш Рускага тэатра iмя А. М. Горкага спектакль "Галоўная стаўка" па п'есе К. Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны. На сцэне беларускiх тэатраў iшлi спектаклi па п'есах А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Шэкспiра. У 1956г. быў адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача. Новым зместам папоўнiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтараў прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I. Лучанка, "Абелiск" Д. Смольскага, кантата А. Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш. Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржаўная харавая капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыўся ансамбль "Песняры". Выяўленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яўляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М. Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М. Савiцкi напiсаў цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы", прысвечаных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З. Азгура, А. Глебава, В. Цыгаля, А. Селiханава i iнш. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя. Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек. Перабудова iшла і ў ПТВ. У пачатку 60-х гадоў з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася і ўдасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрываў БДУ, у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтаў. Але галоўным недастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя ўсiх звенняў школы, тэхнiкума, ВНУ. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б. Сцяпанаў зрабіўважныя адкрыцці ў вобласцi люмiнiсцэнцыi. М. Паўлючэнка даследваў механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсаў рэспублiкi займалiся К. Лукашоў, Т. Багамолаў, А. Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы. Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоўча сказаласяна развiццi народнай адукацыi i навукi. Але ўжо ў 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры. Ва ўмовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаўнай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поўнаевыцясненне беларускай мовы.

Развiццё навукi i культуры ў БССР (60-ыя - 80-ыя гады). Галоўным дасягненнем у развiццi народнай адукацыi з'явіўся пераход да агульнай сярэдняй адукацыi, якi пачаўся ў другой палове 70-ых гадоў. Усе выпускнiкi 8-х класаў працягвалi атрымлiваць адукацыю (98% ад агульнай колькасцi вучняў). Колькасць сярэднiх школ павялiчылася з 1600 у 1960г. да 2500 у 1985г. Намечаны меры па павышэнню якаснага ўзроўня адукацыi. Праводзiцца работа папрывядзенню падручнiкаў у адпаведнасць з дасягненнямi НТП, павышаецца практычная накiраванасць школьных курсаў. Школы пераходзяць на кабiнетную сiстэму. Развiваецца палiтэхнiчнае навучанне на базе спалучэння з вытворчасцю. Вялiкую ролю пачалi адыгрываць ВВК, майстэрнi, кабiнеты. Але ў той жа час народная адукацыя адставала ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы, асаблiва ў галiне камп'ютэрызацыi. Ушчамлялiся нацыянальныя iнтарэсы пры вывучэннi беларускай мовы i г.д. Устанавiлася сiстэма панавання iнструкцый i цыркуляраў, строгая рэгламентацыя жыцця школы. Сiстэма народнай адукацыi прывяла да росту адукацыйнага ўзроўня насельнiцтва. У 1985г. на 1000 чалавек насельнiцтва 662 (60%) мелi вышэйшую i сярэднюю адукацыю. Але, з другога боку, адукацыя не выконвала сваю сацыяльную функцыю у якасцi рухавiка грамадскага прагрэсу. Спад у эканомiцы сказаўся i на развiццi навукi. Некаторыя, напрыклад, прыродазнаўчыя навукi мелi поспехi, займалi першынство ў сусветнай навуцы. Грамадскiя навукi займалiся фальсiфiкацыяй рэчаiснасцi, перапрацоўкай старых догм у новыя. У гэтыя гады развiвалiся навукi матэматычнага цыклу. У. Спрынджук працаваўпа тэорыi лiкаў, У. Платонаў займаўся праблемамi алгебры i iнш. Значныя поспехi былі ў фiзiцы ў сувязi з работамi В. Фёдарава, Б. Сцяпанава, С. Шушкевiча, М. Барысевiча i iнш. На дастаткова высокiм узроўнi знаходзiлася геалагiчная, геаграфiчная i iншыя галiны навукi. У гэты час з'явiлiся iдэi плюралiзму ў гiстарычнай навуцы. Выйшлi "Гiсторыя БССР" у 5-цi тамах, "Гiсторыя рабочага класа БССР" i iнш. Выйшлi працы па археалогii Э. Загарульскага i Л. Побаля i г.д. Нямала лiтаратуры выдадзена i па фiласофii, атэiзму. Такiм чынам, навука БССР развiвалася ў супярэчлiвых умовах. Галоўная супярэчнасць заключалася ў тым, што было шмат разнагалоссяў памiж прыродазнаўчымii грамадскiмi навукамi. Беларуская лiтаратура атрымала сваё развiццё у розных жанрах, нягледзячы на засiлле партыi. Вялiкую увагу атрымала асвятленне падзей вайны. Найбольш яскрава гэта знайшло адлюстраванне ў творах В. Быкава "Кар'ер", 'Знак бяды", I. Навуменкi "Сорак трэцi". Выходзiць аповесць А. Адамовiча "Хатынская аповесць". Апавяданнi пра зверствы фашыстаў паказаны ў кнiгах Я. Брыля і ў. Калеснiка "Я звогненнай вёскi", I. Чыгрынава "Свае i чужыя" i iнш. У многiх творах раскрываецца мастацкая гiсторыя народа. Да гэтых твораў адносяцца: раман I. Мележа "Завеi, снежань...", "Чорны замак Альшанскi" У. Караткевiча i iнш. Даволi вялiкiя поспехi беларускай паэзii звязаны з творчасцю М. Танка, А. Вярцiнскага, С. Грахоўскага, Р. Барадулiна i iнш. Развiваецца беларуская драматургiя. Вялiкі ўплыў аказалi творы А. Макаёнка, К. Крапiвы, М. Матукоўскага. Значны аўтарытэт заваявалi прадстаўнiкi музычнага i выяўленчага мастацтва БССР, якiя прысвяцiлi свае творы светлай камунiстычнай будучынi. Вялiкiм поспехам карысталiся ў гледачоў оперы беларускiх, расiйскiх i замежных кампазiтараў ("Жанiцьба Фiгара", "Севiльскi цырульнiк" i iнш.). Беларускае мастацтва развiвалася ў цяжкi час. Аб гэтым сведчыць лёс А. Анiкейчыка, М. Шагала, Я. Iсачова i iнш. Культура знаходзiлася пад уплывам партыi, а таксама ўвасабляла ў сабе савецкага чалавека, якi вёу барацьбу за камунiзм.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 412 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...