Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Заданне 4. Прааналізуйце, як падаюцца наступныя тэрміны ў ТСБМ, БелСЭ, «Слоўніку іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, «Энцыклапедыі прыроды Беларусі». Зрабіце выснову



Біятлон, –а, м. Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

[Ад лац. bis – двойчы і грэч. athlon – спаборніцтва, барацьба.] (ТСБМ).

Біятлон (ад лац. bi дзвюх + грэч. athlon барацьба; сучаснае зімовае дваяборства), лыжная гонка на 20 км са стральбой з вінтоўкі на чатырох агнявых рубяжах. Спартсмен робіць 5 стрэлаў на кожным агнявым рубяжы са становішча лежачы ці стоячы, а на апошнім – стоячы, без упору. Мішэні ставяцца звычайна на 3; 8; 13 і 18-м км; дыстанцыя стральбы адпаведна 250, 200, 150 і 100 м. За кожны промах налічваецца штраф 2 хв., які дадаецца да паказанага ў лыжнай гонцы часу. У праграму спаборніцтваў па біятлоне ўваходзіць таксама эстафетная гонка 4 х 7,5 км са стральбой па шарах.

Спаборніцтвы па біятлоне праводзяцца на Беларусі з 1961 г. (БелСЭ).

Біятлон, –а, м. (ад лац. bis = двойчы + гр. athlon = спаборніцтва, барацьба). Спартыўныя спаборніцтвы, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах. ◊ Біятланіст (А. Б.).

Рапіра, –ы, ж. Калючая халодная зброя з доўгім і гнуткім чатырохгранным клінком, якая ў цяперашні час ужываецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. Фехтаванне на рапірах.

[Фр. rapiere.] (ТСБМ).

Рапіра (франц. rapiere), спартыўная калючая зброя, якая выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па фехтаванні.

Складаецца з лёгкага стальнога клінка, гарды, якая ахоўвае руку спартсмена. Клінок прамавугольнага сячэння, даўжынёй 90 см, на канцы мае спецыяльны ахоўны наканечнік. Гарда бывае дыяметрам да 12 см. Вага зманціраванай рапіры не павінна перавышаць 500 г, даўжыня 110 см. З 1954 г. у практыку судзейства па фехтаванні на рапірах уведзены электрарапіры і электрафіксатар (БелСЭ).

Рапіра, –ы, ж. (рус. pапира < фр. rapiere). Калючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. ◊ Рапірыст (А. Б.).

Собаль, –я, м. 1. Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.

2. Футра гэтага звярка. Абшыты собалем каўнер (ТСБМ).

Собаль (Martes zibellina), млекакормячая жывёла сям. куніц атр. драпежных звяроў. Насяляе тайгу Сібіры, Урала, Д. Усходу, а таксама поўнач Манголіі, Карэі, Японіі, Кітая.

Даўжыня цела 32-58 см, маса да 1,8 кг (самцы большыя за самак). Поўсць ад жоўта-бурай да чорна-бурай, густая, шаўкавістая. На гарляку і грудзях жоўтая пляма. Корм жывёльны (пераважна мышападобныя грызуны) і раслінны (ягады рабіны, кедравыя арэхі). Нараджае 1-7 дзіцянят. Каштоўны прамысловы звер (БелСЭ).

Собаль (Martes zibellina), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны пераважна ў лясной зоне ад Пячоры да берагоў Ціхага акіяна. У 15-18 ст. бел. і літ. лясы былі мяжой пашырэння С. на захад. На Беларусі ў 15-16 ст. мясц. сабалінае футра (па 100-200 шт.) прадавалася ў Мінску, Навагрудку, Полацку і інш. месцах (гіст. дакументы «Роспіс ардыншчыны», 1501; «Заўвагі да генеральнага межавання» і інш.). Вельмі каштоўны прамысловы пушны звер. Аб’ект зверагадоўлі.

Даўж. 43-58 см, маса 0,9-1,9 кг. Цела прысадзістае, гібкае, вушы вялікія акруглыя, хвост пушысты, даўж. да 19 см. Поўсць густая, мяккая, пушыстая, ад светла-карычневай да чорна-бурай, бліскучая; на горле і грудзях невыразная жоўтая пляма. Жыве паасобку. Аселы, трымаецца ў асноўным на зямлі, можа лазіць па дрэвах. Гняздо ў дуплах паваленых дрэў, пад каранямі, вываратнямі, сярод камення і г. д. Нараджае да 5 (7) дзіцянят у красавіку-маі. Працягласць жыцця ў няволі да 15-18 гадоў. Скрыжоўваецца з куніцай лясной, у выніку з’яўляюцца т. зв. кідусы. А. К. Фядосаў (ЭпБ).

Шахматы, –мат; адз. няма. 1. Гульня на дошцы, раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі (палі), паміж 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі па ўстаноўленых для іх правілах хадоў. Бухгалтар Селівей і планавік Ігнат у шахматы гулялі. Корбан.

2. Набор фігур для такой гульні. Расстаўляць шахматы.

[Ад перс. sah mat – цар памёр] (ТСБМ).

Шахматы (ад перс. шах – гасудар + араб. мат. – памёр) – спартыўная гульня, якая спалучае элементы спартыўнай барацьбы, навуковага мыслення і мастацкай творчасці; від спорту.

Гуляюць 2 праціўнікі на квадратнай дошцы, падзеленай на 64 светлыя і цёмныя палі. У кожнага па 16 фігур (кароль, ферзь, 2 ладдзі, 2 сланы, 2 кані і 8 пешак), якія перамяшчаюцца паводле пэўных правіл. Мэта гульні – даць мат каралю (становішча, калі кароль не можа абараніцца ад нападу фігур праціўніка).

Лічаць, што шахматы ўпершыню з’явіліся ў Індыі ў канцы 5 ст. Сучасную форму шахматы набылі ў 16 ст. у еўрапейскіх краінах (Іспанія, Італія, Францыя, Англія). Афіцыйныя спаборніцтвы па шахматах праводзяцца з 19 ст. (першы міжнародны турнір прайшоў у Лондане ў 1851 г.).

Першы чэмпіянат БССР па шахматах адбыўся ў 1924 г. (пераможца С. К. Разенталь). Першы майстар спорту па шахматах на Беларусі – У. І. Сіліч (БелСЭ).

Шахматы, –мат, мн. (ад перс. sah mat = шах памёр). 1. Гульня двух партнёраў на раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі дошцы 32 светлымі і цёмнымі фігурамі з мэтай аб’явіць мат каралю праціўніка. 2. Набор фігур для такой гульні. Расставіць на дошцы шахматы. ◊ Шахматны, шахматыст (А. Б.).

Заданне 5. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) мнагазначныя словы, 2) амонімы, 3) сінонімы, 4) антонімы, 5) паронімы.

Абавязкі, абаліцыя, абвінавачаны, адказчык, адкрытае галасаванне, акупацыя, аналогія, ануляванне, ахова прыроды, банда, беззаконне, бікамералізм, брак, бяздзейнасць злачынная, вайна, валюта, віна, выдача злачынцаў, вымаганне, вымагацельства, высяленне, вэксаль, грамата, грошы, грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грыф, дабро, данос, дарослыя, даўжнік, двухпалатная сістэма, дзеці, дыпламант, дыпламат, дыпламатычнае прадстаўніцтва, дыплом, дэкрэт, дэмакратыя, дэнансацыя, дэнатуралізацыя, дэпазіт, дэпутацкая недатыкальнасць, завочнае навучанне, закон, законнасць, замах, засяленне, збор, звальненне, знак, знешні гандаль, імпарт, імунітэт дэпутата, імя, ісцец, кааліцыя, казнь, калецтва працоўнае, камітэнт, камітэт, кананічнае права, кантроль, канфесія, канцэсія, кара, квота, конкурс, копія, крэдытор, лёгкія цялесныя пашкоджанні, ліст, лячэнне дабравольнае, лячэнне прымусовае, маёмасць, малалетнія, манархія, мандат, мараторый, марка, мафія, мемарандум, мінімальны спажывецкі бюджэт, міністэрства, мір, місія, навучанне без адрыву ад вытворчасці, нагляд, натуралізацыя, нацыяналізацыя, неадпаведнасць, недры, непаўналетнія, непаўналецце, нетры, норма, нота, нядбайнасць злачынная, ордэн, пай, знос, пакаранне, памілаванне, паручыцельства, пасаг, пастанова, патранат, патуранне, паўналецце, пойвар, правы, прагал, прагул, прадстаўленне, пражытачны мінімум, пралангацыя, прамульгацыя, прамы доказ, пратэст, працаўладкаванне, прыватная амністыя, прыватызацыя, прыярытэт, прэзідэнт, прэтэнзія, раён, развод, раздзяржаўленне, рэкет, рэкламацыя, сесія, спадчына, стандарт, субстанцыя, сям’я, тайнае галасаванне, тратта, траўма вытворчая, узнагарода, ускосны доказ, халатнасць, цана, царкоўнае права, цяжкія цялесныя пашкоджанні, шайка, шантаж, шлюб, штаты, штраф, экалогія, экспарт, экспедытар, экстрадыцыя, эмбарга, якасць, яўка.

Акцэпт наступны, андэррайтынг, валюта, дэпорт, дысконт, камбіст, акцэпт папярэдні, канцэлінг, баланс плацёжны актыўны, квота, кантрафакцыя, крэдытор, акцэпт папярэдні, ліквіднасць, ліцэнзія, манаполія, патэнт, прэмія на біржы, прынцыпал, рэверс, рэтрата, роялці, здзелка, другасны попыт, структура заработнай платы, акцэпт папярэдні, тэндэр, баланс плацёжны пасіўны, аўдытар, баланс гандлёвы актыўны, рэвізор, эксперт, валюта неканверсуемая, экс-дывідэнд, валюта канверсуемая, манапалізацыя, банкруцтва, дэманапалізацыя, нацыяналізацыя, неплацежаздольнасць, дэнацыяналізацыя, інвестыцыі запланаваныя, дэфіцыт, эканоміка, інвестыцыі незапланаваныя, квота імпартная, недахоп, ф’ючарс, квота экспартная, мядзведзь, індасамент, франшыза, бык, справаздачнасць, аб’яднанне вертыкальнае, жырант, траст, аб’яднанне гарызантальнае, аб’ём прапановы, жыра, індасант, трансферт, аб’ём попыту, аперацыі банкаў актыўныя, ін’екцыя, тэндэр, аперацыі банкаў пасіўныя, адказнасць неабмежаваная, упрыскванне, рахунак, адказнасць абмежаваная, сфера вытворчая, карупцыя, вартасць, сфера невытворчая, актыў, подкуп, пасіў, плацежаздольнасць, зліццё гарызантальнае, крос-курс, авуары, зліццё вертыкальнае, рээкспарт, курс валютны, рэімпарт, раўнавага стабільная, абарачальнасць валюты, акрэдытыў, раўнавага нестабільная, пошліны імпартныя, арбітраж, пошліны экспартныя, прадпрыемства закрытае, канверсавальнасць валюты, прадпрыемства адкрытае, выдаткі вычарпальныя, стагнацыя, бардэра, выдаткі невычарпальныя, эканоміка закрытая, валюта, застой, трата, эканоміка адкрытая, вексель, улік, справаздачнасць.

☼ Абарона, абаронца, адзінаборства, адзінаццаціметровы, арбітр, атака, аўтсайдэр, афсайд, брамнік, варатар, выйгрыш, высокі мяч, галкіпер, гандбол, грубае парушэнне, гулец, доўгая дыстанцыя, доўгая перадача, дыскваліфікацыя, заканчэнне, згібанне, ігрок, інсайд, кароткая дыстанцыя, кароткая перадача, кваліфікацыя, контратака, конь, ладдзя, лідэр, мат, нападаючы, нападзенне, нізкі мяч, паражэнне, пас, пасаваць, паўабаронца, паўэрліфтынг, паўсярэдні нападаючы, пенальці, пентатлон, перадача, перамога, пераможца, перыяд, пешка, поле, праціўнік, пройгрыш, пяцібор’е, разгібанне, расслабленне, раунд, ручны мяч, рэлаксацыя, рэферы, сапернік, сілавое трохбор’е, спрынтэр, стаер, становішча па-за гульнёй, старт, суддзя, сэт, тайм, тур, фінал, фініш, фол, форвард, хаўбек, цэнтрфорвард, чэмпіён, шар, шах, шматбор’е.





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 984 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...