Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі 4 страница



Па ініцыятыве ЗША 12 лістапада 1921 г. у Вашынгтоне была склікана канферэнцыя па абмежаванні марскога ўзбраення і па далёкаўсходніх і ціхаакіянскіх пытаннях. Удзельнічалі ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Японія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Бельгія, Партугалія, а таксама дэлегаты Індыі і Брытанскіх дамініёнаў. Канферэнцыя прыняла тры асноўных дакументы;

1. Дагавор чатырох дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі
і Францыі) аб сумеснай абароне іх праў на астраўныя ўладанні ў раёне Ціхага акіяна і ліквідацыю англа-японскага саюза, чаго дамагаліся ЗША.

2. Дагавор пяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі,
Галандыі і Італіі) пра абмежаванне марскіх узбраенняў. Вялікабрытанія адмаўлялася ад панавання на моры, устанаўлівалася пэўная прапорцыя гранічнага танажу лінейнага флоту-дзяржаў-удзельніц. ЗША станавіліся першай дзяржавай стратэгічнай перавагі ў Ціхім акіяне, на другім месцы была Японія.

3. Дзевяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Фран-поніі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Кітая), які абвяшчаў прынцыпы "роўных магчымасцей" у Кітаі дЛа гандлю і прадпрымальніцтва ўсіх краін. Ён адпавядаў аме-рыканскай палітыцы "адчыненых дзвярэй" і дазваляў ЗіЦд як найболып магутнай дзяржаве выцесніць сваіх канкурэа.

таў з Кітая.

Рашэнні Вашынгтонскай канферэнцыі дапоўнілі Вер-сальскі мірны дагавор 1919 г. і сталі састаўной часткай Вер-сальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін. Неабходна адзначыць, што:

стварэнне Версальска-Вашынгтонскай сіетэмы — гэта вынік здзелак і кампрамісаў паміж капіталістычнымі краінамі;

Вереальска-Вашынгтонская сістэма павінна была забяс-печыць пануючае становішча некалькіх буйных краін-пера-

можцаў;

пад відам мандатаў Лігі Нацый краіны-пераможцы ў Пер-

шай сусветнай вайне далучылі да сваіх уладанняў герман-скія калоніі і арабскія тэрыторыі;

дзяржавы-пераможцы былі вымушаны прызнаць новыя незалежныя дзяржавы, якія ўзніклі ў Цэнтральнай і Паўд-

нёва-Усходняй Еўропе;

падзел свету з пазіцыі сілы паводле Версальска-Вашынг-тонскай сістэмы ўзмацніў супярэчнасці паміж буйнымі дзяр-жавамі, што і прывяло да яе распаду 1 верасня 1939 г. з пачаткам Другой сусветнай вайны.

Асаблівасці развіцця Еўропы ў міжваенны перыяд. У выніку Першай сусветнай вайны і буржуазна-дэмакратыч-ных рэвалюцый значныя змены адбыліся ў Еўропе. Месца кайзераўскай Германіі заняла Германская рэспубліка. Не стала Аўстра-Венгерскай імперыі. На яе тэрыторыі ўзніклі новыя дзяржавы — Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія. Паўд-нёваславянскія землі Аўстра-Венгрыі аб'ядналіся з Сербіян і Чарнагорыяй у Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (3

1929 г. — Югаславія).

На крайнім Захадзе Еўропы ў выніку нацыянальна-вьіз валенчага паўстання ўзнікла новая дзяржава Ірландыя, яка атрымала статус дамініёна Брытанскай імперыі. Паўночн* ўсходняя частка Ірландыі — Ольстэр — была далучана Д Англіі.

да некаторых тэрыторыях Расійскай імперыі стварыліся

яржавы з буржуазным ладам — Фінляндыя, Эстонія, Лат-

. літва, Польшча, У апошнюю былі ўключаны польскія

рьіторыі Германіі, Аўстра-Венгрыі і Расіі, а таксама заход-

еукраінскія і заходнебеларускія землі.

Пасля вайны эканоміка Еўропы пераходзіць на мірныя йкі. Новыя межы разбурылі папярэднюю эканамічную пра-стору- Дзяржавы-пераможцы прымусілі пераможаных плаціць лэпарадыі. Эканоміка ўзнаўлялася з цяжкасцю, краіны былі ахоплены беспрацоўем і інфляцыяй. Аднак еўрапейскія ўра-ды не распачыналі ніякіх спроб, каб сумеснымі намаганнямі вырашыць усе ўзніклыя праблемы.

У гэтых умовах у справы Еўропы пачалі ўмешвацца ЗША, дзе яны мелі значныя эканамічныя і фінансавыя інтарэсы. Амерыканскі банкір Ч. Даўэс, старшыня рэпарацыйнай камі-сіі, прапанаваў план скарачэння выплат Германіі саюзнікам, што садзейнічала паляпшэнню адносін паміж дзвюма краінамі. Паляпшэнню адносін Германіі з былымі праціўнікамі садзей-нічалі і Лакарнскія дагаворы (5—6 кастрычніка 1925 г.) паміж Германіяй, Бельгіяй, Францыяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй, Польшчай і Чэхаславакіяй. Бельгія, Францыя і Германія пры-зналі існуючыя межы; Рэйнская зона засталася дэмілітары-заванай; усе бакі абавязаліся вырашаць узніклыя рознага-лоссі мірнымі сродкамі. На наступны год (1926) Германія была прынята ў Лігу Нацый. У 1928 г. на змену плану Ч. Даўэса прыходзіць план О. Юнга, які прадугледжваў яшчэ болыпае зніжэнне рэпарацыйных плацяжоў Германіі.

Палітычная разрадка сярэдзіны 20-х гг. суправаджалася

некаторым эканамічным ажыўленнем. Удалося спыніць рост

інфляцыі і беспрацоўя. На канвеерах пачалася серыйная вы-

творчасць тавараў па нізкіх цэнах. Аўтамабіль становіцца да-

ступным Для ўсё больш значнай часткі насельніцтва. Радыё,

атэфон5 пыласос, электрычны прас і паравое ацяпленне ўва-

Дзяць у быт заможных сем'яў. Паляпшэнне эканамічнага

ановішча ідзе на карысць занятым на вытворчасці, чый

ьі дзень паступова скарачаецца да васьмі гадзін, Для іх

Цьіяльна будуецца жыллё. Павялічваюцца выплаты па са-

Ыяльнаму страхаванню.

Перажыўшы нягоды вайны, народы Еўропы імкнуліся да ўвесяленняў і арганізаванага адпачынку. Менавіта ў 20-я гг. еўрапейцы ўпершыню знаёмяцца з вобразам жьіц, ця амерыканцаў. Шмат людзей стараюцца ўзяць яго за узор з захапленнем сустракаючы ўсё тое, што адбываецца ў Аме-

рыцы.

У 20-я гг. эканамічная будучыня Еўропы звязана як ніколі

раней з палажэннем у сусветнай эканоміцы, таму што пасля вайны Еўропа пазбавілася сваёй эканамічнай перавагі. у 1913 г, на яе долю прыходзілася 52,6 % сусветнага экспарту, аў 1928 г. гэта лічба складала толькі 45,5 %. Цяжкая пра-мысловасць, развіццю якой садзейнічала вайна, пакутуе гіас-ля 1918 г, ад перавытворчасці. Пры гэтым гандаль паміж краінамі Еўропы запавольваецца. Распаўсюджвалаея мерка-ванне, што кожная краіна павінна імкнуцца да эканамічнай незалежнасці і адмежавацца ад іншых,

У кастрычніку 1929 г. імкліва падае курс акцый на Нью-Йоркскай біржы. 3-за цесных фінансавых і эканамічных су-вязей, што існавалі паміж ЗША і іншымі часткамі свету, крызіс хутка распаўсюджваецца і ахоплівае Еўрону, Вынікі сусветнага эканамічнага крызісу цяжкім ярмом кладуцца на плечы мільёнаў еўрапейцаў.

У 1922 г. лідэр італьянскіх фашыстаў Б.Мусаліні ў выніку " паходу на Рым" прыходзіць да ўлады ў Італіі. Фашызм супрацьпастаўляе сябе не толькі камунізму, але і парламенцкай дэмакратыі. Фашысты выступаюць за парадак, дысцыпліну і задушэнне ўсякага голасу пратэсту. Шматлікія італьянцы паддаюцца нацыяналістычнай прапагандзе. Праграмы стварэння новых рабочых месц і іншыя оаіхыяль ныя мерапрыемствы забяспечылі Мусаліні шырокую народную падтрымку. Італьянскі фашызм паслужыў узорам для падобных рухаў у іншых еўрапейскіх краінах.

Карыстаючыся агульным эканамічным хаосам, а таксама ўмела выкарыстоўваючы настальгію шматлікіх немцаў А.Гітлер і яго нацыянал-сацыялістычная партыя заваеўваюць усё больш галасоў на выбарах,

У студзені 1933 г, прэзідэнт Веймарскай республікі Паўль фон Гіндэнбург назначыў Гітлера рэйхсканцлерам. У Германіі ўсталёўваецца рэжым нацысцкай дыктатуры. Дыктатуры прыходзяць да ўлады ў Балгарыі, Югаславіі, Аўстрыі, Партугаліі, Румыніі, Венгрыі. У 1936 г. генерал К франка ў выніку мяцяжу звяргае рэспубліканскі ўрад у Іспаніі і пры падтрымцы італьянцаў і немцаў атрымлівае перамогу.

Дэмакратычныя краіны, у прыватнасці Англія і Фран-пыя, аказваюцца няздольнымі змагацца са з' яўленнем усё новых дыктатур. Фашысцкія рухі развіваюцца, і ў барацьбу з імі ўступаюць камуністычныя партыі, кіруемыя Камінтэрнам.

У кастрычніку 1933 г. Германія выходзіць з Лігі Нацый. Пад уздзеяннем нацысцкай прапаганды ў студзені 1935 г. 90 % жыхароў Саарскай вобласці выказаліся за далучэнне да Германіі. Праз два месяцы Гітлер аб'явіў аб узнаўленні ўсе-агульнай воінскай павіннасці, што супярэчыла Версальска-му мірнаму дагавору. У сакавіку 1936 г. Германія выступіла супраць Лакарнскіх дагавораў і ўвяла войскі ў Рэйнскую зону, якая была дэмілітарызавана ў 1918 г. Дыпламатычным поспехам Германіі стала стварэнне ў кастрычніку 1936 г. восі " Берлін — Рым ", да якой далучылася Японія, а потым і Іспанія.

У выніку зговару А.Гітлера з Б.Мусаліні, Н.Чэмберленам і Э. Даладзе ў Мюнхене ў верасні 1938 г. было вырашана пытанне Чэхаславацкіх Судзет, якія адыходзілі да Германіі, а ў сакавіку нямецкія войскі ўступілі ў Прагу. Еўропа апынулаея напярэдадні Другой сусветнай вайны,

Асаблівасці развіцця ЗША ў міжваенны перыяд. Сусветная імперыялістычная вайна 1914-1918 гг. Была дляЗША прыбытковай справай, вялікім бізнесам. Чыстыя прыбыткі амерыканскіх прамысловых карпарацый выраслі з 3940 млн дололараў у 1914 г. да 8362 млн долараў у 1918 г. У сувязі з выканнем вялікіх ваенных заказаў капіталаўкладанні ў фаббрычна-заводскую прамысловасць узраслі амаль у два разы. Агульны кошт прамысловай прадукцыі за гады вайны павялічыўся з млрд. долараў да 62 млрд долараў. Асабліва хутка развіваліся галіны прамысловасці, якія непасрэдна абслугоўвалі патрэбы вайны.

Акрамя таго, павялічыўся аб'ём знешняга гандлю; 1813 млн долараў у 1913 г, да 3904 млн у 1919 г. Танаж гандлёвага флоту ЗША да вайны быў 4,3 млн т., а к 1920 г. вырас да 14,6 млн т.

Таксама паскорыўся працэс канцэнтрацыі вытворчасці і цэнтралізацыі капіталу. Фінансавыя магнаты ЗША Ракфелеры, Морганы, Меланы захапілі панаванне ў нафтавай прамысловасці. У стальной прамысловасці панавалі Морганы, у вугальнай — Морганы, Ракфелеры, Меланы, у каляровай металургіі — Меланы, Морганы, Гугенгеймы, Ракфелеры, у гумавай прамысловасці — Морганы, у хімічнай — Дзюпоны. 3 краіны — імпарцёра капіталу ЗША ператварыліся ў краіну — экспарцёра яго, з дзяржавы-даўжніка — у дзяржаву-крэдытора. Да вайны знешняя запазычанаець ЗША была 5,5 млрд долараў. За гады вайны ЗША пазычылі саюзнікам 10 млрд долараў і к канцу вайны сканцэнтравалі ў сваіх руках болын за адну трэць сусветнага залатога запасу. Долар стаў асноўнай валютай у свеце, рос дабрабыт амерыканцаў. У выніку ЗША ператварыліся ў найбуйнейшую эканамічную дзяржаву свету, а Заходняя Еўропа стала іх даўжніком.

Аднак крах на Нью-Йоркскай біржы 24 кастрычніка 1929 г. ("чорны чацвер") стаў пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу. Вытворчасць у ЗША знізілася ў два разы, беспрацоўе дасягнула 25 %, чвэрць фермераў пазбавілася зямлі.

Выйсце з крызісу пачалося ў сакавіку 1933 г., калі на пасаду нрэзідэнта ўступіў кандыдат Дэмакратычнай партыі Ф.Д. Рузвельт, Ён прананаваў нраграму выхаду з крызісу ("Новы курс"), якая прадугледжвала шырокае ўмяшанне дзяржавы ў эканоміку. Былі рэфармаваны банкі, сельская гаспадарка, нрамысловасць, арганізаваны грамадскія работы, уведзена дапамога дляпенсіянераў і беспрацоўных, забаронена дзіцячая праца. У краіне пачалося эканамічнае ажыўленне. Рост ваеннай прамысловасці спрыяў таму, што ў 1939 г. была ліквідавана беспрацоўе. Яшчэ ў 1933 г. Рузвельт абвясціў палітыку добрасуседства ў дачыненні да краін Лацінскай Амерыкі. У гэтым жа годзе былі ўстаноўлены дьшламатычныя адносіны з СССР.

Палітыка "Новага курсу" насіла супярэчлівы характар, яна ўсё ж дапамагла ЗША выбрацца з эканамічнага крызісу і захаваць статус наймагутнейшай капіталістычнай дзяржавы свету.


44. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі эканоміка Беларусі знаходзілася ў цяжкім становішчы. Большасць фабрык і заводаў было зруйнавана, прамысловая вытворчасць скарацілася ў 5 разоў, з 715 прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці усходніх раёнаў рэспублікі не працавала 480. Аб'ём валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці склаў 15 – 20% да ўзроўню 1913 г.

Складаным было становішча і сельскай гаспадаркі. Яе валавая прадукцыя ў параўнанні з даваеннай скарацілася больш чым у 2 разы. Зменшыліся пасяўныя плошчы, пагалоўе буйной рагатай жывёлы.

Становішча ўскладнялася тым, што сяляне пачалі выказваць незадавальненне палітыкай ваеннага камунізму і патрабавалі адмены харчразвёрсткі і дазволу свабоднага гандлю. Па краіне пракацілася хваля сялянскіх выступленняў. Незадавальненне выказвалі рабочыя, аплата працы якіх складала 10 – 20% ад даваеннага ўзроўню. Каб выжыць, працоўныя пераязджалі ў вёску або займаліся саматужніцтвам.

Становішча БССР ускладнялася тым, што палітычная напружанасць нагняталася яшчэ з тэрыторыі Польшчы, дзе фарміраваліся дыверсійныя групы для засылкі ў Беларусь. З восені 1920 г. па верасень 1921 г. гэтыя групы здзейснілі ў БССР 250 пагромаў і бандыцкіх налётаў. Фарміраваліся тэрарыстычныя банды і на тэрыторыі Беларусі.

"Ваенны камунізм" пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады сялян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрстцы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзелаў у выпадку "белай рэстаўрацыі". Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патрабаваць права свабодна распараджацца зямлёй і прадукцыяй сваёй працы, выказваць незадаволенасць харчразвёрсткай. Сяляне ўсё часцей супраціўляліся прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах краіны ўспыхвалі паўстанні.

Супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 1921 г. хлебны паёк рабочых быў скарочаны. Галадала па ўсёй Савецкай краіне каля 40 млн. чалавек. Улады лічылі, што уціхамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губерню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М.Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата, якіх называлі "гонарам рэвалюцыі". Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчразвёрсткі, свабоды гандлю, "поўнага права сялян над зямлёй". Падаўленнем мяцяжу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатамі Х з'езда РКП(б).

Л.Троцкі ўнёс прапанову ў Палітбюро абмежаваць развёрстку, прычыну крызісу ён бачыў у высокіх заданнях. У. Ленін убачыў іншае - крызіс ваенна-камуністычных метадаў будаўніцтва сацыялізму. Аднак фактычна гэта быў больш глыбокі крызіс - крызіс усёй канцэпцыі сацыялізму, якую прапаноўвалі К. Маркс і У. Ленін. "Ваенны камунізм", або эксперымент па стварэнню камуністычнага грамадства, з'явіўся сацыяльнай утопіяй. У далейшым гэты эксперымент адважыліся паўтарыць толькі кітайскія камуністы падчас грамадзянскай вайны ў 30-я гады, ды групоўка ў Кампучыі ў 70-я гады. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб пераадолець крызіс, захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.

Да пачатку 20-х гг. ХХ ст. Беларусь зведала не толькі разбуральны характар першай сусветнай вайны, але і тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў і сацыяльных груп. Насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Гаспадарка была разбурана. Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася супярэчлівай палітычнай сітуацыяй. Беларусь у 1921 г. апынулася падзеленай паміж Расіяй і Польшчай. Распаўсюдзіліся хваляванні і бандытызм. Савецкія органы улады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Сялянскія выступленні, правал ілюзій хуткай перамогі сусветнай рэвалюцыі садзейнічалі таму, што найбольш дальнабачныя з бальшавіцкіх кіраўнікоў ужо у 1920 г. выступалі за перагляд палітыкі "ваеннага камунізму". У выніку паступова вызначалася сутнасць новай эканамічнай палітыкі: свабода выбару формаў гаспадарання, кааперацыя, рыначныя адносіны паміж горадам і вёскай.

У след за заменай харчовай развёрсткі харчовым падаткам (1921) з1922 г. быў дазволены свабодны выбар формаў землекарыстання, зменшылася і без таго нешматлікая колькасць калектыўных гаспадарак, павялічыўся рост хутароў. Адначасова сялянства атрымала права свабодна прадаваць лішкі сваей прадукцыі.

Вызначальнай рысай новай эканамічнай палітыкі стала развіццё свабоднага гандлю, дзе пераважная роля належа­ла прыватнаму капіталу. Пры НЭПе існавалі тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Усе яны адкрыта канкурыравалі паміж сабой на роўных умовах.

Для станаўлення збалансаваных рыначных адносін паміж горадам і вёскай вялікае значэнне мела грашовая рэформа. 3 1924 г. быў устаноўлены цвёрды выкупны курс.

Развіццё эканомікі Беларусі ва умовах новай эканаміч­най палітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадук­цыі індустрыі ў 1927 г. перавысіў даваенны. Пасяўныя плошчы у параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15 %, колькасць жывёлы у пераводзе на буйную рагатую — на 27,3 %.

Разам з тым развіццё новай эканамічнай палітыкі выявіла і шэраг супярэчнасцяў. Асноўная з іх — паміж плюралістычным эканамічным базісам і манапольна-аднапартыйнай надбудовай. Як кіруючая, партыя павінна была б падтрымліваць найболып актыўны і заможны склад насельніцтва, а як пралетарская — яго люмпенізаваную (бяднейшую) частку.

У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці гэта мела вынікам узмацненне падаткавага прэсу на сярэднія і заможныя слаі сялянства, што ва ўмовах адсутнасці рынку зямлі і аграрнай перанаселенасці вяло да драблення гаспадарак, змяншэння ўдзельнай вагі таварнай прадукцыі. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў Савецкага Саюза, імкненне савецкага ўрада у канцы 1927 – пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова ("хлебанарыхтоўкі") выклікала натуральны рост цэн на збожжа і істотнае змяншэнне колькасці хатняй жывёлы на Беларусі. Чарговы рыначны крызіс быў выкарыстаны для перарастання адміністрацыйнага пачатку у арганізацыйную палітыку злому гаспадарчай сістэмы НЭПа.


47. Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.

Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі.

У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.

16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі".

На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.

У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял, было актам гістарычнай справядлівасці.

Стварэнне СССР адкрывала магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі і тэрытарыяльным самакіраваннем.


48. Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны ўзровень эканомікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэвалюцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пераважна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесаперапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Неразвітасць індустрыі стварала востры таварны дэфіцыт, які суправаджаўся моцнай інфляцыяй. А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Тэхнічная насычанасць была таксама вельмі слабой. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкай прамысловасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вышэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў. Нізкім быў і агульны, адукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва. Паводле перапісу 1926 г. пісьменных ва ўзросце 9 гадоў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%.

СССР, на думку камуністаў, павінен быў быць арганізацыйнай і ваенна-тэхнічнай базай сусветнай рэвалюцыі. Таму кампартыя брала курс на індустрыялізацыю. Індустрыялізацыя павінна была ажыцяўляцца за кошт унутраных рэзерваў і назапашванняў, перш за ўсё правядзення "суровага рэжыму эканоміі", коштам максімальнай перакачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі ў сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ў ВКП(б), якія ўзялі на ўзбраенне ідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі" за кошт сялянства, якую затым падтрымаў І. Сталін.

Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагранічнае становішча рэспублікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага комплексу. У БССР адсутнічалі разведаныя радовішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а лёгкай, мясцовай, перш за усё - працаёмкай.

Мясцовыя рэсурсы і асігнаванні з саюзнага бюджэту дазволілі вырашыць праблему назапашвання сродкаў для прамысловага будаўніцтва. Асноўнай крыніцай была сама прамысловасць. Важнай крыніцай былі накапленні працоўных, унутраныя пазыкі і ашчадныя касы. Трэба таксама ўлічваць і так званы "звышпадатак" у выглядзе розніцы ад завышэння цэн, якія плаціла сялянства за прамысловыя тавары, і заніжаных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР за гады 1-й пяцігодкі, паступіла з саюзнага бюджэту.

Большасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструкцыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэваапрацоўчую, папяровую і гарбарную прамысловасць. З 1925 па 1928 гг. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых прамысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйнейшай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Оршай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".

Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў "індустрыяльны скачок", фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі, датэрміновае выкананне пяцігодкі. Гэта прывяло да перагляду планаў пяцігодкі, прыняццю павышаных абавязацельстваў. Пачалі адкідацца зацверджаныя раней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансаванасць вытворчасці, паломкі і прастоі абсталявання, павелічэнне выпуску бракаванай прадукцыі, зніжэнне дысцыпліны працы. Узніклі фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя цяжкасці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што з'явілася вынікам непрадуманага фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Пагоршылася харчовая забеспячэнне краіны, што прымусіла зноў увесці харчовыя карткі.

Top of Form 3

Bottom of Form 3

Як выхад з цяжкага становішча былі ўзмоцнены камандныя метады кіраўніцтва эканомікай. Была праведзена перабудова кіравання народнагаспадарчым комплексам. 5 сту-дзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК СССР "Аб рэарганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганізаваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыемствы цяжкай і лясной прамысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных саюзных наркаматаў. Сіндыкатны гандаль стаў замяняцца размеркаваннем зверху па фондах і нарадах. Фінансаванне індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан і галіновые наркаматы. Непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капітальнага будаўніцтва станавілася не вытворчасць, а сфера размеркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партыйных органах з'явіліся новыя падраздзяленні - галіновыя аддзелы па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы і іншыя. Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.

Цэнтральныя органы кіравання фактычна пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканскай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. За першую пяцігодку (1928-1932) у БССР было пабудавана 538 прамысловых прадпрыемстваў. Пачалі працаваць Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат у Оршы. Істотна змянілася галіновая структура прамысловасці. Аб'ём буйной прамысловасці вырас амаль у 4,3 раза. У рэспубліцы з'явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у народнай гаспадарцы ў параўнані з 1929 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя ў 1931 г. беспрацоўя.

Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афіцыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. Значна павялічылася выпрацоўка электраэнергіі на базе шырокай здабычы торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вырашальны ўплыў на ўсю гаспадарку.

З 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план. Павелічэнне агульнага аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці планавалася ў 3,5 раза.

У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высілкаў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вырасла ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульнасаюзнай вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрыклад, станкабудаванне.

Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства.

Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі, гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 497 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.015 с)...