Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км 5 страница



Каардынацыйным палітычным цэнтрам беларускага руху на акупіраванай тэрыторыі з'яўляўся Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначаліў А. Луцкевіч. Віленскія грамадаўцы ўвайшлі ў кантакт з мясцовымі дэмакратычнымі арганізацыямі літоўцаў, палякаў, яўрэяў. У выніку ў снежні 1915 г. з'явіўся "Універсал Вялікага княства Літоўскага". У гэтым дакуменце падкрэслівалася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія арганізацыі прыступілі да ўтварэння канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы ў межах дзяржавы. Але Германія не была зацікаўлена ў такой дзяржаве літоўцаў і беларусаў. У рэшце рэшт немцы далі перавагу літоўцам, якія ў пачатку 1917 г. пры падтрымцы нямецкай ваеннай адміністрацыі абвясцілі літоўскую Раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы. Супрацьлеглую пазіцыю заняў В. Ластоўскі, які ў канцы 1915 г. у Вільні стварыў арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі". Мэта - стварэнне незалежнай беларускай дзяржаўнасці.

Беларускі народны камітэт накіраваў свае дэлегацыі на канферэнцыі сацыялістаў у Стакгольме (красавік 1916 г.) і Лазане (чэрвень 1917 г.). У Лазане А. Луцкевічам быў выкладзены спецыяльны мемарандум, у якім беларусы заяўлялі аб сваім бяспраўі ў Расійскай дзяржаве і прасілі спачування і падтрымкі ў цывілізаваных народаў, каб прымусіць царызм паважаць іх (беларусаў) нацыянальныя і культурныя правы. Але сацыялісты розных краін, у тым ліку і Расіі, не адгукнуліся на заклікі беларускіх дзеячаў.


37. Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваў самага неабходнага і ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружанасць у грамадстве цар і яго ўрад не маглі.

Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола.

Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыў назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, 4 сакавіка была ўтворана народная міліцыя. Па прыкладу сталіцы саветы прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа".

Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.

З усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў пасля лютаўскага перавароту 1917 г. было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы. Кадэты выказаліся за працяг разам з саюзнікамі вайны да поўнай перамогі.

Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў. Хуткі ўздым яе папулярнасці быў абумоўлены шырокавяшчальнай праграмай, абяцаннем даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу, дабіцца дэмакратычнага міру і г. д. Эсэры займалі моцныя пазіцыі амаль што ва ўсіх саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтах Заходняга фронту, панавалі ў саветах сялянскіх дэпутатаў. Эсэраўская партыя фактычна падтрымала працяг вайны.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя перарасла ў сацыялістычную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Ужо тады лідэры бальшавікоў не выключалі ўстанаўлення аднапартыйнай сістэмы ў Расіі. Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага сходу.

Лютаўская рэвалюцыя садзейнічала ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху, барацьбе за самавызначэнне беларускага народа. Сталі ўзнікаць беларускія грамадскія і культурна-асветніцкія гурткі і арганізацыі. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада, пачалі ўтварацца новыя беларускія партыі.

Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаўлена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, паступовы пераход пачатковых школ на родную мову выкладання. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Большасць у БНК склалі прадстаўнікі БСГ.

Найбольш уплывовай беларускай палітычнай партыяй стала Беларуская сацыялістычная грамада. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва"; выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння гарантаванага мінімуму заработнай платы.

Да сярэдзіны 1917 г. Грамада налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. Мела сваіх прадстаўнікоў у саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думах Мінска, Петраграда, Бабруйска і іншых, удзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый - каардынацыйнага органа сацыялістычных партый народаў Расіі.

Палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс, які катастрафічна паглыбляўся, вельмі палохаў Часовы ўрад. Нежыццяздольнасць урада была відавочнай для прамыслоўцаў, дзелавых людзей, прадстаўнікоў дваранства, афіцэраў і інш. Выйсце з крызісу яны бачылі ў саюзе антысацыялістычных ліберальных і кансерватыўных груповак і ўсталяванні моцнай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце, ліквідаваць супрацьборства. Правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары - новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Л. Карнілава, стаўка якога знаходзілася ў Магілёве.

У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць саветы, усталяваць ваенную дыктатуру. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія атрады. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.

У гэты найбольш востры этап барацьбы значна панізіўся ўплыў партый эсэраў і меншавікоў, якія пасля паражэння карнілаўцаў адмовіліся сфарміраваць урад без лібералаў, імкнуліся выратаваць буржуазны Часовы ўрад. У той жа час узрос уплыў партыі бальшавікоў, што знайшло адлюстраванне ў павелічэнні іх колькасці ў саветах.

Не было яснага ўласнага ўяўлення, якімі шляхамі можна выйсці з сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу і ў беларускіх дзеячаў. Некаторыя з іх падтрымлівалі Часовы ўрад, іншыя былі гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх.

У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна цалкам прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў асноўным у Петраградзе і Маскве.

БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла ІІІ з'езд, на якім была зацверджана новая праграма, менш радыкальная ў сацыяльна-эканамічных пытаннях у параўнанні з былымі праграмнымі палажэннямі. Па ініцыятыве БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.

А тым часам усеагульны крызіс усё больш паглыбляўся. Пашыраўся рух за скліканне ІІ Усерасійскага з'езда саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з цяжкага крызісу. Бальшавікі пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.


38. Паслярэвалюцыйная сітуацыя ў лютым—чэрвені 1917 г. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі розныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі атрымалі магчымасць легальна ажыццяўляць сваю дзейнасць. У якасці палітычнага цэнтра Беларусі вылучыўся Мінск. Аднавіла сваю працу Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). 25—26 сакавіка ў Мінску адначасова са з'ездам БСГ пачаўся з'езд прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і партый. Фактычна з'езд БСГ перарос у з'езд беларускіх арганізацый і партый, на якім прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылі Бела-рускі нацыянальны камітэт (Белнацкам, БНК) і надалі яму ролю вышэйшай краёвай установы. Старшынёй Белнацкама стаў буйны пінскі землеўладальнік, былы член Дзяржаўнай думы Р.Скірмунт. Яго абралі на гэту пасаду пры ўмове, што ен адмовіцца ад свайго маёнтка. У склад камітэта ўвайшло 18 асоб. Сярод іх — А.Смоліч, П.Аляксюк, Б.Тарашкевіч, В.Гадлеўскі, В.Іваноўскі, Цішка Гартны (З.Жылуновіч) і інш. З’езд выпрацаваў дэкларацыю да Часовага ўрада з вельмі па-мяркоўнымі патрабаваннямі адкрыцця беларускіх школ і аўтаноміі для Беларусі. Дэлегацыя на чале з Р.Скірмунтам ад-зла яе ў Петраград, але там з беларускай дэлегацыяй ніхто не захацеў размаўляць. Беларускі рух распаўсюджваўся па ўсёй імперыі. Ён дзяліўся на прыхільнікаў і праціўнікаў аўтаноміі Беларусі. Беларускія арганізацыі і партыі стараліся мець сувязь з Белнацкамам, прызнавалі яго цэнтрам Беларусі, што нейкім чынам аб'ядноўдала іх.

БНК быў даволі памяркоўным у сваёй палітычнай дзейнасці Мінскія дзеячы прытрымліваліся падкрэслена прарускай атэ ентацыі, займаліся пераважна навукова-асветнымі справамі але нічога не абяцалі сялянам да склікання краёвай беларускай рады (савета). Такая памяркоўнасць дзеячаў БНК не зада вальняла беларускіх нацыянал-радыкалаў. Сярод незадаволеныу была і частка каталіцкага духавенства, якая ў Петраградзе ў маі 1917 г. аб'ядналася ў партыю Хрысціянскай дэмакратьт най злучнасці (ХДЗ) на чале з ксяндзом Ф.Абрэнтовічам.

Палітычная ініцыятыва ў краі належала расійскім парты-ям — у першую чаргу эсэрам і меншавікам, якія панаваліў мясцовых саветах і камітэтах парадку. 7—17 красавіка ў Мінску адбыўся I з'езд дэлегатаў войскаў і тылу Заходняга фронту, які абраў Франтавы камітэт і падтрымаў палітыку Часовага ўрада. Пра лёс Беларусі гаворка не ішла. Супраць беларускага руху аднадушна выступалі ўсе расійскія палі-тычныя дзеячы — пачынаючы ад былых чарнасоценцаў і канчаючы балыпавікамі. Каб прынізіць беларускі рух у вачах мясцовага сялянства, яны ўмела выкарыстоўвалі тую акалічнасць, што Белнацкам узначальваў буйны землеўладальнік Р.Скірмунт. Так, у красавіку на I з'ездзе сялянскіх дэпута-таў Мінскай і Віленскай губерняў балыпавік М.Фрунзе змог прыпыніць разгляд беларускага пытання, абвясціўшы яго польскай, "панскай" інтрыгай. Нацыянальныя лідэры абвінавачваліся ў імкненні аддзяліцца ад Расіі і перадаць беларускіх сялян у рабства да польскіх памешчыкаў.

Адначасова і БСГ пад уплывам балыпавіцкага рэвалюцыйнага рамантызму пахіснулася ўлева. 4—6 чэрвеня яна сабрала ў Петраградзе свой II з'езд, прыняла на ім новую прагра-му і абвясціла сваёй мэтай увядзенне сацыялістычнага парадку праз класавую барацьбу і сацыяльную рэвалюцыю. Праграма прадугледжвала шырокае развіццё беларускай куль-туры, нацыянальнай школьі, поўнае самаўпраўленне Бела русі (у складзе Расіі) з заканадаўчай краёвай радай, раўнапрау6 ўсіх нацый. Колькасць членаў БСГ павялічылася да 5 тыс. чалавек, пераважна за кошт сялян, апранутых у шынялі.

Палітычнае жыццё пасля ліпеньскага крызісу. Ліпеньскае наступлення расійскай арміі на фронце выклікала сярод вайскоўцаў выбух незадаволенасці Часовым урадам. Дзейнасць бальшавікоў актывізавалася. Ніхто так гучна, як бальшавікі не абяцаў змучанаму вайной народу міру, зямлі, гаспадарання на прадпрыемствах, права на нацыянальнае самавызначэнне. Гэта было якраз тое, чаго не дачакаліся падданыя Расіі ад Часовага урада, аднак надзеі на яго яшчэ поўнасцю не зніклі. Каб падтрымаць Часовы ўрад, у Мінску Н* ліпеня быў створаны Камітэт рэвалюцыйных арганізацый з прадстаўнікоў Саветаў, Франтавога камітэта, Камітэта грамадскай бяспекі, сацыялістычных партый і інш. Мінскія бальшавікі хоць і стварылі ў горадзе ўласную арганізацыю і пачалі выдаваць газету «Звязда», але не здолелі істотна паўплываць на пашырэнне сярод цывільнай часткі мінчан антыўрадавых настрояў. Пазней (24 жніўня) гарадскія ўлады закрылі балыпавіцкую газету за антыўрадавую прапаганду.

На хвалі рэвалюцыянізму БСГ спрабавала адхіліць ад кіраўніцтва беларускім рухам лібералаў, якіх прэзентавала Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС) на чале з П. Алексюком. Узніклыя спрэчкі абумовілі скліканне 8 —12 ліпеня ў Мінску II з'езда прадстаўнікоў беларускіх партый.

3 вялікай цяжкасцю дэлегатам удалося дамовіцца на платформе неабходнасці адзінага нацыянальнага фронту і абраць замест Белнацкама Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый. Аднак пазней члены БПНС выйшлі са складу Цэнтральнай рады. У выніку гэты орган апынуўся пад кіраўніцтвам левых сіл, якія адмяжоўваліся і ад хрысціянскіх дэмакратаў (хадэкаў). Лідэрства БСГ было заваёвана шляхам

страты адзінства беларускага нацыянальнага руху.

Новая галоўная арганізацыя беларусаў заявіла аб сваім імкненні перадаць усю зямлю без выкупу працоўнаму народу - Цэнтральная рада прадстаўляла толькі такія грамадскія і палітычныя арганізацыі, якія прызнавалі патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы і развіцця нацыянальнай культуры. У склад яе выканаўчага камітэта ўвайшлі Я.Лёсік, Я.Дыла, Ф.Шантыр, А.Смоліч, ГІ.Бадунова, З.Жылуновіч. Кіраўніцтва Рады было зусім лаяльным да Часовага ўраду. Таму, калі ў канцы жніўня рабілася спроба захопу ўлады генералам Л.Карнілавым, на абарону дэмакратычнай Расіі дружна ўзняліся ўсе беларускія сілы. Тым не менш Цэнтральная рада дзейнічала пераважна як нацыянальна-культурная арганізацыя. Яна не змагла прыцягнуць на свой бок нацыянальныя меншасці, недастаткова ўвагі надавала стварэнню беларускіх вайсковых фарміраванняў, адзінству нацыянальных сіл і ўвогуле пытанню аб уладзе.

Пасля карнілаўшчыны Расія рэзка хіснулася ўлева. Стала відавочнай поўная нежыццяздольнасць Часовага ўрада. Барацьба за ўладу абвастрылася. У Беларусі яе вялі два блокі левых палітычных сіл — беларускі і расійскі. У жніўні-лістападзе ішла іх кансалідацыя. Беларускі рух ахапіў Расійскую армію. Да яго далучыліся некаторыя генеральы; К. Алексяеўскі, К. Кандратовіч, 3. Пажарскі. 3 жніўня на фронце стварыліся беларускія арганізацыі. Іх сетка пакрывала Беларусь, Расію, Украіну, Эстонію, Малдову. Вайскоўцы знаходзіліся пад уплывам пераважна эсэраў і БСГ. 18—24 кастрычніка ў Мінску з афіцыйнага дазволу сабраўся з'езд беларусаў — вайскоўцаў Заходняга фронту. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі беларускіх арганізацый Балтыйскага флоту, Румынскага і Паўночнага франтоў. Дэлегаты выказалі гатоўнасць бараніць беларускія землі і расійскую дэмакратыю, прынялі рэзалюцыю аб пашырэнні беларускіх вайсковых арганізацый і абралі Цэнтральную Беларускую вайсковую раду (ЦБВР). Старшынёй яе выканаўчага камітэта стаў С. Рак Міхайлоўскі, адным з яго памочнікаў — К. Езавітаў. Стварэнне беларускіх вайсковых фарміраванняў было выклікана вострай неабходнасцю. Па-першае, расійскае войска развальвалася і не магло абараніць Беларусь ад нямецкіх акупантаў, а мірнае насельніцтва — ад мясцовых банд і расійскіх дэзерціраў. Па-другое, на Міншчыне пачынаў гаспадарыць Першы польскі корпус начале з генералам Ю. Доўбар-Мусніцкім, створаны ўлетку 1917 г. па дамоўленасці з Часовым урадам Расіі з палякаў, якія служылі ў расійскай арміі, длябарадзьбы з немцамі.

15—24 кастрычніка пры ўдзеле прадстаўнікоў ЦБВР адбылося пасяджэнне Цэнтральнай рады беларускіх партый і арганізацый, падчас якога гэтай арганізацыі быў нададзей характар палітычнага цэнтра Беларусі і яна атрымала назву Вялікая беларуская рада (ВБР). У складзе яе выканкама зноў выбраліся прадстаўнікі беларускіх партый (БСГ, БПНС і ХДЗ). Старшынёй выканкама стаў В.Адамовіч, яго намеснікамі беларускі паэт А. Гарун (А. Прушынскі) і А, Смоліч. Аднак незадаволенасць агульнадэмакратычнай праграмай Вялікай беларускай рады прывяла рэвалюцыйна настроеных членаў БСГ да выхаду з выканкама гэтай арганізацыі.

Вялікія надзеі ўскладаліся на Устаноўчы сход Расіі, да выбараў якога рыхтавалася ўся краіна. Зусім іншыя планы былі ў паслядоўнікаў У. Леніна. Першая паўночна-заходняя абласная канферэнцыя партыі бальшавікоў, што праходзіла ў сярэдзіне верасня, абмеркавала пытанне аб узброеным паўстанні (рашэнне аб падрыхтоўцы яго прыняў VI з'езд партыі бальшавікоў у Петраградзе) і абрала Паўночна-заходні абласны камітэт партыі пад старшынствам А. Мяснікова. М. Фрунзе быў адкліканы ў Пецярбург. Бальшавікі абапіраліся тут амаль выключна на расійскае войска. Яны мелі перавагу над беларускімі сіламі, бо на Заходнім фронце доля беларускіх вайскоўцаў была зусім нязначнай.


40. Культурнае развіццё Беларусі ў 60—90-я гг. XIX ст.Культура Беларусі 60 —90-х гг. развівалася ва ўмовах сцвярджэння і панавання капіталістычных адносін. Нягледзячы на каланіяльную палітыку расійскага самаўладства, у гэты час начала фарміравацца беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая вывучала і стварала нацыянальную культуру, выступала ў якасці ідэолага нацыянальнага руху. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу і абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, на палітычнае самавызначэнне свайго лесу.Пад уплывам грамадскага руху 60-х гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці некаторыя рэформы ў галіне асветы, але іх вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у центральных губернях Расіі. Паражэнне паўстання 1863 — 1864 гг. прывяло да ўзмацнення рэакцыі і нацыянальнага прыгнёту. У 1864 г. быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Навагрудская прагімназіі. Выкладанне на беларускай і польскай мовах забаранялася. Агульны ўзровень народнай асветы заставаўся нізкім. Пачатковых школ было вельмі мала, сярэднія існавалі толькі ў найбольш буйных гарадах. У пачатку парэформеннага перыяду на Беларусі існаваў толькі афіцыйны друк. Беларуская кніга у гэты час вьщавалася пераважна за мяжой. У кожнай губерні выдавалася газета "Губернские ведомости". 3 1886 г. выдавалася першая на Беларусі легальная неафіцыйная грамадска-палітычная літаратурная газета "Минский листок", якая адыграла пэўную ролю ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Разам з гістарычнымі і этнаграфічнымі даследаваннямі і фальклорнымі запісамі М. Доўнар-Запольскага, І. Янчука, А. Багдановіча і іншых вучоных на яе старонках змяшчаліся мастацкія творы на беларускай мове Я. учыны, К. Кагангца і інш.

У 60 —90-я гг. XIX ст. пашыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. Шэрагам вучоных былі створаны буйныя працы па гісторыі Беларусі. М. Доўнар-Запольскі, М. Уладзімірскі-Буданаў, М. Любаўскі і інш. сабралі і апублікавалі вялікі фактычны матэрыял, які выклікаў сярод інтэлігенцыі цікавасць да вывучэння гісторыі свайго народа. Навукоўцы цікавіліся беларускай народнай культурай — песнямі, казкамі, легендамі. Этнографы А. Кіркор, М. Нікіфароўскі, М. Федароўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн і інш. у сваіх грунтоўных даследчых працах сцвярджалі, што мова і культура беларускага народа пра-цягваюць свой гістарычны працэс. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік І. Насовіча. У гэты час пачалася навуковая праца Я. Ф. Карскага.

Важную ролю ў духоўным жыцці беларускага народа адыгрываў фалыслор. У вусна-паэтычнай творчасці адбылося станаўленне новых жанраў, узбагачэнне тэматыкі, ідэйнага зместу, мастацкіх сродкаў. Капіталістычнае развіццё вёскі выклікала з’яўленне новых тэм фальклору. Гэты працэс знайшоў шырокае адлюстраванне ва ўзнікненні адпаведнага цыкла казак, песень, прыказак, частушак-прыпевак. Вялікім мастацкім густам вылучаліся творы беларускіх народных майстроў.

Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. развівалася падспудна, пад забаронай, у неспрьюльнай атмасферы. Рэпрэсіі у дачыненні да ўдзельнікаў паўстання 1863 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткі русіфікатарскі курс палітыкі царызму прывялі да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускіх пісьменнікаў загінула.

Асновай развіцця беларускай літаратуры гэтага перыяду быў паступовы рост сацыяльнай і нацыянальнай сама-свядомасці народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у краіне напярэдадні і ў перыяд рэформы 1861 г., развіццё капіталізму і з’яўленне на арэне палітычнай барацьбы пралетарыяту, уплыў перадавой грамадскай думкі стварылі глебу для развіцця беларускай літаратуры дэмакратычнага напрамку.

Вядомым прадстаўніком дэмакратычнай культуры беларускага народа у другой палове XIX ст. з’яўляўся кіраўнік паўстання 1863 — 1864 гг. на Беларусі і у Літве, рэвалюцы-янер-дэмакрат, мысліцель і публіцыст К. Каліноўскі (1838 — 1864). У сваіх пракламацыях і газеце "Мужыцкая праўда" ён у даходлівай форме выкрываў грабежніцкі характар рэформы 1861 г., палітыку царызму на беларускіх землях, заклікаў сялян да ўзброенага паўстання за зямлю і волю, за чалавечыя правы. Нацыянальныя пачуцці К.Каліноўскага найбольш поўна выявіліся ў творы рэвалюцыйнай публіцыстыкі "Лісты з-пад шыбеніцы", напісаным перад пакараннем смерцю ў Віленскай турме.

Ф.К.Багушэвіч (1840—1900) — пісьменнік сацыяльнага пафасу, паэт, публіцыст і перакладчык, першым у беларускай літаратуры выступіў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэсаў працоўных мас, сялянства. Удзельнік паўстання 1863 — 1864 гг., пачынальнік крытычнага рэалізму, патрыёт сваей радзімы Ф.Багушэвіч выступіў у абарону беларускага народа і яго мовы, якой пагарджалі і якую зневажалі як царскія сатрапы, так і польскія паны. У прадмове да зборніка "Дудка беларуская" Багушэвіч заяўляў: “Я шмат дзе бываў, шмат чаго бачыў і чытаў, пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж чалавечая і вартая, як французская, або нямецкая, або якая-небудзь іншая".

У вершах "Мая дудка", "Дурны мужык, як варона" і інш. Багушэвіч гаворыць аб сваім прызначэнні спяваць аб горы і пакутах бёларускага сялянства. Творы Ф.Багушэві-ча прасякнуты пратэстамі супраць прыгонніцкіх парадкаў, аграблення сялян рэформай 1861 г., бяспраўя і прыніжэн-ня селяніна-працаўніка з боку царскай бюракратыі.

Спадчына пісьменніка вельмі багатая і разнастайная ў жанравых адносінах: паэма ("Кепска будзе!"), вершаванае апавяданне ("У астрозе"), публіцыстычны маналог ("Мая дудка"), філасофскі роздум ("Праўда", "Думка", байка "Воўк і авечка" і інш.). Ва ўмовах царызму Ф.Багушэвіч не мог друкаваць свае творы ў Расіі. Таму свой першы зборнік вершаў "Дудка беларуская" ён надрукаваў у 1891 г. у Кракаве, другі зборнік “Смык беларускі" — у 1894 г. у Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Творы Ф.Багушэвіча абудзілі да творчай дзейнасці на карысць свайму народу новае пакаленне нацыянальнай інтэлігенцыі.

Паслядоўнікамі Ф. К. Багушэвіча, якія адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай прагрэсіўнай літаратуры другой паловы XIX ст., былі паэты-дэмакраты Янка Лучына (1851 - 1897) і Адам Гурыновіч (1869 - 1894).

Я.Лучына (сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі) пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Найбольш вядомым яго творам з’яўляецца верш "Роднай старонцы", у якім ён выражае сваю любоў да Радзімы, да свайго бёларускага народа. Тэматычна паэзія Я.Лучыны звязана пераважна з жыцдём беларускай вёскі. 3 яго паэзіі бярэ вытокі беларуская філасофская лірыка. Творчасць Я. Лучыны выяўляла розныя ўзроўні мастацкага асэнсавання беларускай рэчаіснасці, але была мэтанакіраванай у дэмакратычным сцвярджэнні гра-мадскага ідэалу свайго часу. Адсутнасць магчымасці для публікацыі беларускіх твораў, вядома, адмоўна адбілася на раскрыцці яго таленту як нацыянальнага паэта. Толькі праз 6 гадоў пасля смерці Я. Лучыны гурток беларускіх студэнтаў выдаў у Пецярбургу зборнік яго беларускамоўных вершаў пад назвай "Вязанка".

Паэзія А. Гурыновіча — мастацкае адлюстраванне са-цыяльна-палітычных працэсаў парэформеннага часу. Вы-значаючы задачы літаратуры, А.Гурыновіч сцвярджаў, што яна павінна "будзіць у сэрцы думкі аб лепшай долі, якой мы не зналі дагэтуль ніколі". Сваей творчасцю А. Гурыновіч услед за Ф. Багушэвічам і Я. Лучынай замацаваў у беларускай паэзіі пазіцыі рэаліз­му і народнасці, падрыхтаваў глебу для яе далейшага ідэйна-эстэтычнага развіцця. Я. Лучына і А. Гурыновіч былі таксама таленавітымі перакладчыкамі і фалькларыстамі.

Значны след у беларускай літаратуры канца XIX ст. пакінулі такія пісьменнікі, як Альгерд Абуховіч (1840 — 1898), Фелікс Тапчэўскі (каля 1838-1892), Аляксандр Ельскі (1834-916), Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) (1869-1922) і інш. У 90-я гг. XIX ст. пачалі свой творчы шлях такія буйныя беларускія пісьменнікі, як Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 — 1918), Цётка (Элаіза Пашкевіч) (1876-1916).

Беларуская літаратура дэмакратычнага напрамку ў гэты час узбагацілася шэрагам новых ананімных твораў — вершаў, так званых гутарак, якія ярка адлюстроўвалі рэвалюцыйна-дэмакратычны настрой беларускага сялянства. Узорамі такіх твораў з’яўляюцца "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць — не ведаем", Гутарка Паўлюка", "Гутарка пана з селянінам" і інш. Большасць гэтых твораў, відавочна, паходзіць з сялянскага асяроддзя, яны вострасацыяльныя, з выявай народнага погляду на сацыяльны свет, народнага гумару. Налісаны гэтыя творы жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.

У другой палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў фарміравацца беларускі прафесійны тэатр. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю выдатнага прадстаўніка беларускай літаратуры XIX ст. паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча В. Дуніна-Марцшкевіча. Гэты тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацьганальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю.

У перыяд з 70-х па 90-я гг. XIX ст. мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай і сусветнай класікі. У буйнейшых гарадах Беларусі гастралявалі тэатральныя калектывы, у склад якіх уваходзілі вядомыя майстры рускай сцэны М. Савіна, У. Давыдаў, К. Варламаў і інш. У 90-я гг. на гастролях у Мінску знаходзіліся трупа маскоўскага Малога тэатра на чале з А. Яблачкінай і А. Южынай, Пецярбургская оперная трупа, якую ўзначальваў Я. Ізмайлау, украінская трупа М. Старыцкага. 5 чэрвеня 1890 гг. быў урачыста адкрьггы мінскі гарадскі тэатр (архітэктары К. Увядзенскі і К. Казлоўскі). Месца для будаўніцтва было выбрана ў Аляксандраускім скверы. Зараз гэта будынак тэатра імя Я.Купалы. Тэатр зрабіўся часткай гарадской культуры.

У 1898 г. узнікла прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя "Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў", якая мела чатыры секцыі: літаратурную, драматычную, мастацкую і музычную. Гэтае таварыства з’яўлялася аб’яд-наннем перадавой радыкальнай інтэлігенцыі і неўзабаве стала цэнтрам літаратурнага і тэатральна-музычнага жыцця Мінска.





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 457 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.011 с)...