Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км 3 страница



Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю і распачатую русіфікацыю, беларускі народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават пры вялікіх стратах адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.


31.Краіны Заходняй Еўропы і ЗША у палове ХІХ ст. Дзяржаўна-прававая сістэма. У канцы XIX — пачатку XX ст. працягваецца дэмакратызацыя палітычных сістэм за-ходніх краін і замацоўваюцца асноўныя формы буржуазнай дзяржавы: канстытуцыйная манархія, прэзідэнцкая рэспуб-ліка, парламенцкая рэспубліка.

Як канстытуцыйная парламенцкая манархія ў класіч-ным выглядзе ў гэты час выступала Вялікабрытанія. Вышэй-шым заканадаўчым органам з'яўляўся парламент з дзвюх па-лат — палаты абшчын і палаты лордаў. Выканаўчая ўлада належала кабінету міністраў, які быў адказным перад пар-ламентам. Кабінет міністраў фарміраваўся з прадстаўнікоў партыі, якая атрымала болыпае прадстаўніцтва ў палаце аб-шчын. Уся работа кабінета вялася пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра, становішча якога вызначалася яго ўплывам у партыі. У гэты час дамінуючае становішча на англійскай палітычнай арэне займалі партыі кансерватараў і лібералаў. Рэформы выбарчай сістэмы 1867 і 1884 гг., мясцовага самакіравання 1888 г. і суда 1876 г. дазволілі без рэвалюцый, эвалюцыйным шляхам перайсці ад алігархічнай палітычнай сістэмы да пар-ламенцкай з дастаткова развітым і дзейсным грамадзянскім грамадствам.

Іншай формай буржуазнай дзяржавы ў XIX ст. з'яўляла-ся прэзідэнцкая рэспубліка. Найбольш яскрава гэта форма здзейснілася ў ЗІПА. Канстытуцыя ЗША размежавала кола пытанняў, якія знаходзіліся ў кампетэнцыі федэральных і мясцовых органаў улады. Да сферы дзейнасці цэнтральнай улады адносіліся: знешняя палітыка, узброеныя сілы, ахова, знешні гандаль, эміграцыя, федэральны бюджэт. Вышэйшым заканадаўчым органам быў двухпалатны кангрэс. Выканаў-чую ўладу ўзначальваў прэзідэнт, які абіраўся двухступеннымі выбарамі на чатыры гады. Цэнтральнымі выканаўчымі органамі сталі дэпартаменты на чале з дзяржсакратаром: знеш-няй палітыкі, вайсковы, фінансаў, юстыцыі і гандлю. У буду-чым шэраг дэпартаментаў былі перайменаваны ў міністэрствы.

Парламенцкая рэспубліка — трэцяя форма дзяржавы, якая найбольш поўна рэалізавалася ў Францыі. Згодна з Кан-стытуцыяй 1875 г. заканадаўчая ўлада належала парламен-ту, які складаўся з дзвюх палат: сената і палаты дэпутатаў. Абедзве палаты маглі аб'ядноўвацца і сумесна абмяркоўваць найважнейшыя пытанні, напрыклад выбары прэзідэнта ці папраўкі ў канстытуцыю. У гэтым выпадку яны атрымлівалі назву "Нацыянальны сход". Выканаўчая ўлада належала прэ-зідэнту і міністрам. На прэзідэнта ўскладваліся абавязкі кіра-ваць бягучай унутранай і знешняй палітыкай. Ён прызначаў міністраў і праводзіў пасяджэнні савета міністраў.

Сваё развіццё працягвала і партыйная сістэма, У дру-гой палове XIX ст. пачынаюць фарміравацца і набываць уп-лывовасць сацыялістычныя партыі, якія асноўнай сваёй мэтай бачылі барацьбу супраць капіталізму і ўсталяванне болып справядлівага ладу жыцця — сацыялізму, а ў буду-чым — камунізму. Гэтыя партыі, першапачаткова дастатко-ва радыкальныя, паступова становяцца на шлях супрацоў-ніцтва з буржуазнай дзяржавай і інтэгруюцца ў яе партый-напалітычную сістэму. Такім чынам, ліберальныя партыі апы-нуліся ў цэнтры палітычнага спектра, прыцягваючы да сябе прыхільнікаў буржуазнага рэфармізму. На правым флангу палітычнага жыцця заставаліся кансерватыўныя партыі, якія ў гэты час становяцца абаронцамі не феадальных пера-жыткаў, а сучаснага ім зіаіііз ^ыо. Новай сілай у палітыч-ным жыцці становяцца нацыяналістычныя партыі, якія набываюць асаблівую моц у краінах, што не мелі суверэнітэ-ту ці імкнуліся да пераадолення раздробленасці.

Такім чынам, менавіта ў другой палове XIX ст. адбываец-ца фарміраванне дзяржаўна-прававых інстытутаў буржуазна-га грамадства і станаўленне прававой дзяржавы.

Усё болып актуальным у канцы XIX - пачатку XX ст. становіцца нацыянальнае пытанне. Патрабаванні правоў на нацыянальнае самавызначэнне, на фоне распаўсюджання адукацыі і як выніку цікавасці да гістарычнай снадчыны, вылі-ваюцца ў афармленне нацыяналістычных рухаў і станаўлен-не новых нацыянальных дзяржаў. Найбольш яскрава гэтыя працэсы выявіліся на Балканах, але вызначальнымі для бу-дучай еўрапейскай гісторыі былі змены на палітычнай карце ў цэнтры Еўропы.

Нацыянальнае аб'яднанне Італіі. У канцы 50-х гг. XIX ст. У РУХУ за аб'яднанне краіны выдзеліліся дзве плыні: рэвалю-цыйна-дэмакратычная, вядучым дзеячам якой з'яўляўся Дж. Гарыбальдзі (1807—1882), і памяркоўная на чале з прэм'-ер-міністрам Сардзінскага каралеўства К. Кавурам (1810 — 1861). Вельмі ўдалым палітычным крокам для Сардзініі быў удзел у Крымскай вайне (1853—1856) на баку антырасійскай кааліцыі, што дазволіла атрымаць знешнепалітычную пад-трымку сваім аб'яднаўчым планам. Падчас аўстра-франка-сардзінскай вайны (1859) з дапамогай французскага войска Сардзінія далучыла Ламбардыю, адбыліся паўстанні ў Парме, Мадэне і Таскане. У 1860 г. гарыбальдзійцы захапілі Сіцылію, а 17 сакавіка 1861 г. у выніку кампрамісу паміж рэвалюцый-най і памяркоўнай плынямі было абвешчана Італьянскае ка-ралеўства. Для канчатковага аб'яднання не хапала толькі Бене-цыянскай і Папскай абласцей. Спробы Дж. Гарыбальдзі за-хапіць Рым у 1862 і 1867 гг. скончыліся няўдала. Паміж тым удзел Італіі на баку Прусіі ў аўстра-прускай вайне 1866 г. і паражэнне Аўстрыі дазволілі атрымаць Бенецыю з акругай. Франка-пруская вайна і як яе вынік — паражэнне Францыі і адозва гарантуючых незалежнасць Папскай вобласці фран-цузскіх войскаў дазволілі далучыць Рым і акругу. У 1871 г. Рым быў абвешчаны сталіцай Італіі.

Такім чынам, падчае нацыянальна-вызваленчых войнаў (1859—1870) былі вырашаны задачы вызвалення паўночна-ўсходняй часткі Італіі з-пад аўстрыйскага нанавання і аб'яд-нання ў адзіную нацыянальную дзяржаву.

Абвяшчэнне Германскай імлерыі. Падчас рэвалюцыі 1848 г. у Германіі было ўзнята пытанне аб нацыянальным аб'яднанні. Складанай заставалася праблема лідэра ў дадзе-ным працэсе. На гэту ролю прэтэндавалі Прусія і Аўстрыя. Аднак у другой палове XIX ст. было відавочна, што ролю аб'яднальніка замацоўвае за сабой пруская дынастыя Гаген-цолернаў. Гэта абумовіла аб'яднанне па плану так званай "Малой Германіі" без нямецкіх зямель Аўстрыі.

У 1862 г. на пасаду кіраўніка прускага ўрада быў прыз-начаны Ота фон Бісмарк (1815—1898), які распачаў аб'яд-нанне Германіі "жалезам і крывёй". Першым крокам на гэ-тым шляху сталі войны Прусіі з Даніяй у 1864 г. і Аўстрыяй у 1866 г. 23 жніўня 1866 г. паміж Прусіяй і Аўстрыяй быў падпісаны Пражскі мір, паводле якога ў склад Прусіі ўвайшлі Гановер, Гесен, Насау, Франкфурт. 3 нямецкіх зямель на поўнач ад р. Майн утвараўся Паўночнагерманскі саюз, да ўдзелу ў якім Аўстрыя не дапускалася.

Аўстра-прускі дуалізм быў разбураны, у цэнтры Еўропы па сутнасці ўсталявалася федэратыўная нямецкая дзяржава — Паўночнагерманскі саюз. Гэта стварала сур'ёзную небяспеку для французскай гегемоніі ў Еўропе, бо Францыю і без таго напаткаў палітычны крызіс. У гэтых умовах 19 ліпеня 1870 г. урад Напалеона III вырашыў распачаць вайну суп-раць Прусіі. Амаль адразу вайна набыла для Францыі трагіч-ны характар. 4 жніўня 1870 г. германскія войскі распачалі агульнае наступленне. У бітве пры Седане галоўныя сілы французаў былі блакіраваны ў крэпасці і 2 верасня капітуля-валі. 4 верасня 1870 г. у Парыжы была абвешчана Рэспублі-ка Францыя. Гэта кардынальна змяніла сітуацыю ў Еўропе, бо сіе {асію мэта аб'яднання Германіі была ўжо дасягнута. Але вайна працягвалася. 27 кастрычніка 1870 г. у Мецы капі-тулявала 180-тысячная французская армія. Распачалася аб-лога Парыжа.

Пасля доўгіх перагавораў дыпламатаў Бісмарка з паўднё-вагерманскімі ўрадамі ў лістападзе 1870 г. была дасягнута нрынцыіювая дамова аб іх зліцці з Паўночнагерманскім саю-зам. 18 студзеня 1871 г. у "Люстраной зале" Версальскага палаца прускі карол'ь Вільгельм I быў абвешчаны германскім імператарам. 28 студзеня 1871 г. было падпісана перамір'е з французскім урадам. Мірная дамова, падпісаная 10 мая 1871 г., была вельмі цяжкай для Францыі. Германія атрымлівала Эль-зас, паўночна-ўсходнюю частку Латарынгіі і 5 млрд франкаў кантрыбуцыі.

Перамога Прусіі ў франка-прускай вайне давяршыла аб'яд-нанне Германіі ў адзіную дзяржаву — Германскую імперыю.

Не менш важныя падзеі адбываліся ў гэты час на Амеры-канскім кантыненце. Паступова ліквідавалася каланіяльная залежнасць Лацінскай Амерыкі, хутка мадэрнізавалася, па сутнасці яшчэ каланіяльная, структура амерыканскіх гра-мадстваў. Паступова замацоўваецца вядучая роля ЗША ў гэ-тым рэгіёне, якія ператвараюцца ў своеасаблівы каталізатар перамен і цывілізацыйны цэнтр Амерыканскага кантынен-та. Аднак і гэты лідэр меў шэраг структурных перашкод на шляху да буржуазнага грамадства, галоўнай з якіх было раб-ства ў паўднёвых штатах.

Грамадзянская вайна ў ЗША. У сярэдзіне XIX ст. у ЗША суіснавалі фактычна дзве розныя эканамічныя сістэмы: буржуазная Поўнач, у якой хутка развіваліся капіталістычныя адносіны і фарміравалася фермерства, і рабаўладальніцкі Поўдзень. Плантатары, якія валодалі 4 млн неграў-рабоў, вялі гаспадарку экстэнсіўнымі метадамі, што патрабавала новых зямель, і імкнуліся да распаўсюджання рабства на захад краіны. Аднак на гэтыя землі прэтэндавалі таксама паўночнаамерыканская буржуазія, фермеры і імігранты. Сельскагаспадарчую сыравіну і прадукцыю плантатары традыцыйна экспартавалі ў еўрапейскія краіны, а адтуль імпартавалі прамысловыя тавары. У выніку паўночнаамерыканскія вытворцы страчвалі рынак збыту і крыніцу сыравіны. Да гэтага ж дадаваліся і этычныя супярэчнасці рабства. Асабліва рух за адмену рабства абвастрыўся ў 50-х гг. XIX ст. са стварэннем Рэспубліканскай партыі. У 1860 г. прадстаўнік рэспубліканцаў А. Лінкольн (1809—1865) быў абраны прэзідэнтам ЗІПА. Спаслаўшыся на неабароненасць сваіх інтарэсаў, Паўднёвыя штаты абвясцілі свой выхад з ЗША і ўтварылі Канфедэра цыю, у якую ўвайшлі 13 з 34 штатаў. Распачатая Грамадзянская вайна (1861 —1865) была вынікам сацыяльна-палітычных і эканамічных супярэчнасцей у амерыканскім грамадстве. Першапачаткова ўрад Лінкольна не ставіў радыкальных мэт, а дамагаўся выканання літары закону, бо канстытуцыя забараняе выхад штатаў з ЗША. Акрамя гэтага, ставілася мэта нераспаўсюджання рабства на новыя рэгіёны.

Аднак ваенныя няўдачы вымусілі ўрад усё болып і больш радыкалізаваць свае патрабаванні. У 1862 г. быў прыняты за-кон аб Гамстэдах, згодна з якім кожны грамадзянін ЗІПА, ста-рэйшы за 21 год і які не ваяваў супраць федэральных войскаў, меў права атрымаць кавалак зямлі ў 65 га пасля выплаты зя-мельнага надатку ў 10 долараў. 1 студзеня 1863 г. была абвеш-чана воля ўсім рабам. У 1864 г. войскі генерала У. Шэрмана (1820 1891) уварваліся натэрыторыю Паўднёвых штатаў, што выклікала ў шэрагу месц паўстанні неграў. У красавіку 1865 г. войскі генералаУ. Гранта(1822—1885) занялі сталіцу Канфедэрацыі Рычманд. Галоўнакамандуючы армій Поўдня ге-нерал Р. Лі (1807—1870) вымушаны быў капітуляііаць.

Падчас вайны ЗША панеслі самыя велізарныя людскія і матэрыяльныя страты за сваю гісторыю. Перамога Поўначы забяспечыла ліквідацыю эканамічнай і палітычнай размежа-ванасці краіны, адмену рабства, дэмакратычнае вырашэнне аграрнага пытання, стварэнне адзінага нацыянальнага рын-ку і пашырэнне дэмакратычных правоў грамадзян. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны праводзілася палітыка рэ-канструкцыі (1865—1877), мэтай якой была мадэрнізацыя эканамічных, палітычных і сацыяльных інстытутаў Поўдня. У 1866 г. была прынята 14-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая надавала правы голасу неграм. Рэканструкцыя Поўдня дазволіла канчаткова і дастаткова памяркоўна адалтаваць гэта былое рабаўладальніцкае грамадства да новых рэаліяў.

У канцы XIX ст. канчаткова фарміруецца сусветная ка-ланіяльная сістэма. Фактычна ўсе краіны Азіі і Афрыкі страч-ваюць свой дзяржаўны суверэнітэт і ўцягваюцца ў сферы ўплыву заходніх дзяржаў і Расіі. Эканамічная і ваенная пе-равага Захаду вымагала ад традыцыйных усходніх цывіліза-цый мадэрнізацыйных перабудоў. Аднак просты, часам ме-ханістычны перанос заходніх мадэлей часцей за ўсё не даваў плёну і яшчэ болып паглыбляў грамадска-палітычны крызіс. Бадай адзінай краінай Усходу, якая здолела мадэрнізаваць свае палітычныя і эканамічныя структуры і захаваць дзяр-жаўную незалежнасць, былаЯпонія.

Рэфармацыя Мэйдзі. 3 усталявання на японскім палі-тычным алімпе сёгунаў з роду Такугава (1603—1867), у краіне праводзілася палітыка самаізаляцыі. Кантакты са знешнім све-там былі абмежаваны і рэгламентаваліся цэнтральным урадам. Але ў 50—60-х гт. XIX ст. ва ўнутрыпалітычным жыцці адбыліся значныя змены. У 1854 г. амерыканская ваенная эскадра прымусова як бы адкрыла Японію і ў хуткім часе сёгунскі ўрад вымушаны быў падпісаць нераўнапраўныя да-мовы з ЗША, Вялікабрытаніяй, Расіяй. Гэта выклікала неза-даволенасць ў асяродку самураяў (шляхты) і даймё (удзель-ных князёў). У краіне распачаўся рух за вяртанне рэальнай палітычнай ўлады імператару. Імператарскае войска ў 1868 г. разбіла армію сёгуна і ўвайшло ў сталіцу краіны Эдо. Імператар Муцухіта (1852—1912) абвясціў у сваёй троннай прамове праграму рэформаў, якія атрымалі назву Мэйдзі ісін (эпоха асвечанага кіравання). 3 мэтай нейтралізаваць палі-тычны ўплыў даймё была праведзена адміністрацыйная рэ-форма, ліквідаваны ўдзельныя княствы, краіна падзелена на губерні і прэфектуры на чале с прызначанымі з цэнтра чы-ноўнікамі. У 1872—1873 гг. праводзілася радыкальная аг-рарная рэформа - зямля за выкуп перадавалася працуючым на ёй сялянам у прыватную ўласнасць, скасоўваліся феадаль-ныя павіннасці і ўводзіўся зямельны падатак на карысць дзяр-жавы. Былі праведзены таксама вайсковая, фінансавая і аду-кацыйная рэформы. Развіццё грамадства патрабавала і рэ-формы палітычнай сістэмы. У 1889 г. імператар абвясціў кан-стытуцыю, згодна з якой у Японіі ўводзіўся парламент.

Дзякуючы эфектыўнай і рашучай палітыкі ўрада, дас-. таткова творчаму пераносу заходніх інстытутаў і дасягнен-няў на японскую глебу, краіна здолела за дастаткова кароткі тэрмін мадэрнізаваць сваю эканамічную структуру. У далей-шым актыўная знешняя палітыка і паспяховыя войны (кітай-ска-японская 1895 г. і руска-японская 1904 — 1905 гг.) свед-чылі нра тое, што Японія з аб'екта каланіяльнай экспансіі ператварылася ў каланіяльную дзяржаву і фактар міжнарод-най палітыкі.

Такім чынам, другая палова XIX — начатак XX ст. з'яў-ляецца эпохай велічных навуковых адкрыццяў і радыкаль-ных перамен у сусветным грамадстве. Фарміруюцца буржу-азныя дзяржаўна-прававыя сістэмы, усё больш востра ставіцца пытанне пра самавызначэнне нацый, замацоўваюцца асноўныя ідэйна-палітычныя кірункі, распачынаецца мадэрні-зацыя і вестэрнізацыя Усходу.


32.Адмена прыгоннага права. Змена феадальна-карпаратыўнага ладу буржуазна-ліберальнымі парадкамі ў заходнееўрапейскіх краінах, якія першымі ўступілі на капіталістычны шлях развіцця (Нідэрланды, Англія, Францыя) адбылася, як вядома, праз Рэфармацыю і буржуазныя рэвалюцыі. Пры ўсіх непазбежных для такога роду канфліктах, выдатках і ахвярах, яны забяспечвалі радыкальны злом старой сістэмы сацыяльных адносін і хуткі пераход грамадства ў новую якасць. Але пазней выявіўся і іншы шлях - ён больш характэрны для ўсходнееўрапейскіх краін - шлях буржуазных рэформ, з яго паступовым пераўтварэннем грамадства ў капіталістычным напрамку, пры непазбежным захоўванні на доўгі час перажыткаў феадальнага мінулага. У цэнтры гэтых пераўтварэнняў стаяла пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці і стварэнні з іх класа свабодных вытворцаў.

Стан сялянскага пытання ў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII ст. даваў надзею на свабоду сялян у недалёкай будучыні. Іх лёс непакоіў перадавую грамадскую думку, стаў прадметам абмеркавання на Чатырохгадовым сойме, што вылілася ў прыняцце адпаведнага пункта ў Канстытуцыі 3 мая, сялянскаму пытанню быў прысвечаны Паланецкі універсал Касцюшкі. Аднак унутраная і знешняя рэакцыя перакрэсліла такі ход падзей. У складзе Расійскай імперыі прыгонніцкая сфера тады яшчэ пашыралася і ўмацоўвалася. Спробы прагрэсіўных дваранскіх колаў у заходніх губернях падымаць пытанне аб магчымым вызваленні сялян доўгі час спыняліся ці ігнараваліся царскімі ўладамі. Тым часам у суседніх Польшчы і Прусіі, а пазней Эстоніі і Латвіі сяляне ўжо з пачатку ХІХ ст. мелі асабістую свабоду. З усіх тэрыторый падзеленай Рэчы Паспалітай Літва, Беларусь і Правабярэжная Украіна падыходзілі да адмены прыгоннага стану апошнімі. Яны залежалі ад выспявання агульнай сітуацыі ва ўсёй імперыі.

Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін, а размах нарастаючага сялянскага руху напалохаў вярхі, што вымусіла цара Аляксандра ІІ у 1856 г. канстатаваць небяспеку далейшага зацягвання з адменай прыгоннага права, бо яна магла ажыццявіцца знізу. Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў, улічвалі як большую гатоўнасць да гэтага мясцовых памешчыкаў, так і ўсю вастрыню тут сацыяльнай і палітычнай сітуацыі. Каб забяспечыць сабе грамадскую падтрымку, імператар праз віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава арганізаваў "ініцыятыву" з боку памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў. Інвентарныя камітэты гэтых губерняў прынялі рашэнне спыніць рэгуляванне адносін паміж памешчыкамі і сялянамі і пагадзіліся на бязвыплатнае вызваленне сялян з захаваннем усёй зямлі за памешчыкамі.

Царскі ўрад не рашыўся вызваляць сялян зусім без зямлі, але атрымаць яе ва ўласнасць можна было толькі за выкуп, сума якога вызначалася аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Паколькі такая сума значна перавышала рэальны рынкавы кошт зямлі, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне, дзе захавалася абшчына, ўстанаўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў (вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін і ніжэйшы ад 1 да 2 дзесяцін). У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне і тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 выкупной сумы, а вяртаць гэтую пазыку - так званыя штогадовыя выкупныя плацяжы - прыходзілася з вялікімі працэнтамі. Адразу выкупіць ва ўласнасць можна было толькі сядзібу, палявы надзел выкупляўся са згоды памешчыка. Да заключэння выкупнога пагаднення сялянам за карыстанне надзеламі трэба было выконваць на карысць памешчыка павіннасці - паншчыну ці аброк - ва ўстаноўленых дзяржавай памерах. Гэтыя часоваабавязаныя адносіны афармляліся ўстаўнымі граматамі і маглі цягнуцца 9 і больш гадоў. Памешчыкі мелі права пакінуць за сабой не толькі лепшыя ворыўныя землі, але і так званыя сервітутныя: сенажаці, выганы, вадапоі, лясы, азёры, без якіх сялянская гаспадарка звычайна не магла абысціся. Прадугледжваўся новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшага звяна - сельскіх старастаў і валасных праўленняў.

"Палажэнні" аб выхадзе на волю прыгонных сялян і маніфест, якім абвяшчалася аб гэтым насельніцтву, Аляксандр ІІ падпісаў 19 лютага 1861 г. У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку - маі. Да сялян хутка дайшло, што яны падманутыя ў сваіх чаканнях. Хваля пратэстаў ахапіла імперыю і найбольш буйнымі цэнтрамі выступленняў сталі Паволжа, Літва і Заходняя Беларусь. Распаўсюджваліся чуткі аб падмене царскага маніфеста. У 1861 г. адбылося каля 400 хваляванняў беларускіх сялян. Урад прадбачыў абвастрэнне сітуацыі і яшчэ напярэдадні рэформы расмясціў тут больш 100 тыс. салдат, што дазволіла яму адбіць першы, самы моцны, націск сялянскага руху.

Паўстанне 1863 г. рэзка ўскладніла палітычную сітуацыю ў заходніх губернях імперыі. Урад, напалоханы аграрнымі дэкрэтамі паўстанцаў, магчымасцю масавага ўдзелу ў паўстанні сялян, каб адцягнуць іх на свой бок, вымушаны быў змяніць тут некаторыя ўмовы рэформы. Паводле спецыяльных царскіх указаў, у беларускіх рэгіёнах спыняліся часоваабавязаныя адносіны, і сяляне, незалежна ад згоды памешчыкаў, тэрмінова пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў, прычым памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы. Было заяўлена і аб захаванні права сялян на карыстанне сервітутнымі ўгоддзямі. Вырваныя паўстаннем у самадзяржаўя ўступкі істотна змякчалі грабежніцкія ўмовы вызвалення сялян у Літве і Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі і адкрывалі тут большыя магчымасці для развіцця капіталістычных адносін.

Па выніках аграрных рэформ звыш паловы ўсіх зямель Беларусі змаглі захаваць за сабой дваране-памешчыкі, сялянам жа дасталася трэцяя частка, рэштку ўтрымлівалі казна, царква і іншыя ўстановы. Пры гэтым большасць сялянскіх двароў атрымалі надзелы такіх памераў, што не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям'і. Найбольш прагрэсіўнай часткай пераўтварэнняў у вёсцы было абвяшчэнне асабістай свабоды сялян. З гэтага часу іх нельга было прадаваць, купляць, дарыць і г.д. Былыя прыгонныя прызнаваліся "свабоднымі сельскімі жыхарамі" і надзяляліся грамадзянскімі правамі (свабоднага ўступлення ў шлюб, заключэння дагавораў і здзелак, выбару роду заняткаў, паступлення ў навучальныя ўстановы) аж да пераходу ў іншыя саслоўі (мяшчан, купцоў). Хоць заставалася гаспадарчая залежнасць селяніна ад памешчыка і дзяржавы, але адчыняўся шлях да ўсеагульнага распрыгонення грамадства і яго эвалюцыі ў буржуазным накірунку.

Уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага развіцця краіны выявіліся таксама ў правядзенні на працягу 60-70-х гг. у Расіі земскай, судовай, цэнзурнай, школьнай, гарадской і ваеннай рэформаў. Аднак праводзіліся яны паступова і не ўсюды. На Беларусі гэта залежала ад палітычнай абстаноўкі, што склалася ў сувязі з паўстаннем. Царскі ўрад пакуль не рашыўся ўвесці тут земскае самакіраванне, бо не давяраў мясцовым памешчыкам. З гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага. Паколькі сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, русіфікатарскія задачы, то буржуазны накірунак гэтых рэформаў быў больш абмежаваны, чым у цэнтральнай Расіі.


33. эканоміка ў парэформены перыяд. Другая палова XIX ст. была адзначана асабліва шпаркім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці. Прагрэс тэхнікі і новыя інжынерныя распрацоўкі прывялі не толькі да колькаснага змянення яе прадукцыі (рост аб'ёму, пашырэнне асартыменту). На працягу XIX ст. у гаспадарцы перадавых краін свету адбыліся якасныя змены, звязаныя з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі (прамысловы пераварот). Храналагічныя рамкі прамысловага перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х - мяжа 70-80-х гг. XIX ст.

Не такімі рэзкімі былі перамены ў сельскай гаспадарцы. Тым не менш яны назіраліся і тут: палепшылася агратэхніка (адбыўся пераход да шматпольнага севазвароту, уводзіліся новыя культуры, пачалося выкарыстанне хімічных угнаенняў) і як вынік расла вытворчасць прадукцыі. Сельская гаспадарка перадавых краін насіла ўжо таварны характар і была шчыльна звязана з рынкам. Феадальныя адносіны на вёсцы, якія ўсё яшчэ панавалі ў шэрагу краін, сталі тормазам і галоўнай прычынай адставання іх эканомік. Таму ўрады Аўстрыі, Прусіі і Расіі, у ліку апошніх, былі вымушаны пайсці на адмену прыгоннага права. Аднак пераход ад феадальных да капіталістычных адносін на вёсцы быў абцяжараны ў гэтых краінах шэрагам перажыткаў старога ладу і перш за ўсё захаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання. Паводле вызначэння У. Леніна, гэта быў прускі шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Другім шляхам быў амерыканскі (фермерскі).

Панаванне памешчыцкага землеўладання было вельмі ўласцівай Беларусі рысай. Яшчэ ў 1877 г. памешчыцкая зямля складала тут 50,3 % ад агульнай плошчы. Буржуазнае землеўладанне на Беларусі хоць і марудна, але расло: з 1877 па 1905 гг. яно павялічылася з 5,1 да 16,5 % агульнай плошчы.

Менавіта памешчыцкія гаспадаркі Беларусі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі на мясцовы, усерасійскі і заходнееўрапейскі рынкі. У 60-70-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходнееўрапейскі рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Да таго ж расійскі ўрад праз тарыфную палітыку спрыяў вывазу збожжа на захад кантынента з паўднёвых раёнаў імперыі. У выніку вырошчванне таварнага хлеба на Беларусі стала нявыгадным, і яе сельская гаспадарка пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За перыяд 1883-1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла амаль што ўдвая. Павышалася таксама значэнне тэхнічных культур і бульбы, якая стала асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. У 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася ў 3,3 раза.

Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся раён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебская і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне вырошчвалі каноплі. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Мінскай губернях паспяхова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Аднак к пачатку XX ст., у сувязі з канкурэнцыяй аўстралійскай воўны, яна прыйшла ў заняпад.

Саракагадовы парэформенны перыяд у развіцці прамысловасці Беларусі падзяляецца на 2 этапы: 60-70-я і 80-90-я гг. На першым этапе прамысловасць расла марудна. На другім рост значна паскорыўся, і асабліва ў 90-я гг., што было звязана з агульным прамысловым уздымам у свеце.

Найадметнейшай рысай прамысловасці Беларусі 2-й паловы XIX ст. была яе шматукладнасць. Суіснавалі ўласцівыя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыемствы - фабрыкі і заводы. Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84% ад усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, у той час як мануфактуры - 7,4%, а фабрыкі - 9%. Аднак з цягам часу сітуацыя мянялася, значэнне фабрык і мануфактур расло. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі ўжо 46,8% прадукцыі, мануфактуры - 15,4%, а дробныя прадпрыемствы - 37,8%. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы (з колькасцю працоўных менш за 50 чалавек на кожным). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чалавек і болей, было вельмі мала. На 1900 г. іх было толькі 9. Самым вялікім прамысловым прадпрыемствам на Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, дзе ў 1900 г. працавала 1445 рабочых.

Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная (у 1890 г. у пяці беларускіх губернях дзейнічала 18% вінакурных заводаў Расійскай імперыі), дрэваапрацоўчая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно- і пенькаапрацоўчая, металаапрацоўчая (на прывазной сыравіне). У 2-й палове XIX ст. у шэрагу гэтых галін адбыўся прамысловы пераварот: у папярова-кардоннай - у сярэдзіне 80-х, у вінакурнай, дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай - у 90-х гг. Для параўнання, у Расіі прамысловы пераварот адбыўся спачатку ў тэкстыльнай і баваўнянай галінах.

Адным з важных фактараў фарміравання нацыянальнага рынку і развіцця гаспадаркі ўвогуле было пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак. Пры будаўніцтве чыгунак на Беларусі ўрад зыходзіў з ваенна-стратэгічных (геаграфічнае становішча края на надзвычай важным заходнім накірунку), а таксама з эканамічных меркаванняў. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска-Варшаўскай дарогі) прайшла па тэрыторыі Беларусі ў 1862 г. На пачатку XX ст., з пабудовай Рыга-Арлоўскай, Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай і Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 2.985 км. Наша краіна набыла адну з самых густых чыгуначных сетак у Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак дало моцны штуршок росту гарадоў, якія сталі буйнымі вузламі, некаторым галінам прамысловасці (напрыклад, дрэваапрацоўчай), сельскагаспадарчай вытворчасці.

Top of Form 9

Bottom of Form 9

Пра пашырэнне і паглыбленне рыначных сувязяў сведчаць глыбокія зрухі ў гандлі. На змену кірмашам, якія праводзіліся перыядычна, прыходзіў сталы крамны гандаль. Гэта асабліва ўласціва гарадам, дзе к канцу XIX ст. на яго прыпадала ўжо 95% усяго ўнутранага абароту. Кірмашовы гандаль паступова дэградаваў. Кірмашы сталі асяродкамі лакальных рынкаў на вёсцы, дзе прадавалі і куплялі сельскагаспадарчую прадукцыю, жывёлу і рэчы хатняга ўжытку.

Top of Form 10

Bottom of Form 10

Пад уплывам эканамічных пераўтварэнняў капіталістычнага характару мянялася і сацыяльная структура насельніцтва Беларусі. Адбывалася сацыяльнае і маёмаснае яго расслаенне, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. На канец XIX ст. найбагацейшы яго слой (т. зв. кулакі) складаў каля 8%, сярэдні - прыблізна 32% і найбяднейшы - прыкладна 60% ад агульнай лічбы сялянскіх гаспадарак. Са збяднелых сялян, саматужнікаў, рамеснікаў фарміраваўся рабочы клас (пралетарыят). Напрыканцы XIX ст. прамысловы пралетарыят Беларусі налічваў 143 тыс. чалавек. Размешчанасць пераважнай большасці фабрык і заводаў у мястэчках і маёнтках, а таксама іх дробныя памеры абумовілі асаблівасці айчыннага рабочага класа. Ён усё яшчэ быў трывала звязаны з сельскай гаспадаркай. Толькі невялікая доля рабочых была сканцэнтравана на буйных прадпрыемствах. У склад буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы (вельмі часта адначасова памешчыкі), заможныя рамеснікі і саматужнікі, купцы, фінансісты, вярхушка сялянства.





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 459 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.011 с)...