Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Падстылі навуковага стылю мовы і іх выкарыстанне



Навуковы стыль мае некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: а) уласна навуковы (акадэмічны) — ім пішуцца навуковыя артыкулы, дысертацыі, манаграфіі, эыцыклапедыі, інструкцыі; б) навукова-папулярны — характэрны для навуковых артыкулаў у газетах, навукова-папулярных ча-сопісах, кнігах, для публічных выступленняў на навуковыя тэмы; в) навукова-вучэбны — выкарыстоуваецца ў вучэбнай літаратуры па розных прадметах, даведніках, дапаможніках.

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі. Уласна навуковы — найбольш строгі, дакладны. Ён вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналагічнай (марфема, нейтрон, дыягназ і інш.) і агульнанавуковай (функцыя, сістэма, значэнне, лік, вызначыць і інш.) лексікі, адсутнасцю вобразных сродкаў, мае ярка выражаны іменны характар (назоўнікаў ужываецца амаль у чатыры разы больш, чым дзеясловаў). Уласна навуковаму падстылю характэрны ўскладненыя і складаныя сінтаксічныя канструкцыі.

Навукова-папулярны тэкст адрасуецца шырокаму колу чытачоў, таму адрозніваецца ад уласна навуковага болын простым выкладам навуковай інфармацыі. Тут амаль не ўжываюцца вузкаспецыяльныя тэрміны. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова тлумачацца ці ў самім тэксце, ці ў зносках. У навукова-папулярнай літаратуры дастаткова часта сустракаюцца моўныя сродкі, характэрныя для іншых функцыянальных стыляў: сродкі вобразнасці, гутарковыя словы і выразы, словы абмежаванага ўжывання. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю цікава і даступна, зацікавіць ёю не-спецыяліста.

Навукова-вучэбны падстыль займае прамежкавае становішча паміж уласна навуковым і навукова-папулярным: ён не такі «строгі», як першы, і не такі «захапляльны», як другі. Спецыфічная функцыя гэтай разнавіднасці навуковага маўлення — актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача), г. зн. функцыя навучальная. Таму навукова-вучэбныя выданні адрасуюцца тым, хто хоча (ці павінен) засвоіць пэўныя навуковыя веды, атрымаць адукацыю, набыць спецыяльнасць. Мова вучэбнага тэксту павінна быць простай, зразумелай і ў той жа час адрознівацца навуковасцю, лагічнасцю выкладу. Гэта дасць магчымасць зрабіць навуковую інфармацыю болып даступнай і, адпаведна, аблегчыць яе засваенне.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 7975 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...