Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Утварэнне СССР. Месца БССР у скалдзе СССР



12. 1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага кры­зісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917 г.

Асноўныя паняцці:

Інфляцыя – абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у зварот без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў; падзенне пакупной здо­ль­нас­ці грошай.

12. 2 Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе

Асноўныя паняцці:

Дэкрэт – (з лац. decretum – пастанова) прававы акт выданы ор­ганамі ўлады.

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт – часовы надзвычайны рэвалю­цый­ны орган, які садзейнічаў усталяванню савецкай улады, пра­вя­дзенню яе палітыкі ў жыццё.

12. 3 Усталяванне Савецкай улады на Беларусі

Асноўныя паняцці:

Дыктатура – не абмежаваная ніякімі законамі ўлада адной асо­бы, групы людзей або партыі з апорай на насілле.

12. 4. Скліканне і вынікі працы Усебеларускага з’езда

Асноўныя паняцці:

Дзяржаўнае самавызначэнне – права пэўнай этнічнай суполь­насці, нацыі на арганізацыю дзяржавы.

12. 5. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на на­цыя­на­ль­на-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР.

Асноўныя паняцці:

Міжнароднае прызнанне дзяржавы – сукупнасць прававых актаў, якія забяспечваюць прызнанне дзяржавы свету і ўсталяванне міждзяр­жаўных адносін.

12. 6. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР

Асноўныя паняцці:

Сусветная сацыялістычная рэвалюцыя – карэнныя перамены ў гіс­торыі чалавецтва звязаныя з рэвалюцыяй, усталяванне дыктатуры пра­ле­тарыята і будаўніцтвам сацыялізму.

12. 7. Утварэнне СССР. Месца БССР у скалдзе СССР

Асноўныя паняцці:

Суверэнітэт – (з фр. souverain – носьбіт вярхоўнай улады) права ін­с­ты­ту­таў улады на ажыццяўленне самастойнай па­лі­ты­кі.

Пытанні:

1. Пазначце прычыны па якіх адбылося паніжэнне даверу ра­сій­с­ка­га гра­мад­с­т­ва да Часовага ўрада?

2. Адкажыце чым былі абумоўлены першыя рашэнні ІІ Усе­ра­сій­с­ка­га з’езда Са­ве­таў рабочых і салдацкіх дэпутатаў

3. Сфармулюйце пазіцыі новаствораных камітэтаў ратавання рэ­ва­лю­цыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі?

4. Выявіце кола пытанняў, якія аб’ядноўвалі і размяжоўвалі іні­цы­я­та­раў склікання Усе­бе­ла­рус­ка­га з’езда ў снеж­ні 1917 г.?

5. Раскройце асноўныя накірункі дзейнасці Бела­ру­скай народнай Рэс­пуб­лі­кі?

6. Патлумачце прынцыповыя размежаванні паміж Аб­л­вы­ка­ма­за­хам і Белнацкомам, беларускімі секцыямі РКП (б) у нацыянальна-дзяр­жаў­ных перспектывах Беларусі?

7. Адкажыце, якія пагрозы ствараў праект «аўта­на­­­мізацыі» І. Ста­лі­на для рэалізацыі беларускай дзяржаўнасці?

8. Абазначце прычыны ўтварэння ЛітбелССР?

9. Вызначыце сферу паўнамоцтваў, якія падлягалі загадванню са­юз­ных рэспублік?

13. УСТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БССР І ЯЕ АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ

1. Канстытуцыйнае афарм­лен­не савецкай палітычнай сістэ­мы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне фу­н­кцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў дзяржаўна-па­ртыйным апараце.

2. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў.

3. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасля­ваен­нае дзесяцігоддзе ХХ ст.

4. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палі­тыч­на­га жыц­ця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

5. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я– першай палове 80-х г. ХХ ст.

6. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сіс­тэ­­мы ў перыяд палітыкі перабудовы.

13. 1. Канстытуцыйнае афарм­лен­не савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў дзяржаўна-пар­тыйным апараце

Асноўныя паняцці:

Аднапартыйная сістэма – усталяванне манаполіі адной партыі на палітычную ўладу.


13. 2. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў

Асноўныя паняцці:

Рэпрэсіі – (з лац. repressio – прыгнятанне) меры прымусу кар­ніц­ка­га ха­рак­та­ру, якія арганізоўваюцца дзяржаўнымі структурамі суп­раць апа­зі­цыі, іншадумства.

Партыйныя арганізацыі, пракуратура  

13. 3. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасля­ваен­нае дзесяцігоддзе ХХ ст.

Асноўныя паняцці:

Генералісімус – (з лац. generalissiums – самы галоўны) вышэйшае во­ін­с­кае званне, якое прысваівалася палкаводцам, зрэдку дзяржаўным дзе­я­чам як ганаровае званне.

Касмапалітызмам – ідэйная плынь, якая выступае ў абарону агу­ль­на­ча­ла­ве­чых каштоўнасцей і ўзнімае іх вышэй за дзяржаўныя або на­цы­я­на­ль­ныя.

Камунізм – палітычная тэорыя, у аснову якой закладаецца ідэя гра­мад­с­кай арганізацыі, якая дазваляе ўсім людзям усебакова раз­ві­ваць свае здольнасці ва ўмовах свабоды, а таксама палітычная прак­ты­ка стварэння падобных адносін у фор­ме сацыялізма як пераходнай ста­дыі паміж імпералістычным ка­пі­та­ліз­мам і камунізмам.

13. 4. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыц­ця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

Асноўныя паняцці:

«Адліга» – неафіцыйнае вызначэнне перыяду дэмакратызацыі гра­мад­с­ка-палітычнага і эка­на­міч­на­га жыцця СССР.

13. 5. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я – першай палове 80-х г. ХХ ст.

Асноўныя паняцці:

«Развіты сацыялізм» – этап на шляху будаўніцтва камунізму ў СССР, разглядаўся Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза (КПСС) як найвышэйшае дасягненне сацыяльнага прагрэсу ў пачатку 1970-х гг.

13. 6. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэ­мы ў перыяд палітыкі перабудовы.

Асноўныя паняцці:

«Перабудова» – назва палітыкі, распачатай з сярэдзіны 1980-х гг. час­т­кай кіраўніцтва СССР на чале з М. С. Гарбачовым, якая прывяла да значных змен ва ўнутрыпалітычным і міжнародным жыцці, звя­за­ных з галоснасцю, дэмакратызацыяй, спробамі паскарэння тэмпаў раз­віц­ця эканомікі.

Пытанні:

1. Сфармулюйце прычыны па якіх з замацаваннем бальшавіцкай улады ўзмацнялася жорсткасць палітычнага рэжыму?

2. Пазначце этапы канцэнтрацыі заканадаўчай, вы­ка­наў­чай і су­до­вай галін улады ў дзяржаўна-партыйным апараце.

3. Вызначце катэгорыі насельніцтва Беларусі, якія трапілі ў кола рэп­рэ­сі­ра­ва­ных 1930-я гг.?

3. Дайце ацэнку грамадска-палітычнай сітуацыі ў БССР у першае па­сля­­ваен­нае дзесяцігоддзе ХХ ст.

4. Выявіце станоўчыя і негатыўныя аспекты працэсу дэмакра­ты­зацыі грамадска-палітычнага жыц­ця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

5. Абазначце дату прыняцця IV Канстытуцыі БССР і зрабіце па­раўначы аналіз з папярэднімі?

6. Патлумачце прычыны правядзення палітыкі «пе­рабудовы» і сфа­­­­р­­мулюйце магчымыя альтэрнатыўныя варыянты развіцця.

7. Акрэсліце фактары, якія запавольвалі працэс афармлення шмат­партыйнай сістэмы ў БССР.

14. ШЛЯХІ І МЕТАДЫ ПАБУДОВЫ ІНДУСТРЫЯЛЬНАГА ГРАМАДСТВА Ў САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ

1. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў БССР.

2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аг­ра­р­нага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя ся­лян­скіх га­спадарак.

3. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне
БССР у індустрыяльную рэспубліку.

4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмо­вах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы.

6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай.

14. 1. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў БССР

Асноўныя паняцці:

Грамадзянская вайна – вайна за ўладу ўнутры адной краіны па­між дзвю­ма палітычнымі групоўкамі. Як правіла часта набывае характар бра­та­за­бой­чай, бо ў ёй удзельнічаюць грамадзяне адной дзяржавы.

Кааперацыя – форма арганізацыі, пры якой адбываецца доб­ра­ах­вот­нае аб’яднанне людзей для сумеснай працы.

14. 2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аг­ра­р­нага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя ся­лян­скіх га­спадарак

Асноўныя паняцці:

Праграма «вялікага скачка» – палітыка паскоранай ін­дус­т­ры­я­лі­за­цыі, кааперавання сялянства і рабочых, пад’ём дабрабыту і ку­ль­ту­ры мас, будаўніцтва сацыялізму,

Калектыўная гаспадарка (калгас) – кааператыўная форма ар­га­ні­за­цыі дабраахвотна аб­’­яд­на­ных сялян, дзе абагульнены асноўныя сро­д­­кі вытворчасці, кіраўніцтва ажыццяўлялася ўдзельнікамі гас­па­дар­кі праз абранае праўленне.

Савецкая гаспадарка (саўгас) – дзяржаўнае сельскагаспадарчае прад­п­ры­ем­с­т­ва.

14. 3. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне
БССР у індустрыяльную рэспубліку

Асноўныя паняцці:

Урбанізацыя – колькасны рост гарадоў і павелічэнне гарадскога на­се­ль­ніц­т­ва.

14. 3. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмо­вах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі

Асноўныя паняцці:

Навукова-тэхнічная рэвалюцыя – пераварот вытворчых сіл ча­ла­вец­т­ва звязаны з ператварэннем навукі ў галоўны фактар развіцця.

14. 5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы

Асноўныя паняцці:

Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, найперш за кошт ука­ра­нен­ня ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння пра­дук­цый­нас­ці працы.

Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця, звязаны найперш з па­ве­лі­чэн­нем колькасных, а не якасных паказчыкаў.

14. 6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Ча­р­но­быльскай катастрофай

Асноўныя паняцці:

Экалогія – навука аб узаемаадносінах раслінных і жывёльных ар­га­ніз­маў з навакольным асяроддзем, у тым ліку ўзаемаадносінах ча­ла­ве­ка і прыроды

Пытанні:

1. Вызначыце капіталістычныя элементы ў НЭПе.

2. Выявіце галіны прамысловасці на Беларусі, якія атрымалі най­бо­ль­шае раз­віц­цё ў перыяд індустрыялізацыі.

3. Патлумачце прычыны, па якіх дзяржаўныя і партыйныя струк­ту­ры ў ажыц­цяў­лен­ні калектывізацыі схіляліся да выкарыстання пры­му­со­вых мер уздзеяння.

4. Пазначце напрамкі аднаўлення народнай гаспадаркі і этапы пе­рат­ва­рэн­ня БССР у індустрыяльную рэспубліку.

5. Абазначце рашэнні з’ездаў КПСС у 70-ых гг. ХХ ст., якія паўп­лы­валі на вып­раў­лен­не нас­пе­лых эканамічных праблем і цяжкасцяў у са­цыя­ль­най сферы?

6. Выявіце негатыўныя тэндэнцыі, якія адбіліся ў народнай гас­падарцы ў 80-ыя гг. ХХ ст.

7. Патлумачце значэнне Чарнобыльскай катастрофы ў лёсе Бела­русі.

15. КУЛЬТУРНАЕ І ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР

1. Станаўленне сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

2. Палітыка беларусізацыі.

3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сфе­ры культуры.

4. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР у 30-гг. ХХ ст.

5. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай ку­ль­ту­ры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

6. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

15. 1. Станаўленне сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

Асноўныя паняцці:

Універсітэт вышэйшая вучэбная ўстанова, дзе адбываецца па­д­ры­хтоўка спецыялістаў шырокага профілю, а таксама перапад­рых­то­ў­ка, ладзяцца навуковыя дас­ледаванні.

15. 2. Палітыка беларусізацыі

Асноўныя паняцці:

Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і на­цы­я­на­ль­на-культурнага будаўніцтва ў БССР у 20-я гады XX ст.

«Карэнізацыя» – палітыка вылучэння на кіруючыя пасады ў дзяр­жаў­ных і мяс­цо­вых органах улады ураджэнцаў Беларусі;

Палітыка «саветызацыі» – комплекс мерапрыемстваў савецкага ўра­­да накіраваны на скарачэнне адрозненняў у культурнай, мен­та­ль­най сферах народаў Савецкага саюза і на зліццё іх у адзіную сям’ю.

15. 3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры

Асноўныя паняцці:

Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў ад­лю­стравання ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з бу­даўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу.

15. 4. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР у 30-гг. ХХ ст.

Асноўныя паняцці:

Культурная рэвалюцыя – напрамак дзяржаўнай палітыкі ў 20–30-ыя гг. у СССР накіраванай на ліквідацыю масавай непісьменнасці, падрыхтоўку кадраў новай савецкай ра­бо­ча-сялянскай інтэлігенцыі, прапаганда марксісцка-ленінскай ідэалогіі, развіццё навукі, адукацыі, культуры.

15. 5 Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай ку­ль­ту­ры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

Асноўныя паняцці:

Валюнтарызм – палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асо­бы ці выканаўчых улад лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.

Правядзенне ядзерных даследаванняў у БССР

15. 6. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

Асноўныя паняцці:

Альтэрнатыва – здольнасць выбару паміж некалькімі суп­ра­ць­лег­лы­мі магчымасцямі.

Пытанні:

1. Выявіце адрозненні эканамічных і палітычных метадаў кіра­вання дзяржавай, параўноўваючы палітыку «ваеннага камунізма» і НЭПа.

2. Пазначце ўмовы і асаблівасці станаўлення сістэмы адукацыі БССР ў 1920-х гг.

3. Дайце ацэнку мэтазгоднасці ажыццяўлення ў БССР палітыкі «карэ­ні­за­цыі».

4. Вызначце прычыны ўзмацнення адміністрацыйна-партыйнага ка­н­тролю ў сфе­ры культуры ў 30 гг. ХХ ст.

5. Высветліце ролю атэістычнага выхавання ў фарміраванні но­ва­га савецкага грамадства.

6. Акрэсліце задачы, якія вырашаліся ў адукацыі, навукі, мастац­кай ку­ль­ту­ры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

7. Раскройце характэрныя рысы грамадскіх настрояў, пана­ваў­шыя ў канцы 1980-х гг.

16. БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ПЕРШАЙ І

НАПАЧАТКУ ІІ СУСВЕТНЫХ ВОЙНАЎ

1. Брэсцкі мір 3 сакавіка 1918 г. у лёсе беларускага народа.

2. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя.

3. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-куль­ту­р­нае ста­но­віш­ча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзя­ржавы.

4. Савецка-гер­ма­н­ская да­мо­ва аб ненападзе 23 жніўня 1939 г. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

16. 1. Брэсцкі мір 3 сакавіка 1918 г. у лёсе беларускага народа

Асноўныя паняцці:

Кантрыбуцыя – грошы або матэрыяльныя каштоўнасці, якія дзяр­жа­ва-пераможца збірае з дзяржавы, якая панесла паражэнне ў вай­не.

16. 2. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя

Асноўныя паняцці:

Эміграцыя – выезд за межы краіны, выкліканы эканамічнымі, па­лі­тыч­ны­мі або асабістымі прычынамі з мэтай часовага ці пастаяннага па­ся­лен­ня ў замежнай дзяржаве.

16. 3. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-ку­ль­ту­р­­нае ста­но­віш­ча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяр­жа­вы

Асноўныя паняцці:

Асадніцтва – засяленне былымі польскімі вайскоўцамі за­ход­не­бе­ла­рус­кіх зямель падчас іх знаходжання ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай (Польшчы).

«Санацыя» – назва палітычнага і эканамічнага рэжыму, які быў ус­та­ноў­ле­ны ў Заходняй Беларусі ў 30-я га­ды XX ст. кіраўніком По­ль­с­кай дзяржавы Ю. Пілсудскім.

Ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сы­ра­віны прыдатак прамысловых раёнаў эт­ні­ч­най Польшчы

16. 5. Савецка-гер­ма­н­ская да­мо­ва аб ненападзе 23 жніўня 1939 г. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй За­­ходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР

Асноўныя паняцці:

Геапалітыка –паняцце, якое характэрызуе тэорыю міжнародных адносін, заснаваных на ўзаемазванні геаграфічных, геас­тратэгічных, па­літычных, ваенных, дэмаграфічных, сацыяльна-эканамічных і ін­шых фактараў.

Пытанні:

1. Раскройце значэнне Брэсцкага і Рыжскага мірных дамоў у лёсе бе­ла­рус­ка­га народа?

2. Вызначце пытанні, якія аб’ядноўвалі або размяжоўвалі партыі, гра­мад­с­кія аб’яданні на тэрыторыі За­ход­няй Беларусі?

3. Сфармулюйце якім чынам прамысловы крызіс 1924–1927 гг. адбіўся на становішчы працоўных Заходняй Беларусі?

4. Пазначце тэндэнцыі пазямельнай палітыкі ўрадавых колаў По­ль­ш­чы ў Заходняй Беларусі.

5. Дайце ацэнку савецка-гер­ма­н­скай да­мо­вы аб ненападзе 23 жні­ў­­­­­ня 1939 г. у кантэксце абвастрэння міжнароднай сітуацыі ў свеце?

6. Высветліце значэнне вызвалення Чырвонай Арміяй За­ходняй Бе­ларусі і ўз’яднанне ў складзе БССР.

17. УТВАРЭННЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ

СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту Рэспублікі Беларусь.

2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэ­зі­дэн­ц­кай фор­мы кіравання.

3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кан­стытуцыю Рэспублікі Беларусь.

4. Складванне шмат­пар­тый­нас­ці.

5. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.

6. У себеларускія народныя сходы ў гісторыі Беларусі.

7. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай су­по­ль­насці.

17. 1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя паняцці:

Плюралізм – прызнанне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытаннях аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадстве.

17. 2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэ­зі­дэн­ц­кай фор­мы кіравання

Асноўныя паняцці:

Парламенцкая Рэспубліка – форма праўлення, пры якой уся паў­ната ўлады належыць парламенту, апошні прызначае прэм’ер-міністра і фарміруе ўрад.

Прэзідэнцкая Рэспубліка – форма праўлення пры якой Прэзідэнт вы­кон­вае ролю главы дзяржавы і выканаўчай улады, узгадняе з пар­ла­мен­там прызначэнне прэм’ер-міністра, а таксама ключавыя мі­ніс­тэр­с­кія пасады.

Правы – сукупнасць агульнаабавязковых правіл паводзін, уза­ко­не­ных магчымасцей чалавека, якія ўстаноўлены, рэгулююцца і ахоў­ва­юц­ца дзяржавай.

Дзяржаўны бюджэт – расклад грашовых даходаў і расходаў дзя­р­­жа­вы.

17. 3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кан­стытуцыю Рэспублікі Беларусь

Асноўныя паняцці:

Рэферэндум – усенароднае галасаванне па найважнейшых пы­тан­нях развіцця краіны.

Палітычная сістэма грамадства – гэта сістэма інстытутаў, якая ўключае дзяржаву (органы дзяржаўнай улады і кіравання), па­лі­ты­чныя партыі, прафесійныя саюзы, рэлігійныя арганізацыі, тво­р­чыя саюзы і іншыя арганізацыі і рухі, а таксама канстытуцыю і выбарчае заканадаўства.

17. 4 Складванне шмат­пар­тый­нас­ці

Асноўныя паняцці:

Шкала палітычнага спектру – паняцце якое дазваляе даць выз­на­чэн­не падзее, партыі ў залежнасці ад варыянтаў вырашэння са­цыя­льна-эка­на­міч­ных, палітычных, дзяржаўных пытанняў.

17. 5. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі

Асноўныя паняцці:

Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, зблі­жэн­­ня і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у пры­ват­нас­ці краін і іх эканомік, грамадскіх і палітычных структур, пар­тый, арганізацый і г. д.

17 . 6 У себеларускія народныя сходы ў гісторыі Беларусі

Асноўныя паняцці:

Інавацыі – комплес новаўвядзенняў, якія забяспечваюць рост выт­вор­час­ці, якасці прадукцыі.

17. 7. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай су­по­ль­насці

Асноўныя паняцці:

Нейтральная дзяржава – дзяржава, знешнепалітычны курс якой ха­рак­та­ры­зу­ец­ца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ва­ен­ных саюзах.

Пытанні:

1. Пазначце ў чым заключаецца гістарычнае значэнне абвяшчэння Рэспублікі Беларусь – незалежнай і суверэннай дзяржавы?

2. Патлумачце прычыны прыняцця V Канстытуцыі Рэспублікі Бе­ла­русь і ўвядзенне Прэ­зі­дэн­ц­кай фор­мы кіравання.

3. Адзначце паследствы ўвядзення Прэзідэнцкай формы кіравання для сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі нашай краіны.

4. Вызначце прычыны і значэнне рэспубліканскіх Рэферэн­ду­маў (1995, 1996, 2004) для палітычнага і эканамічнага развіцця краіны.

5. Акрэсліце ролю і месца Прэзідэнта Рэспублікі Бе­ларусь, Пар­ламента, Савета Міністраў, Канстытуцыйнага і Вярхоў­на­га су­доў у па­літычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь

6. Выявіце фактары якія адмоўным чынам адбіліся на складванні шмат­пар­тый­нас­ці на Беларусі.

7. Дайце характэрыстыку этапам стварэння Саюза Беларусі і Расіі і значэнне ў гісторыі дзвюх дзяржаў.

8. Раскрыйце значэнне Усебеларускіх народных сходаў у гісторыі незалежнай і суверэнай Рэспублікі Беларусь.

ЛІТАРАТУРА

1. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М. А.Ткачоў, У. С.Пасэ, Г. Р. Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М. А. Лазарука і інш. – Мінск: Нар. асвета, 1985. – 464 с.

2. Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск: Бе­ла­рус­кая Энцыклапедыя. Т. 1. 2005. Т. 2. 2006.

3. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цы­ві­лі­за­цый): Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М.Чаркасаў і інш. Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. – Мінск: Экаперспектыва, 2005.– 584 с.

4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. / Рэдкал. С.В.Марцалеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980-1994.

5. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1–2. Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я. К. Но­ві­ка, Г. С. Марцуля.. – Мінск: Універсітэцкае, 1998.

6. ГісторыяБеларусі: практыкум для семінарскіх заняткаў для сту­дэн­таў усіх спецыяльнасцяў вочнай і завочнай формаў навучання / склад. М. Я. Сяменчык. – Мінск: БДТУ, 2005. – 93 с.

7. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1–5. / Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Экаперспектыва, 2007.

8. Доўнар-Запольскі, М. В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М.Бутэвіч і інш. – Мінск: БелЭн, 1994. – 510 с.

10. Ермаловіч, М. І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Лі­тоў-скае / М. І. Ермаловіч. – Мінск: Беллітфонд, 2003. – 448 с.

11. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. - Мінск, 2007.

12. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Бе­лЭн, 1995. – 672 с.

13. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Рэд. М.П.Касцюк і інш. Мінск: Бе­ла­русь, 1994-1995.

14. Сяменчык, М. Я. Гісторыя Беларусі: курс лекцый для сту­дэн­таў І курса ўсіх спецыяльнасцей / М. Я. Сяменчык. – Мінск: БДТУ, 2008. – 340 с.

15. Трещенок, Я. И. История Беларуси / Я. И. Трещенок. В 2-х т. Мог­и­лев: МГУ им А. А. Кулешова. 2003.

16. Эканамічная гісторыя Беларусі: вучэб.дапаможнік / пад рэд. В. І. Галубовіча. – 3-е выд. дап. і перапрац. – Мінск: Эка­пер­с­пек­ты­ва, 1999. – 454c.

17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мінск: «Беларуская эн­цык­ла­пе­дыя» імя Пятруся Броўкі, 1993-2006.

18. Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. Дапам. / Я. А. Юхо. – у 2 ч. Ч. 1. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. Ч. 2. 2003.

ЗМЕСТ

Уводзіны……………………………………………………………3

1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»..………….……4

2. Першыя жыхары, этнічныя супольнасці і дзяржаўныя

ўтварэнні на беларускіх землях (100-40 тыс. год да н.э. –

пачатак 2 тыс. н.э.)………………………………………………………8

3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага……..16

4. Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры

ў перыяд сярэднявечча…….………………...…………………………23

5. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае

стано­ві­шча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай…………..28

6. Рэлігія і культура на беларускіх землях беларусь у войнах

ХVІІ-ХVІІІ стст. крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы…….………..32

7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Бе­ла­ру­сі

ў складзе расійскай імперыі ў канцы

ХУІІІ-першай палове ХІХ стст…………………………………….….38

8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе

Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ ст……..…………….………41

9. Расійскі шлях мадэрнізацыі грамадства ў працэсе

станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі (1861 – люты 1917 гг.)....47

10. Палітычная мадэрнізацыя расійскага грамадства

ва ўмовах су­светнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя………..57

11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і

ду­хоў­нае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства…....64

12. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці………………….....71

13. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы

ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі…………………………………...78

14. Шляхі і метады пабудовы індустрыяльнага грамадства

ў савецкай Беларусі……………………………………………………87

15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР.………………………..97

16. Беларусь пасля першай і напачатку ІІ сусветных войнаў…105

17. Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай

Рэспублікі Беларусь……………………...……………………………110

Літаратура……………………………………………………...….120





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 2297 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.068 с)...