Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

ББК 63.3(2Бел) я7



947.6(075.8)

© УА «Беларускі дзяржаўны

ISBN тэхналагічны ўніверсітэт», 2011

УВОДЗІНЫ

Прадстаўлены вучэбна-метадычны дапаможнік прыдатны для ар­га­ні­за­цыі вучобы сту­дэн­таў дзённай фор­мы навучання хіміка-тэх­на­ла­гіч­ных спе­цы­я­ль­нас­цей па гіс­то­рыі Беларусі. Гэта пра­ца ўбірае ў сабе ву­чэб­на-ме­та­дыч­ны ін­с­т­ру­мен­та­рый, які дазваляе вык­лад­чы­кам уні­вер­сі­тэ­таў тэх­ні­ча­га профілю эфек­тыў­на ладзіць працэс засваення сту­дэн­та­мі дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» як на семінарскіх занятках, так і пад­час ажыц­цяў­лен­ня імі са­мас­той­най падрыхоўкі.

Дапаможнік складаецца з наступных часткаў – асноўныя паняцці, струк­тур­на-ла­гіч­ныя схемы, пытанні і спіс літаратуры.

Сфармуляваныя ў працы гістарычныя, палітычныя, эканамічныя тэр­мі­ны пашыраюць слоў­нікавы апарат студэн­таў, дазваляюць за­ры­ен­та­ваць іх інтэлек­туальнае развіццё на перспек­тыву. Стру­кту­р­на-ла­гіч­ныя схемы спрыяюць развіццю ў студэнтаў логікі, умення ана­лі­за­ваць і апра­цоў­ваць гістарычную інфармацыю, самастойна рабіць выс­но­вы, прапаноўваць магчымыя варыянты шляхоў гіс­тарыч­нага раз­віц­ця. Таксама яны дазваляюць праводзіць параўнальна-гістарычнае вы­ву­чэн­не грамадскіх і гаспадарчых сістэм і выкрываць іх эфек­тыў­насць. Высвятляць узаемасувязь і ўзае­ма­залежнасць эка­на­мічнай, па­лі­тыч­най, духоўнай і інтэлек­туа­ль­най сфер жыцця­дзей­на­сці гра­мад­с­т­ва. Акрэсленыя пытанні спрыяюць узва­жа­най ацэнцы мінулага, асэн­са­ван­ню і прыняццю матэрыя­ль­ных і ма­ра­ль­ных нормаў нашага гра­мад­с­т­ва. Апошняе дапамагае ўзбагачаць сацыяльную па­мяць сту­дэн­таў і ўста­лёўваць су­вязь з гісторыяй Радзімы. Акрамя та­го, зварот да лі­та­ра­ту­ры надае працэсу навучання сту­дэнтаў самастой­ны, па­шу­ко­вы, паз­на­ва­ль­ны характар. Як вынік, вы­ра­шаецца задача ар­га­ні­­зацыі дыс­тан­цый­на­га навучання.

Тэматычна і змястоўна прадстаўлены дапаможнік складзены ў пой­най адпаведнасці з новай тыпавой вучэбнай праграмай для вы­шэй­шых на­ву­ча­ль­ных устаноў «Гісторыя Беларусі». Раскрытыя тэмы агор­т­ва­юць усе пе­ры­я­ды гісторыі Беларусі ад з’яўлення на яе тэ­ры­то­рыі першых жы­ха­роў і па сён­няш­ні час.

Вучэбна-метадычная канструкцыя дапаможніка забяспечвае пас­пя­хо­вае фарміраванне ў студэнтаў спелай грамадзянскай пазіцыі, ус­той­лі­вых патрыятычных перакананняў, выхавання асобы з каш­тоў­нас­ны­мі высокамаральнымі арыенцірамі і шырокім жыццёвым кру­гаг­ля­дам. Даюцца ўяўленні пра культурную, цывілі­за­цыйную, гіс­та­рыч­ную мі­сію Рэспублікі Беларусь ў свеце, яе дасягненнях, праграме і пер­с­пек­ты­вах раз­віц­ця.

1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

1. Гісторыя як навука. Месца гісторыі сярод грамадскіх на­вук. Метады і прынцыпы яе вывучэння.

2. Гістарычная перыядызацыя.

3. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі.

1.1. Гісторыя як навука. Месца гісторыі сярод грамадскіх на­вук. Метады і прынцыпы яе вывучэння

Асноўныя паняцці:

Гісторыя (з грэч. historia – даследаванне, апавяданне аб мінулых падзеях) гэта навука якая даследуе за­ка­на­мер­нас­ці развіцця грамад­ства ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу.

1. 2. Гістарычная перыядызацыя

Асноўныя паняцці:

Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця.

1. 3. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і кр­ыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі

Асноўныя паняцці:

Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі – працэс за­рад­жэн­ня, выс­пявання і раз­віц­ця беларускага грамадства ў кантэксце еўра­пей­скай і сусветнай цывілізацый.

Гістарыяграфія – дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая дас­ледуе асаблівасці развіцця гістарычнай навукі.

Пытанні:

1. Дайце вызначэнні паняццяў гісторыя і аб’ект даследавання гіс­та­рыч­най навукі?

2. Пералічыце функцыі гістарычнай навукі і патлумачце іх сут­насць у кантэксце ролі гісторыі ў сучасным грамадстве.

3. Раскройце змест прынцыпаў і метадаў гістарычнага дас­ле­да­ван­ня звяртаючыся да гісторыі Беларусі.

4. Выявіце прынцыповыя адрозенні ў канцэпцыях да вызначэння пе­ры­я­ды­за­цыі гісторыі?

5. Патлумачце падыходы якія панавалі на працягу станаўлення гіс­та­рыч­най на­ву­кі на Беларусі?

6. Адкажыце на падставе якіх сучасных прынцыпаў даследуецца гіс­то­рыя Беларусі і патлумачце іх?

2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

(100-40 тыс. год да н.э. – пачатак 2 тыс. н.э.)

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.

2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славя­нізацыя балтаў.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 1447 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...