Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Мастацкія магчымасці слова



Мастацкія (вобразна-выяўленчыя) магчымасці слова і мовы ў цэ­лым вы­яўляюцца ў наступных момантах.

Па-першае, адной з галоўных крыніц вобразнасці мовы з’яўля­ец­ца ін­шасказальнасць слова, г. зн. выкарыстанне ў мове твораў мас­тацкай лі­та­ратуры слоў у пераносным значэнні. Асабліва вя­лі­кую ролю ў гэтым пра­цэсе адыгрываюць тропы [38].

Па-другое, слоўная вобразнасць дасягаецца ў мастацкіх творах у вы­ніку ўмелага падбору аўтарам выяўленчых дэталей, прычым без вы­ка­рыс­тання нейкіх асаблівых сродкаў мовы (у пры­ват­насці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца, звы­чай­нымі, простымі моў­ны­мі сродкамі.

Па-трэцяе, мова можа аказацца вобразнай і тады, калі аўтар узнаў­ляе аблічча таго, хто гаворыць, з дапамогай «укладвання» яму ў вус­ны спе­цыфічных слоў (тэрмінаў, дыялектызмаў, жарга­ніз­маў, слоў-па­ра­зі­таў і г. д.).

Вобразныя магчымасці мовы якраз і вызначаюць рысы лі­та­ра­ту­ры як асаблівага віду мастацтва.

Да патэнцыяльных вобразных магчымасцей слова і мовы ў цэ­лым да­пасоўваецца ў творах мастацкай літаратуры і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная. Кожнае ад­цен­не, кожны нюанс у са­праўдным літаратурна-мастацкім творы ва­ло­дае выразнасцю і важ­ка­сцю. Калі звычайнае выказванне можа быць пе­рааформлена без на­ня­сен­ня страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказаць па-роз­наму), дык для мастацкага тво­ра ломка моўнай тканіны нярэдка аказ­ва­ецца згубнай.

У мастацтве слова вельмі важным з’яўляецца ашчадны адбор са­мых знач­ных, найбольш выразных слоў і моўных канструкцый. Усё вы­пад­ко­вае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнай гу­тарковай мове, у лі­таратурна-мастацкім творы зводзіцца да мі­ні­му­му, а ў ідэале — да нуля.





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 1138 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...