Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Тэарэтыка-літаратурнай думкі. Асноўнай прыкметай і асаблівасцю развіцця тэарэтыка-літа­ра­тур­­най дум­­кі ў ХІХ — пачатку ХХ стст



ў ХІХ — пачатку ХХ стст.

Асноўнай прыкметай і асаблівасцю развіцця тэарэтыка-літа­ра­тур­­най дум­­кі ў ХІХ — пачатку ХХ стст. з’яўляецца фарміраванне ў літара­ту­ра­знаў­­стве ўлас­ных на­­­вуко­вых метадаў і школ. Наогул, у да­дзены пе­рыяд лі­тара­ту­ра­­знаўства практычна поўнасцю вы­чля­ня­ецца з эстэ­­тыкі і ста­но­віц­ца са­мас­той­­най галіной навуковых ведаў.

Сярод метадаў і накірункаў (даволі часта побач з тэр­мі­на­мі «ме­тад» і «на­­кірунак» ужываецца паняцце «школа»; у прынцыпе ўсе гэтыя тры сло­вы-тэр­міны з’яўляюцца сінонімамі), што ўзніклі і афор­­­міліся ў лі­та­ра­турнай на­ву­цы ў ХІХ — пачатку ХХ стст. і са­мым не­пасрэдным чы­нам паўплывалі на раз­віццё тэарэтыка-лі­та­ра­тур­най га­лі­ны ў агульнай сіс­тэме літара­ту­ра­знаў­чых ведаў, най­больш значнымі і рас­паў­сю­джа­ны­мі з’яўляюцца міфалагічны, бія­­гра­фічны, культурна-гіста­рычны, па­раў­наль­на-гістарычны, псіха­ла­гіч­ны, фармальны і сацыялагічны.

Спецыфіка літаратуразнаўчага пазнання ў тым, што яно ў пра­цэ­се свай­­го гістарычнага развіцця не поўнасцю адкідвае на­пра­ца­ва­нае па­пя­рэд­­нікамі, а бя­рэ лепшае з усяго гэтага. Таму лі­та­ра­ту­ра­знаў­чыя ме­тады, на­кірункі і шко­лы ХІХ — па­чатку ХХ стст. не знік­нуць бясследна, як толь­кі вы­чар­паюць свае на­ву­ковыя патэн­цыі, а пяройдуць многімі сваімі мо­мантамі і гра­ня­мі, леп­шы­мі і пра­ве­ранымі прыёмамі даследа­вання ў нас­тупную літа­ра­тур­ную на­вуку. Толь­кі што адзна­чанае датычыцца прак­тычна ўсіх лі­та­ра­ту­ра­знаў­­чых метадаў, накі­рункаў і школ ХІХ — па­чатку ХХ стст. Прынцып пе­ра­ем­насці ў выніку ад­бору і сінтэзу ўсяго леп­шага, што на­пра­ца­вана па­пярэд­ні­камі,— адзін з асноваўтваральных прын­цыпаў лі­та­ратурнай на­вукі, важ­ней­шая ўмова для яе да­лейшага пас­пяховага раз­віцця.





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 483 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...