Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Тэорыя літаратуры як галіна навукі



Тэорыя літаратуры — гэта адна з галін літаратуразнаўства, якая зай­­ма­­ец­ца тым, што выпрацоўвае сістэму навуковых паняццяў аб мас­тац­­кай літа­ра­ту­­­ры, а менавіта: акрэслівае прадмет літаратуразнаўства, вы­зна­чае яго будову (струк­туру), прасочвае сувязі прыгожага пісьменства з ін­шымі відамі мас­тац­кай творчасці і галінамі грамадскага жыцця, вы­яў­ляе ўнутраныя раз­на­від­на­сці мастацкай літаратуры, фіксуе закана­мер­на­сці і формы гісторыка-лі­та­ра­тур­нага раз­віцця. Плёнам сваіх назіранняў і вы­сноў тэорыя лі­таратуры за­­бяс­печ­вае ін­­шыя састаўныя часткі лі­та­ра­ту­ра­знаўства (гіс­торыю лі­та­ра­­туры і лі­та­ра­тур­ную крытыку як дзве ас­тат­нія асноўныя галіны лі­та­ра­ту­­разнаўства, а так­сама тэк­­­сталогію, біблія­гра­­фію, гісторыю і мета­да­ло­гію лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства і не­кат. інш. да­па­мож­­ныя дысцыпліны). Спецыфіка тэа­рэ­ты­ка-літара­тур­нага па­знан­­ня ў тым, што яно займаецца не ўсе­ба­ковым і дэта­лё­вым апі­сан­нем кан­крэт­­ных лі­­та­ратурных фактаў і з’яў, а выяўляе ў іх важнае, іс­тот­нае, за­ка­на­мер­­­нае, характарызуючае адначасова цэлы шэраг аднатыпных фак­­таў і з’яў. Да­­дзенай акалічнасцю вы­зна­ча­ецца таксама і метадалагічная фун­к­­цыя тэа­рэ­­тыка-літа­ра­тур­на­­га па­знан­ня: тэорыя літаратуры не толькі аба­­гуль­­няе і сіс­тэ­­матызуе эм­­пі­рыч­ны літаратурны матэрыял, а таксама ства­рае сіс­­тэ­му лі­та­­ра­­­ту­ра­знаў­­чых паняццяў і тэрмінаў, яна служыць яшчэ і асновай для ўзнік­­нен­­­­ня навуковых метадаў пазнання літаратуры.

Як любая галіна навуковых ведаў тэорыя літаратуры цесна звязана з ін­­шы­мі дысцыплінамі, найперш сумежнымі — мастацтвазнаўствам і эс­тэ­­ты­кай, а таксама мова­знаў­ствам (лінгвістыкай). Шматстайныя сувязі ў тэо­рыі лі­таратуры з са­цыя­ло­гіяй, гіс­то­ры­яй, этыкай, этнаграфіяй, псі­ха­ло­­гіяй.

У працэсе выпрацоўкі сваіх паняццяў і тэр­­­мінаў тэо­рыя літаратуры аба­­пі­раецца як на шматлікія мас­тац­кія, фі­­ласофска-эс­тэ­тычныя і на­ву­ко­выя тра­ды­цыі, выпрацаваныя чалавецтвам на працягу стагоддзяў, так і на во­­пыт су­час­ных мас­такоў слова, крытыкаў, літаратура­знаў­цаў, мас­тац­твазнаўцаў, фі­ло­сафаў, лінг­віс­таў, сацыёлагаў і г. д.





Дата публикования: 2014-10-20; Прочитано: 719 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...