Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Министр образования Республики Беларусь -- Маскевич Сергей Александрович



Па стану на пачатак 2010/2011 навучальнага года ў рэспублiцы працуюць 45 дзяржаўныхвышэйшых навучальных ўстаноў (далей па тэксту – ВНУ), уключаючы Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 44 ВНУ знаходзяцца ў падпарадкаваннi 11 мiнiстэрстваў i іншых органаў дзяржаўнага кіравання:

Мiнiстэрства адукацыi — 23 Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання — 4 Мiнiстэрства аховы здароўя — 4 Мiнiстэрства культуры i друку — 3 Мiнiстэрства сувязi i інфарматызацыі — 1 Нацыянальны банк — 1 Міністэрства спорту і турызму — 1 Мiнiстэрства ўнутраных спраў — 2 Мiнiстэрства абароны — 2 Дзяржаўны Камітэт па авіяцыі — 1 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — 2

З 45 дзяржаўных ВНУ 31 з'яўляюцца ўнiверсiтэтамі, 7 — акадэмiямi, 3 — iнстытутамі, 4 — вышэйшымi каледжамi.

Акрамя таго, па стану на пачатак 2010/2011 навучальнага года ў рэспублiцы дзейнiчала 10 прыватных ВНУ.

З улiкам штатных сумяшчальнiкаў у дзяржаўных ВНУ рэспублiкi працуе 26450 выкладчыкаў, з iх: 1289 чал. — дактары, 8405 чал.— кандыдаты навук. Вучонае званне прафесара маюць 1198 чал., дацэнта — 6872 чал.

У ВНУ сiстэмы Мiнадукацыi ў гэтай жа якасцi працуюць 901 доктар i 5805 кандыдатаў навук, а ўсяго 15759 штатных выкладчыкаў, з якiх 825 чалавек маюць вучонае званне прафесара i 4810 — дацэнта.

Колькасць работнікаў выхаваўчага працэсу ў дзяржаўных ВНУ складае 1676 чалавек.

У 2010 годзе ў дзяржаўныя ВНУ рэспублiкi паступіла 87414 чал., што на 1974 чал. больш, чым у мінулым годзе. З ліку паступіўшых у дзяржаўныя ВНУ 54276 чал. (62,1%) будуць навучацца на дагаварных умовах, што на 0,2% больш, чым у мінулым годзе.

З дзяржаўных ВНУ рэспублікі выбыла па прычыне непаспяховасці 16311 чал., што на 1821 чал. больш, чым у мінулым годзе, а з ВНУ сістэмы Мінадукацыі — 13240 чал., што на 812 чал. больш, чым у мінулым годзе.

57,3% ад агульнай колькасцi студэнтаў ВНУ сiстэмы Мiнадукацыi складаюць жанчыны. Найвялiкшая колькасць жанчын — 18434 чал. (77,0%) навучаецца ў Беларускiм дзяржаўным эканамічным унiверсiтэце. У Беларускiм дзяржаўным педагагічным універсітэце гэты паказчык складае 14687 чал. (84,2%), Мінскім лінгвістычным універсітэце — 7633 чал. (86,9%), у.

У дзяржаўных ВНУ рэспублiкi навучаецца 8705 студэнтаў, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыях замежных дзяржаў. З іх грамадзянамі Туркменістана з’яўляюцца 3312 чал., Расіі – 1899 чал., Кітая – 1227, Азербайджана – 267, Украіны – 170, Лівана – 162, Ірана – 156 і г.д.. Паказчыкі прыёму, навучання і выпуску студэнтаў, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыях замежных дзяржаў, прыведзены ў наступнай табліцы (дзесяць першых краін па агульнай колькасці студэнтаў):

У ВНУ сiстэмы Мiнадукацыi такiх студэнтаў 5680 чалавек. З іх грамадзянамі Туркменістана з’яўляюцца 2068 чал., Расіі - 1514 чал., Кітая – 1062 чал., Украіны – 117 і г.д.. Паказчыкі прыёму, навучання і выпуску студэнтаў сiстэмы Мiнадукацыi, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыях замежных дзяржаў, прыведзены ў наступнай табліцы (дзесяць першых краін па агульнай колькасці студэнтаў):

119 студэнтаў рэспублiкi, у тым лiку 77 студэнтаў сiстэмы Мiнадукацыi накiраваны на вучобу ў замежныя навучальныя ўстановы (у Расію — 41, у Кітай – 33, у Германію — 6, у Літву — 6 i г.д.).

Паказчыкі прыёму, навучання і выпуску па профілях у дзяржаўных ВНУ прыведзены ў наступнай табліцы:

Профіль Прынята Навучаецца у т.л. жанчын Выпуск
Архітэктура і будаўніцтва        
Ахова здароў'я        
Грамадскае харчаванне        
Гуманітарныя навукі        
Камунікацыі,права.Эканоміка.Кіраванне        
Мастацтва і дызайн        
Педагогіка        
Педагогіка. Прафесійная адукацыя        
Прыродазнаўчанавуковыя        
Сацыяльная абарона        
Сельская і лесная гаспадарка        
Служба бяспекі        
Тэхніка і тэхналогіі        
Фізічная культура. Турызм        
Экалагічныя навукі        
Усяго        

182770 студэнтаў ВНУ сiстэмы Мiнадукацыi (што складае 63,5% ад агульнай колькасці) навучаюцца на дагаварных умовах (за кошт сродкаў прадпрыемстваў i арганiзацый — 2452 чал. i за кошт уласных сродкаў — 180318 чал.), што на 7342 чал. больш, чым у мiнулым годзе. Усяго ў дзяржаўных ВНУ рэспублiкi на дагаварных умовах навучаецца 233197 чал., што складае 60,1% ад агульнай колькасцi студэнтаў. У параўнанні з мінулым годам гэта на 0,1% больш.

Па стану на 1 кастрычнiка 2010 года ў Рэспублiцы Беларусь працуюць 10 прыватныхВНУ і 4 іх філіялы, якія маюць лiцэнзiю Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Да ліку прыватных ВНУ з 2003 года адносіцца Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі.

У прыватных ВНУ навучаюцца 60093 чал. (што на 2493 чал. больш, чым у мінулым годзе), у тым лiку 15437 чал. — на дзённай і 44656 чал. — на завочнай форме навучання.





Дата публикования: 2015-02-18; Прочитано: 399 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...