Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Музейныя фонды

Музейныя фонды

Падчас практыкі студэнты вывучаюць матэрыялы па наступных пытаннях:

– профіль рэгіёна (прадпрыемства, міністэрства, установы, філіяла), які абслугоўвае музей, асноўныя групы наведвальнікаў, характар іх інфармацыйных патрэб, мэты наведвання імі музея;

–фонды музея, іх асноўныя характарыстыкі (галіновыя, відавыя, тэматычныя, тыпалагічныя, храналагічныя, музейныя);

–гісторыя стварэння музейных калекцый;

–арганізацыйная структура фондаў музея, профіль камплектавання і крытэрыі адбору экспанатаў у музеях у кожнае яго структурнае падраздзяленне;

–задачы і змест работы аддзелаў камплектавання і фондасховішча;

–рэгламентуючая дакументацыя, інструкцыі аб службовых абавязках супрацоўнікаў аддзелаў;

–планаванне работы па фарміраванні фондаў;

–крыніцы паступлення ў музей прадметаў музейнага значэння;

–методыка рэстаўрацыі і кансервацыі музейных экспанатаў;

–крыніцы фондазабеспячэння музея па даных «Кнігі ўліку музейнага фонду»;

–праграма камплектавання фондаў і структурай музейнага збору;

–работа фондава-закупачнай камісіі.

–правілы складання актаў прыёма прадмета ў музейны фонд;

–сістэма ўліку розных відаў дакументаў;

–склад навукова-дапаможных картатэк;

–існуючыя ў музеі метады размяшчэння і расстаноўкі дакументаў;

–аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў у аддзелах камплектавання і фондасховішчах;

–базы даных па фондах (унутранымі і знешнімі);

–магчымасці працы музея ў камп'ютэрнай сетцы Інтэрнет;

–існуючая сістэма аховы фондасховішча;

–прафілактычная апрацоўка музейных калекцый;

–дзейнасць музейнай бібліятэкі;

–дзейнасць музейнага архіва.

Студэнты павінны набыць уменне і навыкі:

–работы з рэгламентуючай дакументацыяй;

–планавання работы па фарміраванні фондаў;

–складання праграмы камплектавання музейных фондаў;

–складання актаў прыёма прадмета ў музейны фонд;

–распрацоўкі сістэмы ўліку розных відаў дакументаў;

–складання навукова-дапаможных картатэк;

–размяшчэння і расстаноўкі дакументаў;

–працы музея ў камп'ютэрнай сетцы Інтэрнет;

–прафілактычнай апрацоўкі музейных калекцый;

– працы ў музейнай бібліятэцы;

– працы ў музейным архіве.

2. Каталагізацыя і ўлік музейных экспанатаў

Падчас практыкі студэнты вывучаюць матэрыялы па наступных пытаннях:

–інструкцыйна-метадычныя матэрыялы па асноўных кірунках навукова-фондавай работы;

–асноўныя прынцыпы, метады і формы пошуку новых музейных экспанатаў;

–асноўныя патрабаванні пры стварэнні адкрытага захавання фондаў;

–распрацоўкі і стварэння навукова-дапаможных формаў уліку;

–захавання экспанатаў у часовых і пастаянных экспазіцыях;

–працы музейнага рэстаўратара.

–працэса стварэння навуковага пашпарта на музейныя экспанаты;

–навуковага апісання музейнай калекцыі;

–асноўных тэхналагічных працэсаў пры вырабе музейных муляжоў;

–стварэння і выкарыстання электроннага музейнага каталога;

–складання тапаграфічных вопісаў паказальнікаў (згодна з планам работы музея);

–працэса правядзення сверкі наяўнасці музейных прадметаў з уліковай дакументацыяй.

Студэнты павінны набыць уменне і навыкі:

–работы з інструкцыйна-метадычнымі матэрыяламі па асноўных кірунках навукова-фондавай работы;

–выкарыстання асноўных прынцыпаў, метадаў і формаў пошуку новых музейных экспанатаў;

–выкарыстанны навукова-дапаможных формаў уліку;

–захавання экспанатаў у часовых і пастаянных экспазіцыях;

–стварэння навуковага пашпарта на музейныя экспанаты;

–навуковага апісання музейнай калекцыі;

–стварэння і выкарыстання электроннага музейнага каталога;

–складання тапаграфічных вопісаў паказальнікаў (згодна з планам работы музея);

–правядзення сверкі наяўнасці музейных прадметаў з уліковай дакументацыяй.

Практычныя заданні

–скласці структуру фондаў музея;

–вызначыць задачы і змест работы аддзелаў камплектавання і фондасховішча;

–скласці пералік рэгламентуючай дакументацыі і інструкцый аб службовых абавязках супрацоўнікаў аддзелаў;

–вызначыць асноўныя крыніцы паступлення ў музей прадметаў музейнага значэння;

–апісаць гісторыю стварэння музейнай калекцыі (па выбару);

–скласці некалькі актаў прыёма прадмета ў музейны фонд;

–скласці навуковы пашпарт на музейныя экспанаты.

–вызначыць тэхналагічныя працэсы ў аддзелах камплектавання і фондасховішчах;

–вызначыць асноўныя накірункі правядзення рэстаўрацыі і кансервацыі музейных экспанатаў;

Змест пераддыпломнай практыкі

(V курс)

Пераддыпломная практыка арганізуецца на выпускным V курсе ва ўстановах, адпавядаючых профілю падрыхтоўкі спецыялістаў. Змест яе вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі, тэмай дыпломнай работы.

Тэматыка дыпломных работ вызначаецца ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі дзейнасці музеяў. Праца над дыпломнай работай праводзіцца пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка ад кафедры. Тэмы дыпломных работы і навуковыя кіраўнікі зацвяржаюцца загадам рэктара універсітэта.

Праца над дыпломнай работай мае індывідуальны характар і складаецца з наступных этапаў – сумеснае з навуковым кіраўніком вызначэнне тэмы, распрацоўка зместа і паслядоўнае напісанне асобных частак работы. Распрацоўка тэмы дыпломнай работы адбываецца ў адпаведным музеі, куды накіроўваецца студэнт. Пры напісанні дыпломнай работы студэнт, пры неабходнасці, можа звяртацца ў архіўныя ўстановы.

Кафедра рэгулярна заслухоўвае інфармацыю кіраўнікоў дыпломных работ аб ходзе напісання работы і праводзіць абавязковую перадабарону дыпломных работ. Дыпломная работа рэцэнзуецца прадстаўнікамі музейных ці іншых устаноў.

У час пераддыпломнай практыкі студэнты выконваюць асобныя работы, парадугледжаныя пасадавымі абавязкамі кваліфікацыйнай характарыстыкі Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасадаў служачых па адпаведнай пасадзе.

Змест практыкі можа быць скарэктыраваны і адаптаваны да асаблівасцей функцыянавання базавай установы.

Выпускнік павіннен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

арганізацыйна-кіраўнічая, аналітычная, навукова-даследчая, кансультатыўная, іннавацыйная.

Выпускнік павіннен быць кампетэнтны вырашаць наступныя прафесійныя задачы:

– аналіз, сістэматызацыя і ацэнка калекцый Дзяржаўнага музейнага фонда Рэспублікі Беларусь, а таксама помнікаў;

– праектаванне, эксплуатацыя і ўдасканаленне (у частцы інфармацыйнага забеспячэння) стацыянарных музейных экспазіцый, выстаў;

– падрыхтоўка экскурсій і выкарыстанне іншых сучасных форм папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны;

– прымаць удзел у распрацоўцы найноўшых інфармацыйных тэхналогій, якія закранаюць сферу ўліку і папулярызацыі музейных калекцый;

– распрацоўка і выкарыстанне новых метадаў даследавання ў вобласці музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Падрыхтоўка спецыяліста павінна забяспечываць фармаванне наступных груп кампетэнцый:

– акадэмічных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні па вывучаемым дысцыплінам, здольнасці і ўменне вучыцца;

– сацыяльна-асабістых кампетэнцый, якія ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыі, веды ідэялагічных, маральных каштоўнасцяў грамацтва і дзяржавы і ўменне кіравацца імі;

– прафесійныя кампетэнцыі, якія ўключаюць веды і ўменні фармуляваць праблемы, вырашаць задачы, распрацоўваць планы і забяспечваць іх выкананне ў абранай сферы прафесійнай дзейнасці.

Выпускнік павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі па відам дзейнасці, быць здольным:

у арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці:

– планаваць, арганізоўваць і ўдасканальваць дзейнасць служб кіравання музейнай справай, аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

– разбірацца ў агульных пытаннях фінансаў, крэдыта, грашовай і падаткавай палітыцы;

– планаваць, арганізоўваць і весці менеджэрскую, маркетынгавую, фінансавую і пасрэдніцкую работу;

– распрацоўваць праекты рашэнняў і арганізоўваць іх абмеркаванне;

– арганізоўваць работу па падбору, растаноўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў служб кіравання музейнай справай, аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

– распрацоўваць кваліфікаваныя формы дакументаў уліку музейных калекцый, уніфікаваныя сістэмы дакументацыі, навуковыя пашпарты нерухомых помнікаў гісторыі і культуры;

– умець фармуляваць задачы па праектаванню, эксплуатацыі і удасканаленню (у часцы інфармацыйнага забеспячэння) стацыянарных музейных экспазіцый, выстаў і турыстычных маршрутаў;

– прыймаць удзел у распарацоўцы найноўшых інфармацыйных тэхналогій.

у аналітычнай дзейнасці:

– дыялектычна думаць і аргументаваць сваю кропку погляду, аналізаваць факты і прагназаваць развіццё падзей, распрацоўваць рашэнні з улікам эканамічных, сацыяльных і этычных патрабаванняў, ацэньваць гістарычныя і сучасныя праблемы і тэндэнцыі, рыхтаваць навуковыя матэрыялы, складаць рэфераты, агляды, рэцэнзіі;

– распрацоўваць прапановы па забеспячэню эрганамічных умоў працы, рацыяналізацыі працоўных месцаў супрацоўнікаў сферы музеяў і аховы гісторыка-культурнай спрадчыны;

– прадстаўляць вынікі выкананай работы ў выглядзе справаздач, рэфератаў, артыкулаў, аформленых у адпаведнасці з маючыміся патрабаваннямі з далученнем сучасных сродкаў рэдактавання і друку.

у даследчай дзейнасці:

– фармуляваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць ў ходзе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці і патрабуюць паглыбленых прафесійных ведаў;

– выбіраць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і распрацоўваць новыя метады, зыходзячы з задач канкрэтнага даследавання.

у педагагічнай дзейнасці:

– творча выкарыстоўваць атрыманыя веды і набываць навыкі ў прафесійнай дзейнасці;

– планаваць, арганізоўваць і весці навукова-метадычную і вучэбна-метадычную работу;

у кансультацыйнай дзейнасці:

– мець веды, практычны вопыт для кансультавання ў пытаннях музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спрадчыны;

у інавацыйнай дзейнасці:

– здзейсняць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектывам развіцця галіны, інавацыйным тэхналогіям, праектам і рашэнням;

– вызначаць мэты інавацый і спосабы іх дасягнення;

– працаваць з навуковай, тэхнічнай і патэнтнай літаратурай;

– ацэньваць канкурэнтаздольнасць і эканамічную эфектыўнасць распрацоўваемых тэхналогій;

– складаць дамовы сумеснай дзейнасці па засваенню новых тэхналогій;

– рыхтаваць праекты ліцэнзійных дагавораў аб перадачы правоў на выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.


ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА

Для студэнтаў I курса

Асноўная літаратура

1. Авдусин, Д.А.Полевая археология СССР / Д.А. Авдусин. – М.: Высш. шк., 1980. – 334 с.

2. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1993. – 702 с.

3. Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн.: БелСЭ, 1984 – 1987.

4. Левко, О.Н. Практическая археология: учеб. пособие / О.Н. Левко. – Могилёв: МГУ им. А.А. Кулешова, 2006. – 256 с.

5. Самусік, А.Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі / А.Ф. Самусік. – Мн.:БДЭУ, 2004. – 209 с.

Дадатковая літаратура

1. Загорульский, Э.М. Возникновение Минска / Э.М. Загорульский. – Мн.: выд. Універсітэтскае, 1982. – 358 с.

2. Піваварчык, С, Семянчук, Г. Археалогія Беларусі / С. Піваварчык, Г. Семянчук. – Гродна: Гродз. дзярж. ун-т., 1997. – 137 с.

3. Трусаў, А.А. Старонкі мураванай кнігі / А.А. Трусаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 188 с.

4. Штыхов, Г.В. Города Полоцкой земли (IX–XIII вв.) / Г.В. Штыхов – Мн.: Навука і тэхніка, 1978. –159 с.

Для студэнтаў II курса

Асноўная літаратура

1. Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь: закон Рэсп. Беларусь, прыняты 12 снежня 2005 г. // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – №197. – С. 7–14.

2. Гужалоўскі, А.А. Музеі Беларусі (1918–1941) / А.А. Гужалоўскі. – Мн.: НАРБ, 2002. – 176 с.

3. Гужалоўскі, А.А. Музеі Беларусі (1941–1991) / А.А. Гужалоўскі. – Мн.: НАРБ, 2004. – 218 с.

4. Гужалоўскі, А.А. Нараджэнне беларускага музея / А.А. Гужалоўскі. – Мн.: НАРБ, 2001. – 124 с.

Дадатковая літаратура

1. Калбаска, А.М. Беларускія музеі: Гісторыя. Хроніка. Сучаснасць / А.М. Калбаска. – Мн.: Бел/ПК, 1998. – 59 с.

2. Музеі Беларусі: Інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш. – Мн.: Беларусь, 2001. – 272 с.

3. Юренева, Т.Ю. Музееведение: учеб. Для высшей школы / Т.Ю. Юренева. – М.: Академический проект, 2003. – 560 с.

Для студэнтаў III курса

Асноўная літаратура

1. Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь: закон Рэсп. Беларусь, прыняты 12 снежня 2005 г. // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – №197. – С. 7–14.

2. Ломунова, А.К. Воспитание музейной культуры посетителя: конспект лекций // А.К.Ломунова. – М.: Б.И., т1988. – 29 с.

3. Шулепова, Э. А. Основы музееведения: учеб. Пособие / Э. А. Шулепова. – М.: Едиториал УРСС, 2005. – 504 с.

Дадатковая літаратура

1. Калбаска, А.М. Музейны дыярыўш, ці ўваходзіны ў новую музеялогію / А.М.Калбаска. – Мн.:БелІПК, 1999. – 148 с.

2. Ломутова, А.К. Музей и семья / А.К.Ломутова // Музееведение. Вопросы теории и методики: сб. науч. тр. / НИИ культуры. – М., 1987. – С.138–148.

3. Музейная педагогіка. Праблемы арганізацыі музейнай работы з дзецьмі: навук.-метад. зб. / уклад. В.У. Мірончык. – Мн.: БелІПК, 1997. – 71 с.

7. Юренева, Т.Ю. Музееведение: учеб. для высшей школы / Т.Ю. Юренева. – М.: Академический проект, 2003. – 560 с.

Для студэнтаў IV курса

1 .Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь: закон Рэсп. Беларусь, прыняты 12 снежня 2005 г. // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – №197. – С. 7–14.

2 .Калбаска, А.М. Беларускія музеі: Гісторыя. Хроніка. Сучаснасць / А.М. Калбаска. – Мн.: Бел/ПК, 1998. – 59 с.

3. Кроллау, Е.К. Хранение музейных фондов / Е.К.Кроллоу // Музейное дело в СССР: сб. науч. тр. / Центр. музей революции СССР. – М., 1987. – Вып. 17. – С. 59–86..

4. Савина, Н.В. Экскурсоведение: учеб. пособие / Н.В. Савина, З.М. Горбылёва. – Мн.: Бел.гос.эконом ун-т, 2004. – 354 с.

Дадатковая літаратура

1.Музеі Беларусі: Інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш. – Мн.: Беларусь, 2001. – 216 с.

2. Максимов, А.П. О научных исследованиях в фондовой работе /А.П.Максимов // Формирование и изучение музейных коллекций по истории советского общества: тр./Цент. Музей революции СССР. – М., 1982. – Вып.13. – С. 50–61

3. Столяров, Б.А. Музейная педагогика. История, теория, практика: учеб.пособие / Б.А.Столяров. – М.: Высш.шк., 2004. – 216 с.

4. Юренева Т.Ю. Музееведение: учеб. Для высшей школы / Т.Ю. Юренева. – М.: Академический проект, 2003. – 560 с.


Вучэбнае выданне

Праграма вучэбнай і вытворчай практыкі

па спецыяльнасці 1-23 01 12

“музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны

Рэдактары

Камп'ютарная вёрстка А.У. Гіцкая

Падпісана ў друк 2010 г. Фармат 60x84 1/16.

Папера пісчая. Ум. друк. арк. Ул.-выд. арк.

Тыраж экз. Заказ

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Надрукавана на рызографе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.


Дата публикования: 2014-12-10; Прочитано: 324 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.015 с)...