Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады



24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.





Дата публикования: 2014-12-10; Прочитано: 522 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...