Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 15. Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Развіцце пратэстанскіх цэркваў і рухаў у 16 ст



У к. ХV – п. ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г.) - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі М. Лютэр, Ж. Кальвін, У. Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады.

Першыя ідэі рэформы каталіцтва з'явіліся ў ВКЛ у 1521 г., з прыдворным прапаведнікам Жыгімонта І італьянцам Ф. Лісманіні. Але афіцыйна пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі. Лютэранства ў ВКЛ было распаўсюджана пераважна сярод гараджан іншаземнага паходжання.

Шырокімі коламі насельніцтва на нашых землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны. Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Будны, Валовіч і Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, і інш. гарады.

Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літ-рай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У к. 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі РП, асабліва С. Баторый, падтрымалі іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію - першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў Скарга.

Поспехі Рэфармацыі выклікалі заклапочанасць і сярод праваслаўных святароў. Але праваслаўная царква ВКЛ у той час знаходзілася ў заняпадзе. Таму дзеячы каталіцкага кліру выступілі за унію дзвюх хрысціянскіх цэркваў. На іх думку, гэта магло паспрыяць не толькі барацьбе з пратэстантамі, але і пашырэнню каталіцкага ўплыву ва ўсім свеце.

Унія была падпісана 8 кастр. 1596 г. на царкоўным соборы ў Брэсце кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай. Па ўмовах пагаднення новая царква захоўвала праваслаўныя абрады, але было прынята каталіцкае веравучэнне, і на чале уніяцкай царквы стаў папа рымскі. Для ўмацавання пазіцый грэка-каталіцкай царквы ў 1617 г. на тэрыторыі ВКЛ быў створаны манаскі ордэн базыльян, які кіраваў школамі, друкарнямі і бібліятэкамі.

Прыняцце уніі выклікала незадаволенасць сярод значнай часткі праваслаўнага насельніцтва. Праціўнікі уніі правялі ў Брэсце антысабор і абвясцілі уніятам анафему. Многія магістраты адмаўляліся прымаць уніяцкіх святароў. Сваю незадаволенасць праваслаўныя дзеячы выкрывалі ў палемічнай літаратуры. Значную ролю ў развіцці культуры ў гэты час адыгрывалі таксама праваслаўныя брацтвы. Яны адкрывалі пачатковыя і сярэднія школы і друкарні (самая вядомая - братоў Мамонічаў у Вільні - выпусціла першыя кірылічныя прававыя выданні - «Трыбунал ВКЛ» (1586) і «Статут ВКЛ» (1588)). На працягу ХVІ ст. брацтвы ўзніклі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах. Для супрацьстаяння каталіцкай царкве 168 праваслаўных і пратэстанцкіх магнатаў у 1599 г. стварылі ў Вільні канфедэрацыю. У 1623 г. праваслаўныя вернікі Віцебска забілі апантанага прыхільніка уніі, полацкага арцыбіскупа Кунцэвіча. Але на баку каталікоў і уніятаў стаялі ўлады РП. На працягу ХVІІ - ХVІІІ стст. уніяцтва становіцца на Беларусі самым масавым веравызнаннем і ахоплівае да 80% сялянства, мяшчан, дробнай і сярэдняй шляхты.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 416 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...