Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Тэма 8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў



ХІ ст. – пачатак вытворчасці шпалер (шпалера з алегорыяй красавіка і мая, Бальдысхольская царква, Нарвегія), уплыў раманскай мініяцюры.

Мануфактуры ў Арасе, Парыжы, Абюсоне, Бове, Бруселі – цэнтры вытворчасці шпалер у ХV-ХVIII стагоддзях. Разнастайныя віды шпалер: арасы, габелены, мільфлёры (ад фр. тысяча кветак, – шпалеры серыі “Дама з аднарогам”), вердзюры, гратэскі.

Асаблівасці пабудовы кампазіцыі гатычных шпалер: манументальнасць, дэкаратыўнасць, уплыў кніжнай мініацюры; рэлігійная тэматыка, паступовае пашырэнне палітры і тэм (шпалера арраскай работы “Дрывасекі”).

Адраджэнне. Шпалерныя мануфактуры Бруселя (брусельскія вахтапеды), фарміраванне кампазіцыйнай схемы шпалер, выкарыстанне кардонаў знакамітых мастакоў (Рогір ван дер Вейден, Ханс Мемлінг, серыя шпалер па кардонах Рафаэля для папы Льва Х); пошукі прыёмаў перадачы прасторы, аб’ёму і святлоцені – шлях страты дэкаратўных якасцей.

Асаблівасці развіцця шпалернага мастацтва барока – адыход ад мастацкіх прынцыпаў сярэдневякоўя. Творчасць Команса і Планша, Кальбера, Лебрэна. Распрацоўка тэматычных серый “Гісторыя Людовіка ХIV”, “Стыхіі”, “Поры года”, “Гісторыя Аляксандра Македонскага”, релігійная тэматыка. Англійскія шпалеры (тэпістры); выкарыстанне эскізаў Рубенса, Рафаэля, Ван Дейка.

Эвалюцыя стылю шпалер. Павышэнне ролі арнаменту. Уплыў стылю ракако ў трактоўцы выяў і лёккасці кампазіцый. Серыя шпалер “Гратэскі на белым фоне”. З’яўленне новага тыпу шпалер – “алентураў”. Серыі “Дон Кіхот”, “Любоў багоў” – прыклад новага тыпу шпалер, арганічна звязанага з сучасным тыпам інтэр’еру. Дзейнасць мануфактуры Савонэры.

Тэндэнцыя да збліжэнне шпалер з жывапісам у перыяд ракако. Дзейнасць Удры і Бушэ. Сюжэты, асаблівасці трактоўкі. З’яўленне насценных дываноў у стылі “шынаўзеры”.

Імітацыя жывапісу – характэрная рыса дываноў класіцызму. Развіццё шпалер-алентураў, асаблівасці іх кампазіцыйнага і дэкаратыўнага рашэнняў.

Шпалерная вытворчасць на Беларусі.

Новыя тэндэнцыі ў развіцці вытворчасці дываноў у ХХ ст., іх нацыянальныя спецыфіка. Творчасць мастакоў Англіі, Францыі, Германіі, скандынаўскіх краін.





Дата публикования: 2014-11-29; Прочитано: 622 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...