Главная Случайная страница Контакты | Мы поможем в написании вашей работы! | ||
|
(2 гадзіны)
Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Асноўныя рысы першабытнага ладу. Сучасныя навуковыя погляды на прычыны, час і месца з’яўлення першага чалавека.
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі на асноўных этапах каменнага веку (палеаліт, мезаліт, неаліт). Спажывецкая і вытворчая гаспадаркі. Неалітычная рэвалюцыя. Эвалюцыя сацыяльных адносін. Старажытныя фіна-угры.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. “Вялікае перасяленне народаў”. Канцэпцыі паходжання і міграцыі індаеўрапейцаў. Балты, славяне, германцы.
Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду. Прарадзімабалтаў і іх рассяленне на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарка, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад плямён жалезнага веку на Беларусі.
Славянскі этап індаеўрапейскага перыяду. Асноўныя канцэпцыі вызначэння славянскай прарадзімы. Прычыны і шляхі славянскай міграцыі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.
Духоўная культура насельніцтва Беларусі. Славянскае язычніцтва: першабытныя формы рэлігіі і міфалогія. Рацыянальныя веды. Першабытныя формы мастацтва.
Дата публикования: 2014-11-29; Прочитано: 667 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!