Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра



У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах, пастановах, дагаворах і іншых дакументах. Значэнне заканадаўчых актаў, дакументаў асабліва ўзрастае на цяперашнім этапе, калі наша краіна стала прававой дзяржавай.

Справавыя лісты пішуцца на спецыяльных бланках, якія адпавядаюць стандарту і маюць пэўны парадак іх размяшчэння. Бланкі бываюць двух відаў: агульныя бланкі і бланкі для лістоў. Галоўнае адрозненне паміж імі ў тым, што бланкі для лістоў маюць рэквізіт «Індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар рахунку ў банку», а таксама трафарэтную частку рэквізіту «Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента». На агульных бланках замест іх застаецца пустое месца, куды потым друкуюцца рэквізіты «Назва віду дакумента», «Месца складання ці выдання».

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў. Рэквізіт абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, якія абумоўліваюцца прызначэннем дакументаў. Напрыклад, акт, загад, пратакол маюць неаднолькавы набор рэквізітаў.

Для службовых дакументаў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў.

1. Дзяржаўны герб.

2. Эмблема арганізацыі.

3. Код арганізацыі па класіфікатару прадпрыемстваў і арганізацый.

4. Код дакумента па класіфікатару кіраўніцкай дакументацыі.

5. Назва міністэрства, структурнага падраздзялення арганізацыі, установы.

6. Паштовы і тэлеграфны адрас.

7. Нумар тэлефона, нумар тэлефакса.

8. Назва разліковага рахунку ў банку.

9. Дата.

10. Індэкс дакумента.

11. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.

12. Адрасат (назва прадпрыемства і адрас атрымальніка ліста).

13. Загаловак да тэксту (не больш чым на двух радках). Ён павінен адпавядаць асноўнаму пытанню, якое закранаецца ў лісце.

14. Тэкст (асноўны рэквізіт).

15. Адзнакі пра наяўнасць дадаткаў.

16. Подпіс.

17. Адзнака пра накіраванне копій па іншых адрасах.

18. Прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон выканаўцы.

Рэквізіт «тэкст дакумента» можа быць аформлены ў выглядзе лінейнага запісу звязнай мовы (аўтабіяграфія, заява), трафарэта (лінейны запіс з прабеламі (даведкі, кантракты, справавыя лісты)), анкеты (асабісты лісток па ўліку кадраў, загады), табліцы (штатны расклад, структура кадраў, графік адпачынкаў) ці злучэнне гэтых формаў (пастановы, рашэнні).





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 3263 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...