Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці



У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць у тым, што сяляне, з прычыны эканамічнай неабходнасці, арандавалі зямлю ў памешчыкаў і працавалі на гэтай зямлі з сваім інвентаром. За карыстанне зямлёй яны аддавалі ад трэці да паловы ураджая. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася наёмнымі працаўнікамі (батракамі) з дапамогай прылад працы, коней, якія належылі ўладальніку зямлі. У 80 – 90-я гады XIX стагоддзя капіталістычная сістэма паступова выцясніла паўфеадальную з прычыны сваёй большай эканамічнай эфектыўнасці. Больш хутка капіталістычныя адносіны ў сельскай гаспадарцы развіваліся ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, дзе пераважала прыватнае валоданне зямлёй, ва ўсходніх раёнах яны развіваліся больш марудна з-за панавання абшчыннага землекарыстання.

Няроўнасць у валоданні зямлёй працягвала існаваць і ў 60 – 90-я гады XIX ст. Памешчыкам належыла 50,5% зямлі, дзяржаве – 9,9%, цэрквам і манастырам – каля 0,7%, сялянам жа, якія складалі асноўную частку насельніцтва–толькі 38,9%, прычым самых дрэнных. Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на адну мужчынскую душу, дзяржаўных – ад 5.5 да 6 дзесяцін, у той час, калі пражытачны мінімум сям’і забяспечваў надзел не менш 8 дзесяцін. На аднаго ж памешчыка прыходзілася ў сярэднім больш за 500 дзесяцін зямлі, а буйныя землеўладальнікі валодалі яшчэ большымі латыфундыямі. Так, князю Патоцкаму належыла каля 120 тысяч дзесяцін зямлі, князям Радзівілам – 150 тысяч, Вітгенштэйну – каля 1 млн.

Вядучым накірункам у сельскай гаспадарцы ў 60 – 70-я гг. было вырошчванне зернавых культур. З 5 губерняў Беларусі ў 1875 г. было вывезена на экспарт каля 11 млн. пудоў жыта, мукі, крупы, а ў 1879 г. – ужо каля 22 млн. пудоў. У той жа час, асабліва ў неўраджайныя годы, дзесяткі тысяч сялян паміралі з голаду, а 300 тысяч, ратуючыся ад галоднай смерці, кожны год накіроўваліся на заробкі ў больш развітыя раёны Расійскай імперыі.

У 80-я гады пачаўся сусветны аграрны крызіс, які быў вызваны ўвозам у Еўропу вялікай колькасці таннага зерня з ЗША, Канады, Аргенціны і Аўстраліі. У выніку яго цэны на зерне знізіліся ў сярэднім у два разы. Некаторыя памешчыкі, якія вялі зернявую гаспадарку, пачалі прадаваць свае маёнткі або закладываць іх у банках: да 1899 года было закладзена 50% памешчыцкай зямлі. Дзесяткі тысяч сялян былі даведзены да галечы, станавіліся батракамі або накіроўваліся ў гарады на заробкі. Актывізавалася міграцыя сялян у Сібір і на Далёкі Усход. Так, з 1900 па 1904 годы ў Сібір выехалі больш за 102 тысячы сялян з Беларусі.

Многія памешчыкі ў такіх умовах пачалі пераарыентацыю сваіх гаспадарак на развіццё жывёлагадоўлі, вырошчванне тэхнічных культур. Пасевы бульбы павялічыліся на 240%. Значная частка гэтай прадукцыі ішла на вінакурэнне, адходы – на корм жывёлы. Удвая выраслі пасевы ільну, асабліва ў Віцебскай, паўночнай часткі Магілёўскай і Мінскай губернях. У 2 разы (з 500 тысяч да 995 тысяч) павялічылася пагалоўе буйнай рагатай жывёлы і свіней. Такім чынам, адбылася далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, прычым Беларусь з зерневытворчага рэгіёна ператварылася ў рэгіён, які стаў імпарціраваць зерне.

У 80 – 90-я гады ў памешчыцкіх гаспадарках усё шырэй стаў уводзіцца шматпольны севазварот, часцей прымяняліся новыя прылады працы і машыны, мінеральные і арганічныя ўгнаенні. Павялічваліся плошчы пасеваў і расла ўраджайнасць і ў сялянскіх гаспадарках. У другой палове XIX стагоддзя сяляне вырошчвалі каля 25% таварнага зерня, 75% таварнага ільну, значную частку бульбы і жывёлагадоўчай прадукцыі. Частка з іх, асабліва заможныя, куплялі зямлю ў памешчыкаў, якія не маглі або не хацелі перабудоўваць вядзенне сваёй гаспадаркі. Купля зямлі ішла праз Сялянскі банк, які быў заснаваны ў 1882 годзе. Да 1890 года такім чынам было прададзена каля мільёна дзесяцін зямлі.

Капіталістычныя адносіны усё выразней праяўляліся і ў сялянскіх гаспадарках: у вёсках узмацніўся працэс сацыяльнага расслаення сялянства. У к. 90-х гг. бядняцкія гаспадаркі складалі 60% сельскага насельніцтва, сераднякі–каля 32%, сельская буржуазія, так званыя кулакі–каля 8%. Апошнія адначасова з земляробствам часта займаліся гандлем і ліхвярствам. У гэты ж час колькасць батракоў, г. зн., сялян, якія не мелі зямлі або мелі вельмі мізэрны яе кавалак, не дастатковы для пражыцця, і таму прадавалі памешчыкам і кулакам сваю рабочую сілу, дасягнула 140 тыс.

Пераход да капіталістычнай рыначнай эканомікі ў Еўропе, перарастанне капіталізма ў імперыялізм і абвастрэнне яго супярэчнасцей. Асаблівасці сацыяльна-эканам. развіцця Беларусі

У другой палове ХIX ст. ў свеце разгарнуўся тэхналагічны пераварот, які стаў прадаўжэннем прамысловай рэвалюцыі і суправаджаўся паскарэннем эканамічнага развіцця краін Еўропы, ЗША, Японіі. Гэта выявілася ў паскораным развіцці прамысловасці, і ў першую чаргу цяжкай. Удасканальваўся паравы рухавік, а ў канцы ХIX стагоддзя быў вынайдзены рухавік унутраннага згарання. Вялікае значэнне мела асваенне электрычнасці і вынаходніцтва электрарухавіка.

З адкрыццём электрычнасці пачаўся пераварот у сродках сувязі: былі адкрыты тэлеграф, тэлефон, радыё, якія звязалі паміж сабой еўрапейскія краіны, а затым і ЗША. Значныя адкрыцці былі зроблены ў вобласці хіміі, біялогіі. Хутка развіваўся транспарт. На змену парусным судам у пачатку 20-га ст. канчаткова прыйшлі параходы. Хутка расла сетка чыгуначных дарог, у канцы ХIX ст. з’явіўся аўтамабільны транспарт.

Паскоранымі тэмпамі праходзіла мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў. Усё гэта стымулявала развіццё машынабудавання, павялічэнне аб’ёмаў вытворчасці жалеза, нафты, вугалю. Прамысловы пераварот садзейнічаў пашырэнню механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, і, як вынік, павышэнню яе эфектыўнасці. Гэта ў сваю чаргу вяло да ўрбанізацыі насельніцтва і канчатковага складвання індустрыяльнага грамадства. Тэхналагічны пераварот прывёў да абвастрэння канкурэнцыі паміж вядучымі краінамі. У канцы ХIX ст. Англія страціла сваё лідзіруючае палажэнне, яе дагналі ў сваім прамысловым развіцці Германія, Бельгія, Францыя і Швейцарыя. Хуткімі тэмпамі развівалася эканоміка ў Японіі і ЗША. Да пачатку ХХ стагоддзя Злучаныя Штаты выйшлі на першае месца ў сусветнай прамысловай вытворчасці. Усё гэта абвастрала барацьбу за рынкі збыту і перадзел калоній.

Хуткі рост колькасці фабрык і заводаў, павялічэнне аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, ускладаненне тэхналагічнага працэсу патрабавалі павялічэння капіталаўкладанняў. Гэта прывяло да ўзнікнення акцыянерных таварыстваў. Пачалося аб’яднанне прадпрыемстваў у манаполіі, картэлі, сіндыкаты, канцэрны, трэсты. Гэты працэс пашырыўся ў пачатку 20-га стагоддзя, калі манапалістычныя аб’яднанні пачалі ўстанаўліваць кантроль над цэлымі галінамі прамысловасці, пачалі складвацца міжнацыянальныя і транснацыянальныя карпарацыі, якія разгарнулі барацьбу за эканамічны перадзел міру. Канцэнтрацыі вытворчага і банкаўскага капіталу садзейнічаў міравы сусветны крызіс, які адбыўся ў 1900- 1903 гг. Усё гэта прывяло да перарастання капіталізму ў імперыялізм.

Расія пазней за еўрапейскія краіны ўступіла на шлях капіталістычнага развіцця. Яна значна адставала ад іх у сваім эканамічным развіцці, але тэмпы роста аб’ёмаў прамысловай вытворчасці былі высокімі. Расія хутка даганяла заходнія краіны і хаця ў пачатку ХХ стагоддзя яшчэ не дасягнула ўзроўню ЗША, Германіі І Англіі, але ўжо параўнялася з французскай прамысловасцю. Асаблівасцю эканамічнага развіцця Расіі ў гэты перыяд была таксама значна большая, чым у краінах Захаду, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў, перапляценне адносна развітага аграрнага капіталізму з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем.

Беларусь па-ранейшаму заставалася аграрнай акраінай Расійскай імперыі, але сельская гаспадарка ўсё больш набывала таварны характар, пасля адмены прыгоннага права шырэй стала выкарыстоўвацца наёмная праца, актыўней сталі ўжывацца элементы механізацыі. Панская гаспадарка ўсё цясней звязвалася з рынкам, станавілася прадпрыймальніцкай. Гэтаму садзейнічала выгаднае палажэнне Беларусі, якая суседнічала з еўрапейскімі краінамі, развітая сетка чыгунак, будаўніцтва якіх пачалося з 1862 г. Сялянская гаспадарка, хаця ў ёй панаваў дробнатаварны ўклад, таксама набывала буржуазны характар. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы выяўлялася перш за ўсё ў інтэнсіфікацыі і паглыбленні спецыялізацыі земляробства, пашырэнні ўжывання машын і удасканаленых прылад працы, паляпшэнні агракультуры, выкарыстанні наёмнай рабочай сілы, сацыяльна-класавай палярызацыі сялянства.

У 60-70-х гг. асноўнай галіной земляробства па-ранейшаму заставалася збожжавая гаспадарка, прычым значная частка прадукцыі з панскіх гападарак ішла на прадажу. Але ў 80-90-я гады ў сувязі з паніжэннем цэн на збожжа, абумоўленнага прытокам на еўрапейскія рынкі збожжавых вырабаў з ЗША, Канады, Аргенціны, вырошчванне таварнага хлеба ў Беларусі стала нявыгадным. Акрамя таго, сельская гаспадарка Беларусі, якая знаходзілася ў зоне рызыковага земляробства, не магла канкурыраваць з зернявымі раёнамі Украіны, адкуль таксама стала паступаць па чыгунцы збожжа. У гэтых умовах памешчыкі і сялянская буржуазія ў канцы ХIX ст. пачалі пераарыентоўваць свае гаспадаркі на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За перыяд 1883-1900 гг. пагалоўе прадукцыйнай жывёлы вырасла ў два разы, у тым ліку дойных кароў – у 2,4 разы. Уводзіліся палепшаныя пароды жывёлы, тэхнічная перапрацоўка малочных прадуктаў. У маёнтках былі адкрыты больш за 200 сыраварных і масларобчых заводаў. У выніку ў 90-я гады ў параўнанні з 70-мі вываз на прадажу малочных прадуктаў павялічыўся ў 4 разы. Амаль у два разы павялічыўся за гэты час вываз мясной прадукцыі. У заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі даволі распаўсюджанай стала танкарунная авечкагадоўля.

29. Паўстанне1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі

Адлюстраваннем гэтай барацьбы, абвостранай не толькі сацыяльным, але і нацыянальным, рэлігійным прыгнётамі, стала паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно пачалося 10 студзеня 1963 года ў Варшаве. Цэнтральны нацыянальны камітэт, які кіраваў паўстаннем, выдаў маніфест, у якім абвясціў свабоду і раўнапраўе незалежна ад саслоўнай і нацыянальнай прыналежнасці. Згодна з ім зямельныя надзелы, якімі карысталіся сяляне, павінны былі перайсці ў іх ўласнасць, а памешчыкі – атрымаць ад дзяржавы за зямлю грашовую кампенсацыю. Беззямельныя сяляне, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі.

Камітэт звярнуўся да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам далучыцца да паўстання.

Паступова сярод кіраўнікоў паўстання вызначыліся два накірункі – “белыя” і “чырвоныя”. “Белыя” прадстаўлялі інтарэсы буржуазіі і памешчыкаў. Яны ставілі больш абмежаваныя мэты: дамагчыся, перш за ўсё мірнымі сродкамі, з дапамогай заходнееўрапейскіх дзяржаў незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (да першага яе падзелу). Гэта было кансерватыўнае крыло, яго прыхільнікі не імкнуліся да актыўных ваенных дзеянняў супраць рускай улады, не жадалі ўдзелу сялян у паўстанні, паколькі баяліся сацыяльнага пераварота. Беларусь, на іх думку, павінна была заставацца часткаю Рэчы Паспалітай.

“Чырвоныя” як прадстаўнікі дробнай або беззямельнай шляхты, разначыннай інтэлігенцыі, студэнцтва і часткі сялян з’яўляліся неаднародным накірункам і дзяліліся на “левых” і “правых”. “Правыя” былі больш стрыманымі. Яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў, украінцаў у рамках федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Яны прапаноўвалі перадаць сялянам іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага стану. “Левыя”, інакш, рэвалюцыйныя дэмакраты, вылучалі больш радыкальныя патрабаванні. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, патрабавалі перадаць сялянам усю памешчыцкую зямлю, выступалі за акыўны ўдзел сялян у паўстанні, імкнуліся пераўтварыць яго ў народную рэвалюцыю. Лідэрам “левых” быў К. Каліноўскі. Ён паходзіў са збяднелай шляхты, скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, быў паслядоўнікам рэвалюцыйных ідэй Чарнышэўскага і Герцэна, выдаваў у 1862 – пачатку 1863 года нелегальную газету “Мужыцкая праўда” (выйшла 7 нумароў) на беларускай мове, але лацінскім шрыфтам, які ў той час быў больш вядомым насельніцтву.

1 лютага 1963 года падпольная рэвалюцыйная арганізацыя “Літоўскі правінцыяльны камітэт” выпусціла адозву да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам прыняць удзел у паўстанні. Большасць ЛПК складалі “чырвоныя”. На тэрыторыі Беларусі вясной 1863 года пачалі дзейнічаць паўстанцкія атрады. У красавіку імі быў захоплены павятовы горад Горкі. Сяляне складалі толькі каля 20% паўстанцаў. Прычынай гэтага былі, з аднаго боку, антыпольская прапаганда, з другога, значныя ўступкі з боку ўлад, а таксама дзеянні “белых”. Яны пры падтрымцы ЦНК здолелі захапіць кіраўніцтва паўстаннем і замест ЛПК стварылі “ Аддзел па кіраўніцтву правінцыямі”. У выніку быў узяты курс на згортванне баявых дзеянняў і адказ ад аграрных патрабаванняў.

Царскі ўрад накіраваў значныя ваенныя сілы, каля ста тысяч добра ўзброеных салдат і афіцэраў з артылерыяй і кавалерыяй, на падаўленне паўстання. Ім супрацьстаялі асобныя атрады паўстанцаў агульнай колькасцю каля 20 тысяч чалавек з дрэнным узбраеннем. У маі 1863 года адбылася значная, але безвыніковая бітва каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета, пасля чаго паўстанцы перайшлі да партызанскіх дзеянняў. Каліноўскі ўзначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерні. У іх налічвалася больш за 1700 чалавек, якія правялі каля дваццаці баёў. Хутка паўстанне ў беларускіх губернях было падаўлена.

Летам 1863 года надзеі “белых” на дапамогу заходнееўрапейскіх дзяржаў праваліліся: урады гэтых краін адмовіліся ад умяшання ў “польскія справы”, фактычна падтрымаўшы Расію. Частка кіраўнікоў “белых” адмовілася ад сваіх пасад і ўцякла за мяжу, фактычна ўхіліўшыся ад кіраўніцтва паўстаннем. Замест іх зноў узмацніўся ўплыў “чырвоных”. Яна спрабавалі дамагчыся пералому на сваю карысць, але пік рэвалюцыйных выступленняў ужо прайшоў, ініцыятыва перайшла да рэгулярных войск і царскіх улад. Пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў выступленняў. 128 кіраўнікоў паўстання былі павешаны або растраляны, больш за 12,5 тысяч высланы на катаргу або за межы імперыі, накіраваны на пасяленне ў Сібір. Восенню 1863 г. паўстанне ў Беларусі было задушана. У студзені 1864 года ў выніку здрадніцтва быў арыштаваны К. Каліноўскі. Яго павесілі ў сакавіку 1864 года ў Вільні.

Паўстанне закончылася паражэннем, але не было безвыніковым. Царызм павінен быў пайсці на некаторыя ўступкі сялянам. З 1863 г. адмяняўся іх часоваабавязаны стан, сяляне пераводзіліся на выкуп, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне вызваляліся ад павіннасцей, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. Беззямельныя надзяляліся 3 дзесяцінамі зямлі на сям’ю. Такім чынам у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях атрымалі зямлю больш за 20 тысяч сялян. Больш за палову сялянскіх гаспадарак зноў атрымалі права карыстацца сервітутамі, у асноўнам, выпасамі і лясамі. Рэвалюцыйная барацьба прагрэсіўных сіл, прынесеныя імі ахвяры не прайшлі дарам. Але ўступкі царызма не вырашалі, а толькі змягчалі галоўную праблему – аграрную.

Адначасова царызм узмацняў рэпрэсіі, праводзячы палітку “бізуна і перніка”. У 1864 годзе быў закрыты Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у выніку да лютага 1917 года. у Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў, скарацілася колькасць сярэдніх і пачатковых, уводзіўся паліцэскі і царкоўны кантроль за выкладаннем у школах. Царызм баяўся асветы народа, фарміравання беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі як арганізатара і кіраўніка нацыянальна – вызваленчай барацьбы і рэвалюцыйнага руху.

У 1864 г. зноў пачаўся “разбор шляхты”. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, канфіскоўваліся і перадаваліся за сімвалічную плату рускім чыноўнікам, памешчыкам і афіцэрам.

Грамадскі рух ў Расіі і Беларусі у другой палове ХIX-пач.ХХ стст.

У другой палове ХIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразніком якой стала арганізацыя “Зямля і воля”, якая праіснавала з 1861 па 1864 гг. Гэта было агульнарасійскае аб’яднанне, якое выступала за перадачу зямлі сялянам без выкупу, за народаўладдзе. У Беларусі у гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт польскага нацыянальна-вызваленчага руха, які перарос у паўстанне 1863-1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: “белыя” і “чырвоныя”.

Першыя абмяжоўваліся адной мэтай: аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. “Чырвоныя” ставілі больш радыкальныя мэты: яны выказваліся за аднаўленне Польшчы праз паўстанне, устанаўленне рэспубліканскага ладу. Найбольш радыкальныя з іх выказваліся за самавызначэнне народаў, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні – Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К.Каліноўскі.

Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г., раней вызначанага тэрміну. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, у прыватнасці, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў, якімі яны да гэтага карысталіся. Але ў сакавіку ЦНК, дзе пачалі пераважаць “белыя”, нездаволены сепаратызмам і радыкальнасцю ЛПК, адхіліў ад улады апошні, у тым ліку і Каліноўскага, і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Я.Гейштарам.

З пачаткам паўстання у Беларусі, галоўным чынам у заходніх паветах, пачалі стварацца атрады паўстанцаў, у асноўным з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, навучэнцаў, афіцэраў, якія пакінулі армію. Агульнага плана дзеянняў не было. Сяляне з-за агранічанасці праграмы ЦНК і антыпольскай прапаганды ўлад у асноўнай масе не падтрымалі паўстання, таму яно не прыняло шырокага размаху і ператварылася ў дзейнасць разрозненых партызанскіх атрадаў. Усяго на Беларусі ў першай палове 1863 г. дзейнічалі усяго каля 15 тысяч паўстанцаў, якія не маглі супрацьстаяць рэгулярным войскам. За гэты час адбылася 46 баёў і сутычак паўстанцаў з карнікамі, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншыне і Віленшчыне. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела па кіраўніцтву правінцыямі Літвы, на чале паўстання зноў стаў К.Каліноўскі, які ўтварыў падпольны ўрад – Чырвоны жонд, але было ўжо позна. Паўстанне ўжо ішло на спад. Сяляне, якія складалі асноўную масу насельніцтва, не падтрымалі яго. На гэта паўплывалі, з аднаго боку, рэпрэсіўныя меры з боку царскіх улад, з другога боку, змяншэнне выкупных плацяжоў для сялян і адмена палажэння часоваабавязаных. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а ў 1864 г. былі разгромлены і апошнія атрады ў Польшчы. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага павесілі ў Вільні. На Беларусі і ў Літве было абвешчана ваеннае палажэнне, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.

30. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палытычным руху другой паловы XIX - пачатку XX стст.





Дата публикования: 2014-11-04; Прочитано: 778 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...