Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Руская дзяржава



Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе нядрэнна, даволі свабодна. Аде пасля Крэўскай уніі 1385 г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах ХУст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская і літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапус-калася ў паны-раду. 3 сярэдзіны ХУст. роля беларускай знаці ўзрас-тае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай уніі 1569 г. бела-русы і ўкраінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ.

Такім чынам, у другой палове XV і ў XVI стст. Вялікае княства Літоўскае існуе як беларуска-літоўская дзяржава.

Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) і цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, правамерна паставіць пытанні: "Чаму ў іх не хапіла месца ўкраінцам і рускім?" Хіба ж гэтыя народы не мелі дачынення і не пакінулі свой след у гісторыі дзяржавы? На нашу думку, Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў - бела-рускага, украінскага, рускага і літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528 г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі і Падляшша складала болып за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ — болып за 2,5 млн, у 1569 г. - адпаведна 2,5 і 3,5 млн чалавек. Літоўскае нарельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае — амаль 80% усяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.

ГЛАВА 2

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІУ-ХУІ стст.

§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага

Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага склада-лася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супя-рэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV - XVI стст. не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, мы зараз разгледзім.

На першым часе пасля ўваходжання заходнерускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ захоўваліся іх адносная аўтаном-насць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мяс-цовым грамадствам разам са сваімі баярамі. Такімі былі князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія, Адаеўскія, Варатынскія і інш. Вялікае княства Літоўскае ў XIV ст. уяўляла сабой кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб'яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе вялікага князя літоўскага. У астатнім заходнерускія князі былі поўнымі гаспадарамі ў сваіх уладаннях.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам пры-чын: барацьбой за ўладу ў Вялікім княстве пасля смерці Гедыміна, імкненнем велікакняжацкага прастола да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, прынізіць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апош-няе дасягалася рознымі спосабамі. Вялікую ролю адыгрывала сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае зна-чэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ўсё Вялікае княства Літоўскае было падзелена на 8 удзелаў. Сем з іх выпалі сы-нам Гедыміна: Манівіду, Нарымунту, Карыяту, Альгерду, Кейстуту,

Любарту і Еўнуту. Восьмы, полацкі надзел, быў аддадзены пляменніку Гедыміна - Любку. Унукі і праўнукі Гедыміна таксама валодалі заходнерускімі землямі. Сыны Альгерда атрымалі: Андрэй — Полац-кае княства, Дзмітрый — Бранскае, Канстанцін — Чарнігаўскае, Уладзімір - Кіеўскае. На Валыні (у Луцку) працягваў правіць брат Кейстута Любарт-Дзмітрый Гедымінавіч. У меншых валынскіх гарадах сядзелі сыны Нарымунта і Карыята. У княствах Пінскім і Свіслацкім правілі Нарымунтавічы, а ў Заслаўі — сыны і ўнукі Еўнута. Свідрыгайла, сын Альгерда, атрымаў дараванай граматай 1387 г. на Беларусі вялікія землі ад свайго брата Ягайлы: "...город Менск... со всемн людмн н с землёю н со всякою пошлнною н с доходом н князн служэбныя", а таксама г. Полацк з усімі валасцямі, воласці Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Прапойск, Любашаны, Ігумен, Лагойск і іншыя гарады і сёлы " с людмн н со усе доходы". Вялікія ўладанні атрымаў у 1384 г. у Гародненскай і Берасцейскай землях сын Кейстута Гедымінавіча Вітаўт яшчэ да таго, як стаў вялікім князем.

Некаторыя літоўскія князі і ўплывовыя баяры, што з'яўляліся спачатку прадстаўнікамі цэнтральнай улады ў беларускіх землях (намеснікамі, старостамі) ці прыдворнымі, сталі з цягам часу буйнымі зямельнымі ўласнікамі (Радзівілы, Кежгайлы, Гаштольды, Насуты, Сангушкі і інш.). Значнымі ўладаннямі (з наступленнем каталіцтва) у канцы XIV — XV стст. была адорана каталіцкая царква, у

прыватнасці епіскапства Віленскае.

Пашыраліся таксама ўладанні беларускіх (Сапегі, Ільінічы,

Валовічы, Тышкевічы) і ўкраінскіх (Астрожскія, Хадкевічы) феада-лаў, якія праявілі вернасць уладарнай літоўскай дынастыі.

Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладан-няў мела для цэнтральнай улады і пабочныя вынікі, бо, раздаючы землі, вялікі князь змяншаў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго ўлады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структуры дзяржавы. Такім чынам, тэндэнцыя да федэралізацыі з'явілася вынікам насаджэння літоўскага ўплыву ў заходнерускіх землях і была ў пэўнай ступені прымусовай з боку цэнтральнай улады, паколькі ўлічвала поліэтнічны характар дзяржавы і моц рускага кампанента. Але закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікнення супрацьлеглай тэндэнцыі ў

палітыцы - да цэнтралізацыі.

Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба

цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у XIV — XVI стст. Вынікам гэтай

барацьбы і былі крызісы дзяржаў-най улады, што пагражалі распа-дам дзяржавы.





Дата публикования: 2014-11-02; Прочитано: 281 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...