Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Публічная прамова, яе асаблівасці



Публічная (лац. publicus - грамадскі) прамо­ва - вуснае выступленне, звернутае да слухачоў, якое мае на мэце растлумачыць, пераканаць, даказаць што-небудзь, уздзейнічаць на свядомасць і пачуцці аўдыторыі. Публічная прамова характарызуецца прадуманасцю, тэматычнай скіраванасцю, непасрэдным кантактам з аўдыторыяй, устаноўкай на слухачоў. У залежнасці ад мэты выступления вылучаюць наступныя віды прамоў: інфармацыйная, пераканальная, пабуджальная (агітацыйная) і забаўляльная.

Інфармацыйная прамова (паведамленне, справаздача, даклад і інш.) мае на мэце праінфармаваць слухачоў па пэўнай тэме. Прамоўца павінен улічваць узрост, пазнавальныя інтарэсы аўдыторыі. Выкарыстоўваецца правераная, дакладная інфармацыя, падбіраюцца факты, аргументы.

Пераканальная прамова (урачыстая, віншавальная і інш.) скіравана на тое, каб пераканаць, прымусіць паверыць у праўдзівасць сцвярджэнняў, думак. У такой прамове неабходна ўлічваць эмацыянальны настрой слухачоў, іх адносіны да сітуацыі, тэмы выступления.

Пабуджальная прамова скіравана на тое, каб пабудзіць, заклікаць слухачоў да пэўнага дзеяння, паўплываць на іх пачуцці. Прамова павінна даваць адказ на пытанні: што трэба зрабіць? Чаму гэта неабходна зрабіць?

Забаўляльная прамова мае забаўляльную, займальную скіраванасць.

Кампазіцыя прамовы мае тры элементы: уступ, асноўную частку і заключэнне. Ва ўступе акрэсліваюцца тэма і задачы прамовы, ставіцца мэта зацікавіць, выклікаць увагу слухачоў. Ва ўступнай частцы можна звярнуцца да актуальнасці тэмы, растлумачыць асноўныя паняцці, тэрміны, працытаваць аўтарытэтныя выказванні, паведаміць план пра­мовы.

У асноўнай частцы з дапамогай фактаў, аргументаў раскрываецца сутнасць тэмы. Лагічна ад асобных, канкрэтных з'яў пераходзіць да абагульненняў, выяўлення заканамернасцяў. У заключэнні падводзяцца вынікі выступления. Можна перадаць асноўныя думкі ў форме тэзісаў, выказаць асабістыя адносіны да тэмы выступлення, назваць нявырашаныя праблемы.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 3734 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...