Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Навуковы стыль



Навуковы стыль – функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі і тэхнікі, адукацыі, вытворчасці і пад. Гэта стыль навуковай літаратуры, дысертацый, слоўнікаў, энцыклапедый, дапаможнікаў, падручнікаў, дакладаў, манаграфій, рэфератаў, канферэнцый, лекцый, рэцэнзій і г.д.

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб'ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю - данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з'явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў (табліца 1).

Табліца 1 – Навуковы тэкст

Сферы выкарыстання Мэты зносін Стылёвыя рысы Моўныя сродкі Падстылі Асноўныя віды тэкстаў  
             
Навука і тэхніка, вучэбны працэс   Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з' я- вы, яе прычы- ны і пад. Абстракт- насць, да- клад- насць, аб'ектыў- насць і аргумен- таванасць Агульна- ўжывальныя словы з аб­ страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль- ныя сказы, злучнікавая падпарадка- вальная сувязь Уласна- навуковы Манагра- фіі, ды- сертацыі, навуко- выя арты- кулы, да- клады, тэзісы да- кладаў і інш.  
Навукова- вучэбны Падручні- кі, вучэб- ныя і ме- тадычныя дапаможнікі, рэфераты, курсавыя праекты і інш.  
   
   
       
        Навукова-тэхнічны   Патэнтныя апісанні, тэхнічныя ін струкцыі, анатацыі і інш.  
Навукова-папулярны Навукова- па- пулярныя выданні, эн- цыклапедыі  




Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 3284 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...