Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Спосабы ўтварэння тэрмінаў



1 Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т. зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.), калена (с.- г.) і калена (металург.), барабан, валік, вочка (металург.), парасонік просты (бат.).

2 Сінтаксічны спосаб - спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў - самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны і большкампанентныя словазлучэнні: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад.

3 Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з'яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:

- ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-, - янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав-(Гандзі - гандзізм, Канфуцый - канфуцыянства, Хрыстос - хрысціянства, Эйнштэйн - эйнштэйній, Калумбія - калумбіт, Брайль - брайлеўскі шрыфт, Талстой - талстоўства, Дыяфант - дыяфантавы ўраўненні);

- пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў -нн, - енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік);

- пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

- пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я), -фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя).

4 Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):

- пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы);

- пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, уваходны бок - выходны бок).

5 Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накаленнік).

6 Аснова і словаскладанне - таксама пашыраны спосаб папаўнення тэрміналагічнай лексікі:

- пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, - графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, - фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс);

- пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, кормаздабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча).

7 Складанасуфіксальны - асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш.

8 Абрэвіятурны спосаб - утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя, бэр - біялагічны эквівалент рэнтгена, перфакарты, міні-ЭВМ, персанальная ЭВМ і інш.

Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы -ірава-(-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі:

- без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава-(-ява-): суміраваць - сумаваць;

- дзеяслоў без суфікса -ір-(-ыр-) губляе сваю семантычную акрэсленасць: лакіраваць;

- дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць.

У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не маюць пашырэння, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -нік-, -льнік-: показатель - паказнік, а не паказацель, преобразователь - пераўтваральнік, а не пераўтварацель.

У некаторых прыметніках замест запазычаных -аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный - функцыйны, полиноминальный - паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы -ав- (- ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный - выбаркавы (выбарачны); блочный - блокавы (блочны).

Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -ущ-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам -льн-, калі тэрмін - словазлучэнне, абазначае пэўную якасць (возрастающая функция - нарастальная функцыя; интегрируемая функция - інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб'ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый - ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель - інтэгроўны множнік, нормирующий множитель - нармоўны множнік).

У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларускай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый - інтэгруемы, интегрирующий - інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий - нармуючы (нармавальны).

Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм - лагарыфм, жэнератрыса - генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ - электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з' яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва - дзялімае, астача - астатак, блокавы - блочны, функцыйны - функцыянальны).





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 4646 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...