Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Тэхналогія правядзення фестывалю



Ідэя, змест, мэты і задачы фестывалю рэалізуюцца ініцыятыўнай групай, адказнымі асобамі зацікаўленых устаноў і арганізацый, для чаго ствараецца арганізацыйны камітэт, які распрацоўвае ўмовы, ажыццяўляе арганізацыю і кантроль за правядзеннем фестывалю. Пры неабходнасці арганізацыйны камітэт фарміруе выканаўчую дырэкцыю.

Арганізацыйны камітэт (дырэкцыя) наладжвае кантакт з органамі, установамі, зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі, даводзіць да іх ведама інфармацыю аб правядзенні фестывалю, разглядае і зацвяржае склад удзельнікаў, фарміруе праграму, склад журы (экспертаў), склад рэжысёрска-пастановачнай групы, зацвярджае фестывальную сімволіку, узоры дыпломаў, грамат, афіш, праграмак, іншую атрыбутыку.

Арганізацыйны камітэт (дырэкцыя) мае эксклюзіўнае права на ўжыванне і тыражыраванне фестывальнай сімволікі, захоўвае за сабой права на запіс і распаўсюджванне аўдыё-, відэазапісаў фестывальных мерапрыемстваў і іншай прадукцыі. Ён камітэт прымае рашэнне аб відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў. Усе ўдзельнікі фестывалю могуць узнагароджвацца граматамі (пасведчаннямі, сертыфікатамі) “За ўдзел” (“Удзельнік”), падарункамі, прызамі.

Пры наянаўнасці ў фестывальнай праграме конкурсу па рашэнню арганізацыйнага камітэта (журы) пераможцам яго надаецца званне “Лаўрэат” і “Дыпламант” з уручэннем адпаведнага дыплома (каштоўнага падарунка).

Мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы, якія сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, рэкамендуюцца для ўдзелу ў культурных акцыях, якія праводзяцца на тэрыторыі іншых краін. Дзяржаўныя, прафсаюзныя органы кіравання, вытворчыя прадпрыемствы аказваюць садзейнічанне ў ажыццяўленні іх гастрольна-канцэртнай дзейнасці.

Арганізацыйны камітэт самастойна ўстанаўлівае перыядычнасць (цыклічнасць) правядзення фестывалю, працягласць па часе (уключаючы этапы), вызначае тэрмін і працягласць заключных мерапрыемстваў зыходзячы з аб’ектыўнай эканамічнай і сацыякультурнай мэтазгоднасці.

Прыкладныя стандарты правядзення фестывальных акцый:

Віды фестываляў Перыядычнасць Працягласць заключных мерапрыемстваў
Міжнародныя раз у 1-5 гадоў ад 3 да 7 дзён  
Рэгіянальныя раз у 1-5 гадоў 3-5 дзён
Рэспубліканскія раз у 1-3 гады 3-5 дзён
Абласныя раз у 1-2 гады 1-3 дні
Раённыя   1 раз у год 1-2 дні

Дадатак 1

ЗАЯЎКА





Дата публикования: 2015-07-22; Прочитано: 184 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...