Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Прадмова



Матэрыялы зборніка адлюстроўваюць сацыяльна - культурныя працэсы, якія адбываюцца сёння ў сферы аматарскай мастацкай творчасці, уключаючы розныя рэгіёны Беларусі. Сярод аўтараў навуковых артыкулаў зборніка прадстаўлены вядомыя даследчыкі аматарскай творчасці: М.І.Аксюцік, А.А.Макарава, С.Б.Майсяйчук, Л.П.Сівурава і інш.

Варта падкрэсліць, што аматарская творчасць як сацыяльна-культурны феномен з'яўляецца прадметам вывучэння культуралогіі, сацыялогіі, псіхалогіі, педагогікі, мастацтвазнаўства і тэорыі сацыяльна - культурнай дзейнасці. Гэта тмумачыцца тым, што, як з'ява музычнай культуры і пласт народнай мастацкай творчасці, аматарская мастацкая творчасць выступае ў якасці дзейснага фактару сацыякультурнай дынамікі і эфектыўнага сродку праяўлення сацыягенных патраб асобы і яе этнічной самабытнасці.

Пацвярджэннем значнай сацыяльнай ролі аматарскіх музычных калектываў у культурным жыцці Беларусі з'яўляюцца шматлікія фестывалі, агляды-конкурсы, святы народнага мастацтва, якія дэманструюць творчыя дасягненні мастацкіх аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў.

Дадзеная работа ўяўляе сабой адну з першых спроб тэарэтычнага асэнсавання працэсаў развіцця аматарскай творчасці і абагульнення яе практычнага стану як мнагаграннай з’явы культурнай рэчаіснасці ў ХХ — пачатку XXІ стст.

Даследаванне аматарскай творчасці і яе фестывальных традыцый неабходна як для рэалізацыі мэтаў навуковага аналізу, так і нарматыўна-прававога і арганізацыйна-метадычнага забеспячэння фестывальнай дзейнасці ў нашай краіне, садзейнічання рэгуляванню, праектаванню і прагназаванню культурных працэсаў у сучаснай аматарскай мастацкай творчасці

Навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі кафедры менеджменту сацыяльна - культурнай сферы Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", прысвечаныя аналізу стану аматарскай творчасці, яго функцый і праблемам існавання ў розных рэгіянальных умовах, без сумневу, уяўляюць цікавасць для спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы, студэнтаў і магістрантаў, якія вывучаюць дысцыпліну "Прыкладная культуралогія"

Доктар мастацтвазнаўства,

прафесар А.І.Смагін

А.А. Макарава





Дата публикования: 2015-07-22; Прочитано: 217 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...