Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Уводзіны



БЕЛАРУСКАЯ МОВА

(ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Метадычныя матэрыялы для студэнтаў

Завочнага аддзялення

Мінск


УДК 811.161 (075.8)

ББК 81.2 Беи

Б 43

С к л а д а л ь н і к

А. В. ЛЮБЕЦКАЯ

Разгледжана і рэкамендавана да выдання

Навукова-метадычным саветам МДВАК

(пратакол ад 28 верасня 2011 г. №1)

Б 43 Беларуская мова (прафесійная лексіка): метадычныя матэрыялы для студэнтаў завочнага аддзялення / склад. А. В. Любецкая. – Мінск, 2011. – 24 с.

Метадычны матэрыял складзены з улікам тыпавой вычэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” – Склад.: М. Р. Прыгодзіч, Г. І. Кулеш, Н. П. Лобань / пад рэд. М. Р. Прыгодзіча (Мінск: РІВШ, 2008).

© МДВАК, 2011

УВОДЗІНЫ

Агульнае прызнанне мовы найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння, асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай рэспубліцы, павышэнне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад вышэйшай школы рыхтаваць не проста спецыяліста, а камунікатыўна развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая б на дастатковым узроўні магла наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы.

У адпаведнасці са стандартамі па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана праграма курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Праграма прызначана для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў негуманітарнага профілю.

Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыплiна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфармiраваць камунікатыўна развiтую асобу, здольную наладжваць зносiны на роднай мове ў прафесiйнай сферы, перакладаць i рэферыраваць прафесiйна арыентаваныя i навуковыя тэксты, весцi дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымi паведамленнямi i публiчнымi прамовамi.

Праграма курса «Беларуская мова (прафесiйная лексiка)» накiравана на засваенне i прафесiйнае прымяненне беларускай навуковай тэрмiналогii, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правiльна ўспрымаць розную iнфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна i асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай лiтаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыi ў Рэспублiцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыплiны:

- выпрацаваць i замацаваць практычныя ўменнi i навыкi граматнага карыстання вуснай i пiсьмовай мовай;

- развiць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцiнёй i правiльнасцю мовы;

- пашырыць i ўзбагацiць прафесiйны запас будучых спецыялiстаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрмiналогiяй i прафесiйнай лексiкай па абранай спецыяльнасцi;

- фармiраваць устаноўкi на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамi ведаў у iх прафесiйнай дзейнасцi i iншых сферах сацыяльнай актыўнасцi;

- выхоўваць любоў i павагу да мастацкага слова, духоўнай i iнтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагi, iмкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыплiны:

- сфармiраваць у студэнтаў разуменне неабходнасцi ведаць i карыстацца беларускай мовай у прафесiйнай дзейнасцi;

- даць студэнтам неабходную сiстэму ведаў аб лексiчным складзе, тэрмiналогii i маўленчай культуры;

- дапамагчы студэнтам усвядомiць месца беларускай мовы ў развiццi культуры i духоўным адраджэннi нацыi;

- садзейнiчаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых i крытычна думаючых спецыялiстаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага бiлiнгвiзму.

У вынiку вывучэння дысцыплiны студэнт павінен:

ведаць:

- ролю мовы i маўлення ў працэсе сацыяльных зносiн;

- функцыi беларускай мовы як асноватворчага кампанента нацыянальнай культуры;

- месца i ролю беларускай мовы ў славянскай i еўрапейскай супольнасцi народаў i моў;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

- поўны набор прафесiйнай лексiкi;

- тэрмiналагiчныя слоўнiкi i даведнiкi па адпаведных сферах навукова-прафесiйнай дзейнасцi;

умець:

- граматна карыстацца вуснай i пiсьмовай мовай;

- адэкватна ўспрымаць прафесiйныя тэксты i навуковую галiновую iнфармацыю;

- перакладаць, анатаваць i рэферыраваць прафесiйна арыентаваныя тэксты;

- складаць i весцi на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя i публiчныя выступленнi i г.д.;

- характарызаваць тэксты разнастайных жанраў, усвядомлена карыстаючыся моўным матэрыялам у адпаведнасці са стылем, мэтай і задачай выказвання.

Практычнае авалодванне беларускай мовай авіяспецыялістамі знаходзіць прымяненне пры забеспячэнні прафесійнай дзейнасці, і таму навучанне ажыццяўляецца на аснове лексічнага матэрыялу, які мае сувязь з прадметам вывучэння па кожнай спецыяльнасці.

Вывучэнне курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" заканчваецца залікам.

Студэнты завочнага аддзялення выконваюць адну кантрольную работу па беларускай мове. Выкананне кантрольнай работы дапамагае студэнтам глыбей засвоіць праграмны матэрыял, а выкладчыкам – выявіць недахопы ў ведах студэнтаў і аказаць ім неабходную дапамогу.

Варыянт кантрольнай работы выбіраецца па апошняй лічбе заліковай кніжкі наступным чынам: 0,1 – І варыянт; 2,3 – ІІ варыянт; 4,5 – ІІІ варыянт; 6,7 – ІV варыянт; 8,9 – V варыянт.

Перш чым выканаць кантрольную работу, студэнт павінен уважліва пазнаеміцца з заданнямі, вывучыць неабходную літаратуру. Пры ацэнцы работы ўлічваецца не толькі выкананне заданняў, але і афармленне яе: захаванне арфаграфічнага рэжыму, чысціня, акуратнасць і галоўнае – пісьменнасць. Работа выконваецца ў вучнёўскім сшытку ў лінейку.

Узор афармлення тытульнага ліста:

Кантрольная работа па дысцыпліне

“Беларускай мова (прафесійная лексіка)”

студэнта-завочніка групы. ЗМВ014

спецыяльнасць “Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў”

Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа

Карповіча Сяргея Пятровіча

Дамашні адрас:

220628,

Мінская вобласць,

Слуцкі раён,

в. Казловічы,

вул. Савецкая, 12, кв. 3

Карповічу Сяргею Пятровічу





Дата публикования: 2015-04-07; Прочитано: 348 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...