Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Уменне ўдумацца ў тэму, асэнсаваць яе, вызначыць яе мэты (абмежаваць сябе пэўнымі рамкамі)



2. Уменне падпарадкоўваць сваё сачыненне пэўнай ідэі.

3. Адбор матэрыялу для сачынення.

4. Сістэматызацыя сабранага матэрыялу.

5. Праца над кампазіцыйнай будовай сачынення.

6. Выбар стылю і тыпу мовы.

7. Рэдагаванне тэксту сачынення (стылістычная папраўка напісанага)” [2, с. 148].

Сачыненні-разважанні па літаратуры дзеляцца на 2 групы: сачыненні на літаратурную тэму: 1) характарыстыка літаратурнага героя; 2) параўнальная характарыстыка герояў; З) групавая характарыстыка герояў; 4) праблемныя тэмы; 5) тэмы абагульняльнага характару (аб ідэйным змесце твора, аб мастацкіх вартасцях твора, аб значэнні пэўнага твора / творчасці пісьменніка; і сачыненні на вольную тэму: 1) на патрыятычныя тэмы; 2) на маральна-этычныя тэмы; 3) на экалагічныя тэмы; 4) на матэрыяле сучаснай літаратуры, мастацтва, кіно, тэлебачання; 5) звязаныя з выбарам будучай прафесіі; 6) асобасна-ацэначнага характару[10].

“Работа настаўніка над гэтым тыпам сачыненняў пачынаецца з акрэслівання тэмы, вызначэння яе аб’ёму і зместу. Важна так сфармуляваць тэму, каб яна стымулявала актыўны, творчы падыход вучняў да сачынення, абуджала думкі і пачуцці, мела на мэце аргументацыю, доказы, лагічныя сцвярджэнні і абгрунтаванні, каб, абапіраючыся на атрыманыя веды, школьнікі выяўлялі больш глыбокае разуменне ідэйна-мастацкага зместу твора, яго герояў, аўтарскай эстэтычнай пазіцыі” [1, с. 302]. Тэма сачынення прадвызначае мэты выкладання і арганізацыю матэрыялу: даць характарыстыку літаратурнага героя; зрабіць параўнальную характарыстыку герояў; даць групавую характарыстыку; напісаць сачыненне-разважанне абагульняльнага ці праблемнага характару. Пры вывучэнні аднаго і таго ж твора варта прапаноўваць некалькі раўназначных тэм сачынення-разважання на выбар, што павышае цікавасць вучняў да напісання сачыненняў, дае магчымасць выбіраць адну з тэм у адпаведнасці з набытым вопытам работы над літаратурным матэрыялам, з асабістымі схільнасцямі і густамі.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі якасці пісьмовых работ па літаратуры выступаюць наступныя:

– змястоўнасць, глыбіня пісьмовага выказвання як адлюстраванне якасці успрымання і разумення мастацкага твора;

– сфарміраванасць аналітычных і маўленчых уменняў;

– самастойнасць маральна-псіхалагічных ацэнак падзей і характараў;

– дакладнасць стылю, моўная кампетэнцыя.

Ацэньваючы моўную пісьменнасць, лагічную структуру і аб'ём пісьмовых работ па літаратуры, настаўнік выкарыстоўвае нормы ацэнкі ведаў па беларускай мове.

Паказчыкамі ацэнкі якасці пісьмовых работ вучняў па літаратуры (пісьмовы разгорнуты адказ на пытанне, пераказ, сачыненне. План, тэзісы, даклад і інш.) з’яўляюцца:

– разуменне ўзаемасувязі падзей, учынкаў, характараў персанажаў і важнейшых сродкаў іх адлюстравання (у адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы);

– правільнасць адбору эпізодаў, малюнкаў, дэталяў для вырашэння пастаўленай настаўнікам задачы;

– кампазіцыйная стройнасць і логіка пабудовы адказу;

– моўная пісьменнасць;

– самастойнасць думкі вучняў, арыгінальнасць падыходаў да вырашэння задачы;

– выразнасць і вобразнасць мовы.

Пры ацэнцы якасці пісьмовых работ па літаратуры неабходна ўлічваць узроставыя магчымасці вучняў.

Асноўнымі відамі памылак пры выкананні пісьмовых прац з’яўляюцца наступныя: недастатковая аргументацыя свайго пункту погляду на сітуацыю і характар у літаратурным творы; адсутнасць увагі да пейзажу, партрэта, мастацкіх дэталяў; сюжэтны пераказ; няўменне выявіць аўтарскую ацэнку сітуацыі і героя; няўменне асэнсаваць сувязь характараў з сюжэтам; няздольнасць вывесці аўтарскую ацэнку сітуацыі і героя па маральна-этычных параметрах; слабое веданне тэксту мастацкага твора (з чужых слоў ці пераказаў, неразуменне таго, пра што вучань чытае) выяўляецца: у пераблытванні імёнаў герояў, падобных сітуацый, месца дзеяння і да т.п.); прыпісванні слоў ці ўчынкаў іншаму літаратурнаму герою; у зруху падзей па часе; у неразуменні прычынна-выніковых сувязей; няздольнасць адрозніць пераказ ад аналізу; няўменне асэнсаваць сувязь характараў з сюжэтам і кампазіцыяй літаратурнага твора.

У сачыненнях, водгуках, творчых работах настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і моўныя, а таксама памылкі ў змесце. Няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслiвае, падкрэслівае, надпiсвае правiльны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – моўная; а – аднатыпныя; н – нягрубыя: I(н), V (а); частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй; лiчбы, літару – закрэслівае наўскос.

У навучальных і кантрольных работах памылкi ў змесце i моўныя памылкі падкрэслiвае ў тэксце хвалiстай лiнiяй і адзначае ўмоўнымi знакамi на палях. Памылкі на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

Пры праверцы водгукаў, сачыненняў, творчых работ, якiя разлiчаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту дробам запiсвае колькасць памылак у змесце i колькасць моўных недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак і выстаўляе дзве адзнакі:

З – М 2-2 6/5

I — V — Г 2-2-1





Дата публикования: 2015-04-07; Прочитано: 954 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...